Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1931, Издательство: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праз хвіліну пасьля таго, як вышаў паручнік, у канцылярыю ўвайшоў старшы пісар Ванэк.

Швэйк сядзеў на крэсьле і падкладваў маленькую жалезную печку вугаль, кідаючы праз адчыненыя дзьверцы кускі вуглю ў агонь. Печка чадзіла, сьмярдзела, а Швэйк усё забаўляўся, не зьвяртаючы ўвагі на Ванэка, які спыніўся і некалькі хвілін наглядаў за Швэйкам, нарэшце ня вытрымаў, зачыніў нагою дзьверцы печкі і сказаў Швэйку, каб той адтуль выбіраўся.

— Пан старшы пісар, — сказаў з павагаю да сябе Швэйк, дазвольце вам заявіць, што ваш загад выбірацца ня толькі адгэтуль, але наогул з лягеру выканаць не магу, бо падпарадкуюся загаду вышэйшай інстанцыі. Я ордынарэц, ганарова дадаў Швэйк. — Пан палкоўнік Шрэдэр прыкамандыраваў мяне ў 11-ю маршавую роту да пана обэр-лейтэнанта Лукаша, у якога я раней быў дзяншчыком, але дзякуючы маёй прыроджанай інтэлігентнасьці я атрымаў павышэньне на ордынарца. Мы з панам обэр-лейтэнантам старыя знаёмыя. А чым вы займаліся, пан старшы пісар, да вайны?

Палкавы пісар Ванэк быў так зьбянтэжаны панібрацкім тонам удалага ваякі Швэйка, што, забыўшыся пра свой чын, якім вельмі любіў пафарсіць перад простымі салдатамі, адказаў, быццам падначалены Швэйку:

— Я служыў прадаўцом у аптэкарскім магазыне ў Кралупах. Прозьвішча маё Ванэк.

— Я таксама вучыўся аптэкарскай справе, — адказаў Швэйк, — у Празе ў пана Какошкі на Пэрштыне [92] Вуліца ў цэнтры Прагі. . Ён быў вялікі дзівак, і калі, неяк памыліўшыся, я запаліў бочку з бэнзынай і ў яго згарэў дом, ён мяне выгнаў і ў цэх мяне ўжо нідзе ня прымалі, і праз гэту дурнецкую бочку з бэнзынай мне не ўдалося давучыцца. Ці прыгатоўвалі вы таксама лекавыя травы для кароў?

Ванэк адмоўна пакруціў галавою.

