Паручнік Лукаш прыкусіў губу і закурыў папяросу.
Пра ўсё гэта ён ужо ведаў і быў пераконаны, што з ім абыходзяцца несправядліва. Капітан Сагнэр ужо два разы абышоў яго ў чыне. Аднак Лукаш толькі сказаў:
— He ў капітане Сагнэры справа…
— Ня вельмі што гэта мне падабаецца, — інтымна заўважыў старшы пісар. — Расказваў мне фэльдфэ бель Гэгнэр, што пан капітан Сагнэр у пачатку вайны ўздумаў кедзе ў Чорнагорыі выслужыцца і гнаў адну за другой роты свайго батальёну пад агонь кулямётаў проста на сэрбскія позыцыі, ня гледзячы на тое, што гэта была зусім пагібельная справа і пяхоце наогул там ня было чаго рабіць, бо сэрбаў з тых скал магла зьняць толькі артылерыя. З усяго батальёну засталося толькі восемдзесят чалавек; сам пан капітан Сагнэр быў паранены ў руку, потым у больніцы заразіўся яшчэ дэзынтэрыяй і толькі пасьля гэтага зьявіўся ў нас у палку ў БудэйоЕІцах. А ўчора як быццам гаварыў у афіцэрскім сабраньні, як ён марыць пра фронт, што ён гатоў палажыць увесь маршавы батальён, але сябе пакажа і дастане вышэйшы ордэн за сваю работу (на сэрбскім фронце ён дастаў фігу з маслам), але цяпер ён ці ляжа касьцьмі з усім маршавым батальёнам, ці набудзе годнасьць падпалкоўніка, але маршаваму батальёну прыдзецца крута. Я так дуглаю, пан обэр-лейтэнант, што гэта рызыка і нас закранае. Нядаўна казаў фэльдфэбель Гэгнэр, што вы вельмі ня ладзіце з панам капітан Сагнэрам і што ён у першую чаргу пашле нашу 11-ю роту ў бой на самае небясьпечнае месца.
Старшы пісар уздыхнуў.
— Я так думаю, што ў такой вайне, як гэта, калі гэтулькі войска і пры такой расьцягненасьці лініі фронту, хутчэй можна дасягнуць посьпеху добрым манэўраваньнем, як адчайнымі атакамі. Я быў сьведкай гэтага пад Дукляю, калі быў у 10-й маршавай роце. Тагды ўсё сышло вельмі гладка, камандавалі «не страляць!» — мы не стралялі, а чакалі, пакуль рускія да нас падыйдуць. Мы-б іх забралі ў палон бяз ніводнага стрэлу, толькі тагды, каля нас на левым флангу стаялі ідыеты апалчэнцы, дык тыя так спужаліся, што ідуць рускія, што пачалі ўцякаць з гары па сьнягу, як на коўзанцы. Ну мы атрымалі загад, дзе пісалася, што рускія прарвалі левы фланг і што мы павінны адыйсьці да штабу брыгады. Я тагды быў у штабе брыгады, куды прынёс на подпіс ротную харчовую кнігу, бо ня мог знайсьці свайго палкавога абозу.
У гэты час у штаб брыгады пачалі прыбягаць па адным хлопцы з 10-й маршавай роты. Да вечара іх прыбыло сто дваццаць чакавек, а рэшта, як казалі, быццам заблудзілі, адступаючы, і зьехалі па сьнягу проста да рускіх, як на табагане [91] Самі.
.
Нацярпеліся мы там страху, пан обэр-лейтэнант. У рускіх у Карпатах былі позыцыі і ўнізе і ўгары. А потым, пан обэр-лейтэнант, пан капітан Сагнэр…
— Дайце вы мне спакой з панам капітанам Сагнэрам! — сказаў паручнік Лукаш. — Я сам усё гэта добра ведаю. Ня думайце толькі, калі ласка, што пачнецца бой, вы зноў выпадкова апыніцеся дзе-небудзь у абозе і будзеце атрымоўваць ром і віно. Мяне папярэдзілі, што вы моцна п‘яце, і, глянуўшы на ваш чырвоны нос, зразу ўбачыш, з кім маеш справу.
— Гэта ўсё з Карпат, пан обэр-лейтэнант. Там нехаця прыходзіцца гэта рабіць: абед нам прыносілі халодны, у акопах у нас быў сьнег, агонь раскладаць няможна было, з намі-б здарылася тое, што з іншымі маршавымі ротамі, дзе ня было рому, і людзі памерзьлі. Але затое ў нас ва ўсіх былі ад рому чырвоныя насы, і гэта таксама было нядобра, бо з батальёну прышоў загад, каб у выведку пасылаць тых з каманды, у каго чырвоныя насы.
— Цяпер зіма ўжо прайшла, — многазначна сказаў паручнік. — Ром, які віно, пан обэр-лейтэнант, на фронце вельмі патрэбны ва ўсякую пару году. Яны, так сказаць, падбадзёрваюць. За паўкацялка віна і чвэртку літра рому салдат вам пойдзе біцца, з кім хочаце. Што гэта за жывёліна зноў стукае ў дзьверы, ня можа прачытаць, ці што, на дзьверах: «Ня стукаць».
— Зайдзеце.
Паручнік Лукаш павярнуўся ў крэсьле да дзьвярэй і ўбачыў, што дзьверы павольна і ціха адчыняюцца. І таксама ціха ў канцылярыю 11-й роты ўвайшоў удалы ваяка Швэйк, аддаючы чэсьць ужо ў дзьвярах. Мусіць, ён аддаваў чэсьць ужо тагды, калі стукаў у дзьверы, чытаючы надпіс «Ня стукаць».
Швэйк трымаў руку ля казырка, і гэта вельмі падыходзіла да яго бясконца спакойнага бесклапотнага аблічча. Ён выглядаў, як грэцкі бог крадзяжу, адзеты ў простую форму аўстрыйскага пехацінца.
Паручнік Лукаш на момант міжвольна заплюшчыў вочы пад ласкавам паглядам удалага ваякі Швэйка. Напэўна з такою любасьцю глядзеў блудны, згублены і зноў вернуты сын на свайго бацьку, калі той у гонар яго пёк на ражне барана.
Читать дальше