Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1931, Издательство: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Чый подпіс пад артыкулам, пан паручнік?

— Рэдактара, дэпутата Бэлы-Барабаша, пан палкоўнік.

— Вядомая шэльма! Але раней, чым гэты артыкул трапіў у «Пэстэр-Лёйд», ён быў надрукаваны ў «Пэшты-Хірляп». Цяпер прачытайце мне офіцыйны пераклад вэнгерскага артыкулу, зьмешчанага ў шопронскай газэце «Шопроні-Наплё».

Паручнік Лукаш прачытаў услух артыкул, які аўтар з вялікай стараннасьцю аздобіў фразамі накшталт: «Вымаганьні дзяржаўнай мудрасьці», «дзяржаўны лад», «людзкая распуста», «утоптаная ў гразь чалавечая вартасьць», «баль канібалаў», «збойства лепшых прадстаўнікоў нашага грамадзтва», «зграя мамелюкаў», «закулісныя махінацыі». Далей усё было пададзена ў такім выглядзе, што мадзьяры ў роднай краіне цкуюцца больш за ўсе іншыя нацыянальнасьці.

Адным словам справа стаяла так: прышлі чэскія салдагы, павалілі рэдактара і тапталі яго сваімі салдацкімі чаравікамі. Небарак крычаў ад болю. Нехта ўсё застэнографаваў. «Пра цэлы шэраг найбольш важных фактаў,— хныкае „Шопроні-Наплё“, — шопронскі друк разумна змоўчвае».

«Кожны з нас ведае. што такое чэскі салдат у Вэнгрыі і які ён на фронце. Мы ўсе добра ведаем, што вырабляюць чэхі, чыя рука тут кіруе і якія настроі пануюць сярод чэхаў. Праўда, пільнасьць улады занята іншымі справамі першачарговай важнасьці. Аднак яны знаходзяцца ў пэўнай сувязі з павевамі агульнага характару, за якімі трэба ўзмацніць нагляд, каб не паўтарылася тое, сьведкамі чаго мы былі ў Кіраль-Хідзе. Учарашні наш артыкул быў у пятнаццаці месцах выкасававы цэнзурай, і нам больш няма чаго рабіць, як толькі ваявіць, што і сягоньня па тэхнічных меркаваньнях мы ня маем магчымасьці шырокя асьвятліць падзеі, якія адбыліся ў Кіраль-Хідзе. Пасланы намі корэспондэнт пераканаўся на месцы, што ўлада энэргічна ўзялася за гэту справу і шпаркім тэмпам вядзе расьсьледваньне. Дзізіць кас толькі адно, гэта тое, што некаторыя ўдзельнікі гэтага катаваньня да гэтага часу знаходзяцца на волі. Гэта дачыняецца асабліва да таго пана, які па чутках яшчэ да гэтага часу знаходзіцца ў лягеры і да гэтага часу носіць форму свайго „папугайскага палка“ [80] Мянушка 91-га палка па колеры пятліц. . Прозьвішча яго было названа пазаўчора ў „Пэстэр-Лёйдзе“, і ў „Пэшты-Наплё“. Гэта вядомы чэскі шовініст Лукаш, пра буянства якога будзе пададзена інтэрпэляцыя дэпутатам Гэзай Шаваню ад Кіраль-Хідзкай вобласьці».

— Вось так-жа люба, пан паручнік, — сказаў палкоўнік Шрэдэр, — піша пра вас «Штодзеньнік», які выходзіць у Кіраль-Хідзе, і прэзбурскія газэты. Але, я думаю, гэта вас ужо ня будзе цікавіць, бо ўсе яны пішуць аднолькава. Політычна гэта лёгка растлумачыць, бо ў нас аўстрыйцаў, як немцаў, так і чэхаў, адносіны з вэнграмі яшчэ да гэтага часу вельмі!.. Разумееце, пан паручнік? У гэтым відаць пэўная тэндэнцыя. Вас хутчэй можа зацікавіць артыкул у «Камарненскай вячэрняй газэце», у якім сьцьвярджаецца, што вы спрабавалі згвалціць паню Каконь проста ў рэсторане ў часе абеду ў прысутнасьці яе мужа, якому вы пагражалі шабляю і прымусілі яго заткнуць ручніком рот сваёй жонцы, каб тая ня крычала. Гэта самыя апошнія весткі пра вас, пан паручнік. — Палкоўнік усьміхнуўся і казаў далей: — Улада ня выканала свайго абавязку. Папярэдняя цэнзура тутэйшых газэт таксама ў руках вэнграў. Яны робяць з намі, што хочуць. Наш афіцэр безабаронны супроць абраз вэнгерскага цывільнага хама-журналіста. I толькі пасьля нашага гострага выступленьня, а таксама пасьля тэлеграмы нашага дывізійнага сулу дзяржаўная пракуратура ў Будапэшце прыняла належныя крокі, каб арыштаваць некаторых асоб у вышэйпамяненых рэдакцыях. Больш за ўсё пападзе за гэта рэдактару «Камарнінскай вячэрняй газэты». Гэты тып да самай сьмерці будзе памятаць сваю вячэрнюю газэту. Дывізійны суд даручыў мне, як вашаму начальніку, зрабіць вам допыт і адначасна пасылае мне пратакол сьледзтва. Усё-б сышло гладка, каб ня гэты ваш няшчасны Швэйк. Быў з ім нейкі сапёр Вадзічка, у якога пасьля бойкі, калі яго прывялі на гаўптвахту, знашлі ваш ліст, пасланы вамі пані Каконь. Дык гэты ваш Швэйк казаў на допыце, што ліст гэты ня ваш, а што напісаў ён сам. Калі-ж яму было загадана, каб ён ліст перапісаў, для таго, каз параўняць яго почырк з почыркам ліста, ён ваш ліст зжор. З канцылярыі палка былі высланы ў дывізійны суд вашы рапарты для параўнаньня з почыркам Швэйка. Але вось чым гэта скончылася.

Палкоўнік перагартаў справу і паказаў паручніку Лукашу на такое месца:

«Абвінавачаны Швэйк адмовіўся напісаць прадыктаваныя яму фразы сьвярджаючы, што зa ноч развучыўся пісаць».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x