Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Народная асвета, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад белымі крыламі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад белымі крыламі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні і ўспрыманьне тых іншых падзеяў, сьведкам каторых ён быў. Як зазначыў сам аўтар, нарыс быў створаны не для таго, каб усё распавесьці, але для таго, каб зацікавіць моладзь гісторыяй і прыродай ды прыгажосьцю роднай зямлі. Нарыс паводле задумы павінен быць штуршком да пазнаньня і цікаўнасьці маладога пакаленьня да роднай зямлі. Да таго ж Уладзімер Караткевіч дае выдатны ўрок патрыятызму што можа быць карыцсны ня толькі моладзі. Некаторыя статыстычныя ды ідэялагічныя факты зьмешчаныя ў нарысе ўжо адышлі ў нябыт, але тое галоўнае, што чытаецца між радкамі, любоў да Беларусі, можа і сёньня запаліць не адно маладое сэрца.

Зямля пад белымі крыламі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад белымі крыламі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паясочак сіні — недзе ад матулі,
а чырвоны, яры — мужу да кашулі,
а вось гэты — гожы, доўгi, з кутасамi,
падпярэзваў святам бабін брат часамі.
Загудзелі дуды, гуслі заігралі,
брат скакаў, а з ветрам кутасы ляталі…
І слязу змахнула рукавом бабуся,
бо адзіны брат той з вайны не вярнуўся.
А шырокі пояс, зложаны ў дзве столкі,
падпярэзваў колісь дзед бабулін толькі.
Зіхацеў на свіце, шырынёй бы ў пана,
толькі што не слуцкі, а удома тканы.
Хутчэй, чым прыняці той абычай панскі,
спадабала шляхта паясок сялянскі,
не са слуцкіх — родны паясок зрадзіўся,
а насіці пояс пан ў сялян вучыўся.

Побач з паясамі адгароджана ў куфры месці для прыкрас. Тут пярсцёнак: пасля заручын яго заўсёды здымалі і хавалі, бо перашкаджаў працаваць. Побач ляжаць каралі, часам сапраўды з караляў ці нават "бурштына" (янтара) і "гырната" (граната), ці штучнага жэмчугу, а то і проста шкляныя. Дарэчы, бісер на Беларусі зусім не карыстаўся павагай.

І, ясна, запасныя завушніцы. Завушніцы насілі ўсе. Пратыкалі мочкі вушэй год у сем, працягвалі іголкай ільняную нітку, якая там да часу і заставалася, а месца праколу некалькі разоў прамывалі гарэлкай або, лепей, грудным малаком.

Дзяўчаткі, як і паўсюль, плялі сабе вянкі, рабілі ажаролкі з белай лілеі — нізалі кавалкі сцябліны на нітку, пакідаючы ўнізе кветку. Рабілі — і робяць — каралі з ягад глогу, арабіны, шыпшыны, каліны.

I, урэшце, апошняе аддзяленне куфра, прыскрынак. Пад iм складзены фартух, андарак, кашуля, абутак, хустка. Гэта — апошняя, смяротная, вопратка. З той спакойнай стойкасцю, з тым прыродна-фiласофскiм поглядам на канец жыцця, якое ўласцiва простаму чалавеку, якi рабiў заўсёды самую патрэбную на зямлi справу, — усё гэта загадзя адкладзена, "каб не патрабаваць чужое ласкi". Адкладзены нават грошы, што спатрэбяцца на ўсё, нават на тое, каб людзi сышлiся на хаўтуры, на трызну, i памянулi дабром.

Ну, пра гэта гаварыць не трэба. Хіба аб тым, што ў труну сям-там кладуць улюблёны прадмет нябожчыка: калі быў добры музыка — скрыпку, калі цесля — сякеру і г.д. Кладуць часам манету, "каб мог купіць месца", хлеб, соль, гарэлку. Гэта ўжо даўно не вера, а проста абрад, дый той, між іншым, выконваюць не заўжды.

I яшчэ адна асаблiвасць. Гэта жаночыя плачы, або галошаннi. Галосяць па чарзе. Адна, пасля другая, трэцяя. Па дарозе на могiлкi i на могiлках галосiць жонка па мужу, дачка па мацi, мацi па дачцэ. Аплакваецца сваё гора i гора сям'i, гора суседзяў, апiсваюцца добрыя звычкi нябожчыка. Гатовых заплачак няма. Плачы не рыхтуюць загадзя — iначай якi ж трагiзм? Уся невыносная горыч вылiваецца на месцы, iмправiзавана, iснуе толькi схема, "канва", ды некалькi агульных месцаў, i па гэтай канве плакальшчыца "вышывае" сваё галошанне. Тут ужо ўсё ад таленту, ад паэтычнасцi жанчыны, ад яе фантазii i сэрца, што ўмее спачуваць.

…Некалькi год назад мы здымалi фiльм аб ахвярах фашызму.

Магілёўская вобласць. Вёска, спаленая карнікамі разам з жыхарамі. Агульная магіла, куды склалі абгарэлыя косці. Абеліск. Падышла старонняя жанчына з суседняй вёскі. Сваякоў у яе тут не было. І раптам яна заклала рукі за галаву і, пагойдваючыся, пайшла вакол магілы, нібы падаючы, загаласіла так, што мароз пайшоў па скуры і дыбарам усталі валасы. Мы слухалі і ледзь не плакалі. Кавалак гэты, на жаль, не пусцілі на экран: "Інсцэнізацыя, не павераць, скажуць — актрыса". А гэта была проста выключная плакальшчыца з уменнем настроіцца так, каб ірвалася сэрца, і выліць гэты настрой, каб ірваліся сэрцы ў іншых. Таму кожная заплачка унікальная.

Вось вам да прыкладу адна, — плач жонкi па мужу, — запiсаная асабiста мною. Болей нiдзе такое галошанне не паўторыцца.

А я за табой на край свету хадзіла,
А я ж за табой ў вагонь лётала,
Сакол ты мой міленькі,
каханенькі!
А ўстану ж, бывала, я раненечка,
А мой жа саколік па палетачках
ходзіць.
А кветачкі ж ад яго красуюць,
А небачка ж ад яго ззяе.
Зірнеш —
мятлушкі ад яго ў вачах лётаюць,
Зірнеш —
нібы ігруша белая зацвіла,
Зірнеш —
як лісцічак кляновы, ён прытульненькі,
Зірнеш —
сэрца молатам у грудзіну валіць…
Як жа мне цяпер цяжанька
без любага дружачкі…
Вой, як павалюся я на тваю магілачку,
Як закуваю я цяпер па табе кукулечкай.
Дружыначка ж ты мая,
нашто ж ты мяне… пакідаеш?
А ці дабра ты ад дзетак,
ад жонкі… не маеш?
Як жа нам цяпер…
пражыць?
Як жа нам жыццё без цябе…
прабыць?
Як мы цябе забываць…
будзем?
Адкуль мы цябе дажыдаць…
будзем?
Да каго ж мне ўначы цяпер
цмокам прысмактацца?
Адкуль жа мне парады цяпер
дажыдацца?
Вось так настае канец.
А дзе пахаваці?
Бабусіна воля:
сялянка жыве
й застаецца на полі.
Здалёк супраць вёскі,
на горцы пясчанай
схілілі бярозы
галіны з пашанай.
Туды на сон вечны
сышліся сяляне,
пад крыжам бяспечна
ляжаць на кургане.
Каменныя пліты
касцей ім не гнуць,
іх памяць і славу
нашчадкі нясуць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад белымі крыламі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад белымі крыламі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x