Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Народная асвета, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад белымі крыламі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад белымі крыламі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні і ўспрыманьне тых іншых падзеяў, сьведкам каторых ён быў. Як зазначыў сам аўтар, нарыс быў створаны не для таго, каб усё распавесьці, але для таго, каб зацікавіць моладзь гісторыяй і прыродай ды прыгажосьцю роднай зямлі. Нарыс паводле задумы павінен быць штуршком да пазнаньня і цікаўнасьці маладога пакаленьня да роднай зямлі. Да таго ж Уладзімер Караткевіч дае выдатны ўрок патрыятызму што можа быць карыцсны ня толькі моладзі. Некаторыя статыстычныя ды ідэялагічныя факты зьмешчаныя ў нарысе ўжо адышлі ў нябыт, але тое галоўнае, што чытаецца між радкамі, любоў да Беларусі, можа і сёньня запаліць не адно маладое сэрца.

Зямля пад белымі крыламі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад белымі крыламі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Закрываецца вечка куфра.

Каля хаты ў садочку

Паўтару яшчэ раз: многае з таго, аб чым я расказваю ў гэтай частцы кнігі (побыт, этнаграфія, звычаі), прызабыта, сёе-тое адышло, адыходзіць у нябыт, або хаця і моцна зберагаецца, дык толькі ў некаторых мясцінах. Хата, двор, абстаноўка робяцца ўсё больш аднолькавыя. Даўно ўжо сталі звычнымі халадзільнікі, пральныя машыны, матацыклы. Над хатамі — крыжы тэлевізійных антэн. Усё гэта добра і радасна, але часам не шкодзіла б зберагчы частку старой непаўторнасці, часам хочацца бачыць старыя хаты хаця б у музеі пад адкрытым небам, часам на хвіліну абуджаецца сум, і хочацца ўпрыгожыць хату непаўторным старым ручніком або даматканай посцілкай.

У вершы "Жалейка" паэтэса так перадае дыялог дзеда з унукам:

"Мяне не вучылі, я быў мужыком;
калі было з гэтага сумна,
я, ўзяўшы жалейку, выходзіў тайком
ў шырокае поле, за гумны.
І скардзіўся гоням, траве і лясам
на лёс свой, цяжкi аж да смерцi,
i толькi не граў на жалейцы панам —
чужым не кране яна сэрцаў".

Унук кажа яму:

"Я гэтых часоў не шкадую нiчуць, —
сказаў ён, — я рад, што я ў школе…
Адно толькі, дзеду… хацеў бы я чуць —
Як плача жалейка у полі".

* * *

Ну вось. Хату пакінулі. Цяпер — двор. Да самой хаты прымыкае чысты двор, абсаджаны дрэвамі. Часцей за ўсё гэта вішні, слівы, арабіна. Часам тут жа, ля плота, узвышаюцца адна-дзве бярозы ці ліпа. Сам двор парос травою, пахучымі дробнымі рамонкамі, вясною — залатымі манетамі дзьмухаўцоў. Менавіта на чыстым двары пераважна размяшчаецца "склеп", або (на поўдні) "лёх". (Другі склеп, у якім частка запасаў заўсёды пад рукой, каб не бегаць кожны раз на двор, — у самой хаце ці ў сенцах, пад падлогай). У склепе бульба, гародніна, бочкі з капустай, гуркамі, мочанымі яблыкамі, дзежачка з грыбамі і тоўчанай ягадай, а калі гаспадар рыбак, то, можа, і з салёнай рыбай.

Далей ідзе двор задні, для жывёлы. Яго абкружаюць хлявы, у якіх стаіць жывёла. Тут жа павець або дрывотня — крытае памяшканне, з трох бакоў запушчанае сценкамі. Тут складзены дровы, раней стаялі вазы, санкі, плугі, а цяпер абгоннік, каб, узяўшы ў калгасе каня, абагнаць бульбу.

Замыкаецца двор вялiкаю клуняю (свiрнам). У стараннага чалавека ёсць яшчэ капцiльня.

Раней пры кожнай хаце на задворках было гумно, а то і два з "еўняю" (сушыльняй) — земляным, гладка ўбітым токам. Адсюль вымалачаны хлеб ішоў у засекі клуні. Гумно было нібы сімвалам гадавой працы селяніна. І я ўспамінаю адзін з самых сумных і, аднак, самых аптымістычных беларускіх анекдотаў.

Згарэла гумно, поўнае снапоў. Згарэла праца за цэлы год. Гаспадар стаіць на папялішчы і бядуе: "Ой, і пагарэў ты, Яўхім! Вой, і пагарэў жа!! Ну й пагарэў!!! — і раптам. — Але ж затое і мы-шэй ляснула!!!"

Многа ляснула мышэй!.. Яшчэ адна рыса характару. Самасуцяшэнне, спалучанае з гумарам і стойкасцю. Знаходзіць выхад, хай маральны, з самага, здавалася б, безнадзейнага становішча.

Пры калектыўнай гаспадарцы патрэба ў гумнах адпала, і яны яшчэ толькі сям-там дажываюць на задворках свой век.

…Затое значна павялічылася колькасць лазняў. Іх і раней было нямала, а цяпер там, дзе няма агульнавясковай лазні, такія ёсць ледзь не ў кожным двары або, калі суседзі жывуць добра, на чатыры-пяць двароў.

Пары на каменку часта паддаюць разведзеным бярозавікам, квасам або вадою, у якой распарана мята ці іншыя пахучыя травы.

Парацца да знемажэння, а пасля бягуць акунацца ў рэчку або качаюцца ў снезе.

За дваром гарод і сад. Садоў намнога пабольшала за апошнія дзесяцігоддзі. Акрамя агульных гатункаў, ёсць і свае, мясцовыя. Па-першае, лепшая ў свеце антонаўка, вялізная, жоўта-празрыстая. Ідзеш восенню садам, убачыш забыты яблык, адкусіш ад яго, халоднага, укрытага сцюдзёнай расою, — нібы дзесяць год скінеш з плячэй. Ну і потым такія славутыя грушы, як слуцкая бэра, ур'янтоўка, сапяжанка. Або духмяная лошыцкая вішня, што выспявае ў чэрвені.

Над гародам і садам — сонца. Віецца матавы гарох, пахне кропам і каноплямі, матылямі чырванее на градах мак, гудуць, вылятаючы з вулляў, пчолы. Лапушацца вялізныя, на чырвона-зялёных ножках-сцяблінках, лісты рэвеня, "беларускага апельсіна". А ўначы, калі ляжыш на посцілцы пад дрэвам, часам чуеш, як глуха, нібы гіры, падаюць на дах антонаўкі, і бубняць, ракочуць, скочваючыся па ім.

На ўскраіне вёскі вадзяны млын. Уздыхае, ходзячы, кола, зелянеюць тванню латкі. У люстры сажалкі адбіваецца жоўтая вячэрняя зара і цені соснаў на тым беразе. Ластаўкі часам чапляюць крылом ваду, брохае рыба. Вечарамі на вадзяным млыне неяк таямніча і крыху трывожна. Нездарма млынароў некалі лічылі ведзьмакамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x