Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1931, Издательство: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пачуўся тэлефонны званок. Старшы пісар падбег да тэлефоннага апарату і з агіднасьцю адкінуў трубку.

— Прыдзецца ісьці ў палкавую канцылярыю. Так раптоўна. Нешта мне гэта не падабаецца!

Швэйк зноў застаўся адзін.

Праз хвіліну пачуўся зноў тэлефонны званок.

Швэйк пачаў тэлефонную размову.

— Ванэк?.. Ён пашоў у палкавую канцылярыю. Хто пры тэлефоне?.. Ордынарац 11-й маршавай роты. А хто там?.. Ордынарац 12-й роты. Маё шанаваньне, колега. Маё прозьвішча?.. Швэйк. А тваё? Браўн! Гэта ня твой сваяк Браўн на наберажнай вуліцы ў Карліне — шапачнік? Не?.. Ня ведаеш такога… Я таксама з ім не знаёмы. Я ехаў неяк раз на трамваі, і яго шыльда мне кінулася ў вочы. Якія навіны?.. Я нічога ня ведаю. Калі едзем? Я яшчэ ні з кім пра ад‘езд не гаварыў. А куды мы павінны ехаць?

— Вось ёлап! З ротаю на фронт.

— Пра гэта я яшчэ нічога ня чуў.

— Няма чаго казаць — добры ордынарац! А як твой лейтэнант?..

— He лейтэнант, а обэр-лейтэнант.

— Гэта ўсё адно. Твой обэр-лейтэнант пашоў на нараду да палкоўніка?

— Ён яго туды паклікаў.

— Ну дык бачыш: наш таксама туды пашоў і камандзір 13-й роты таксама. Я толькі што гаварыў з іхным ордынарцам па тэлефоне. Мне гэта сьпешка нешта не падабаецца! — А ці ведаеш, што музыканская каманда ўпакоўваецца?

— Я нічога ня ведаю.

— Ня прыкідвайся дурнем. Кажуць, што ваш старшы пісар ужо дастаў накладную. Праўда гэта? Колькі ў вас у камандзе людзей?

— Ня ведаю.

— Эх ты, булавешка дурная, што я цябе зьем, ці што? (Чуваць было, як той, што гаварыў па тэлефоне, зьвярнуўся да некага зблізку: «Франта, вазьмі другую трубку, пачуеш, які ў 11-й роце дурніла ордынарац». (Алё! Сьпіш ты там, ці што, што ты там робіш? Дык адказвай, калі ў цябе сябар пытаецца. Дык ты яшчэ нічога ня ведаеш? Ня тойся. Хіба палкавы пісар не казаў, што вам будуць выдаваць консэрвы. Ты з ім пра такія рэчы не газорыш? Вось дубіна! Цябе гэта не абыходзіць! (Чуцен сьмех). Што… на цябе цагліна, ці што, з страхі скінулася! Ну, а калі што-небудзь уведаеш, дык ты перадай нам па тэлефоне ў 12-ю маршавую роту, дурань любы! Адкуль ты?

— З Прагі.

— Адтуль павінны быць трошкі разумнейшыя. Ды вось яшчэ што. Ці даўно пашоў у канцылярыю ваш старшы пісар?

— Толькі што яго паклікалі.

— Вось як. А раней ты ня мог мне пра гэта сказаць! Наш таксама толькі што пашоў. Нешта там заварваецца. З абозам не гаварыў яшчэ?

— He.

— А божухна! А яшчэ кажаш, што з Прагі. Ты ні аб чым не клапоцішся? Дзе ты толькі цэлы дзень цягаешся?

— Я толькі з гадзіну таму назад прышоў з дывізійнага суду.

— Гэта іншы гатунак, таварыш! Зараз-жа забягу да цябе глянуць! Давай адбой.

Толькі што Швэйк нарыхтаваўся закурыць люльку, як змоў пачуўся тэлефонны званок. «Ну вас к чорту з вашым тэлефонам, — падумаў Швэйк, — прыемнасьць мне з вамі валаводзіцца!»

Тэлефон не змаўкаючы званіў і ў Швэйка нарэшце нехапіла цярплівасьці, ён узяў тэлефонную трубку і закрычаў у тэлефон:

— Алё! Хто пры тэлефоне? Тут ордынарац 11-й маршавай роты Швэйк!

Па адказе Швэйк пазнаў голас паручніка Лукаша.

— Што вы ўсё там робіце? Дзе Ванэк? Зараз-жа паклічце да тэлефона Ванэка!

— Асьмелюся далажыць; пан обэр-лейтэнант, тэлефон толькі што пазваніў.

— Слухайце, Швэйк, мне няма калі з вамі глупствам займацца! Тэлефонныя размовы на вайскозай службе — гэта вам не тэлефонная балбатня, калі каго-небудзь запрашаюць на абед. Тэлефонная размова пазінна быць ясная і кароткая. Гаворачы па тэлефоне, адкідаюць «асьмелюся далажыць, обэр-лейтэнант». Я вас пытаюся, Швэйк, тут Ванэк? Няхай зараз-жа падыдзе да тэлефона.

— Асьмелюся далажыць, пан обэр-лейтэнант, пад рукою яго няма. Яго нядаўначка, можа і чвэрткі гадзіны ня будзе, як з нашай канцылярыі выклікалі ў палкавую канцылярыю.

— Дайце мне толькі прыйсьці, я з вамі распраўлюся! Хіба вы ня можаце адказваць карацей? Слухайце добра, што я вам зараз буду казаць. Добра чуеце? Каб вы потым у мяне не адгаварваліся, што ў тэлефоне нешта хрыпела. У тую-ж хвіліну, як павесіце трубку…

Перапынак.

Зноў званок.

Швэйк бярэ тэлефонную трубку, і на яго сыплецца град лаянкі.

— Жывёліна, хуліган, шэльма! Што вы робіце? Чаму перапынілі размову?

— Вы былі ласкавы сказаць, каб я павесіў трубку.

— Праз гадзіну я прыду дадому. Ня ўзрадуецеся вы ў мяне! Зараз-жа ідзеце ў казармы, знайдзеце там якога небудзь унтэр-афіцэра, хоць Фукса, і скажэце яму, каб ён зараз-жа ўзяў дзесяць радавых і ішоў з імі на склад атрымоўваць консэрвы. Паўтарэце, што ён павінен зрабіць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x