— Мы прыгатоўвалі лекавыя травы для кароў разам з пасьвенчанымі абразікамі. Наш гаспадар Какошка быў вельмі набожны чалавек і вычытаў раз, што сьвяты Пілігрым лечыць жывёлу, калі яе апушыць. Дык ён заказаў на Сьміхаве надрукаваць абразкі сьвятога Пілігрыма і занёс іх у Эмаўскі кляштар, дзе іх яму і пасьвяньцілі за дзьвесьці гульдэнаў, а потым мы іх укладвалі ў канвэрцікі з нашымі лекавымі травамі для кароў. Карове гэтыя лекавыя травы сыпалі ў цёплую ваду і давалі ёй піць гэту бурду з ражкі. Пры гэтым жывёле гаварылася невялічкая малітва да сьвятога Пілігрыма, малітву-ж гэту склаў наш прадавец Таўхэн. Справа была так. Калі гэтыя абразікі сьвятога Пілігрыма былі надрукаваны, дык на другім баку трэба было надрукаваць якую-небудзь малітву. Дык вось наш стары Какошка паклікаў Таўхэна і кажа яму, каб ён да заўтрага склаў малітзу да нашых абразікаў і лекавых траў, каб заўтра, у дзесяць гадзін, калі ён прыдзе ў краму, усё ўжо было гатова, каб чожна было паслаць у друкарню: каровы ўжо даўно чакаюць гэтай малітвы. Альбо тое, альбо тое: калі складзе добра — ён яму гульдэн на бочку паложыць, не — праз два тыдні атрымае разьлік. Пан Таўхэн цэлую ноч пацеў, а раніцаю, ня выспаўшыся, прышоў адчыняць краму, а ў яго нічога яшчэ ня было напісана. Мала гэтага: забыўся, як сьвяты гэтых лекавых траў завецца. Выратаваў яго з бяды пасыльны Фэрдынанд. Той быў на ўсе рукі майстар. Калі мы на вышках сушылі гарбату з рамонку, дык ён, бывала, возьме ды ўлезе ў гэты самы рамонак нагамі. Ён казаў нам, што ад гэтага ногі перастаюць пацець. Умеў ён лавіць галубоў на вышках, умеў адчыняць канторку з грашыма, навучаў нас яшчэ і іншымі спосабамі падзарабляць, і ў мяне, у хлапчука, дома была такая аптэка (я яе з крамы дадому сабе нацягаў), якой ня было і «ў міласэрных [93] Адна з найбуйнейшых і лепшых больніц у Празе, якая абслугоўвалася каталіцкімі манахамі ордэну «Міласэрныя браты». ». Дык вось той самы Фэрдынанд і выратаваў з бяды Таўхэна. «Дазвольце, — кажа, — глянуць». Пан Таўхэн зараз-жа паслаў мяне па піва для яго, і не пасьпеў я яшчэ прынесьці піва, а ўжо Фэрдынанд напалову быў гатоў з гэтай справай і прачытаў нам услых:

З неба голас раздаецца,
I заціх гармідар долу:
У Какошкі прадаецца
Дзіва-корань для жывёлы!
Добра лечыць корань гэты
(He шкадуй адно манеты!)
І цялятак, і кароў
Бяз ніякіх дактароў.

Потым, калі выпіў піва і як належыць лізнуў валяр‘янавых капель, справа пашла шпарчэй, і ён у адзін момант дасканала скончыў:

Слава ў небе табе, Пілігрыме сьвяты!
Дзіва-корань знашоў для кароў нашых ты.
Ты ўцеха сялянам, збавеньне — каровам,
Ахоўвай наш статак, каб быў ён здаровым.

Потым, калі прышоў пан Какошка, пан Таўхэн пашоў з ім у кантору, а калі вышаў адтуль, паказаў нам два злоты, а не адзін, як яму было паабяцана. Ну, ён хацеў падзяліць іх напалам з панам Фэрдынандам, але слугу Фэрдынанда, калі ён убачыў гэтыя два злоты, апанаваў чорт зайздрасьці і ён сказаў: «Ці ўсё ці нічога!» Ну тагды пан Таўхэн яму нічога не даў, а пакінуў гэтыя два злоты сабе. Потым прывёў мяне ў магазын, даў мне па патыліцы, і сказаў, што дасьць мне яшчэ так разоў са сто, калі я калі-небудзь асьмелюся сказаць, што ня ён склаў. А калі-б Фэрдынанд пашоў скардзіцца да нашага гаспадара, то я павінен сказаць, што слуга Фэрдынанд хлус. Мне прышлося ў гэтым прысягнуць перад бутэлькаю з воцатам. Ну, а наш слуга пачаў спаганяць злосьць на лекавай траве для кароў. Зьмешвалі мы гэтыя травы ў вялікіх скрынках на вышках, а ён, дзе толькі знаходзіў, зьмятаў мышыны памёт, прыносіў яго і прымешваў да гэтай лекавай травы. Потым зьбіраў на вуліцы конскія галушкі, сушыў іх дома, тоўк у ступцы для лекавых траў і таксама падмешваў у лекавыя травы для кароў з абразікам сьвятога Пілігрыма. Але і гэтага яму было мала. Ён хадзіў ў гэтыя скрынкі за малою і вялікаю патрэбаю, а потым усё гэта разьмешваў. Выходзіла як-бы каша з вотруб‘я…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x