Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1931, Издательство: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я пан паручнік, наогул не надаю ніякага значэньня таму, што казаў у дывізійным судзе ваш Швэйк ці гэты сапёр. Швэйк і сапёр кажуць, што ўсё здарылася праз нейкі маленькі жарцік, якога не зразумелі, што на іх напалі цывільныя і што яны адбіваліся, каб абараніць гонар мундзіра. На допыце высьветлілася, што няшчасны ваш Швэйк колёрытная фігура. Так, напрыклад, на запытаньне, чаму ён не прызнаецца, ён, паводле пратаколу, адказаў: «Я знаходжуся цяпер якраз у такой сітуацыі, у якой апынуўся раз праз абраз маткі боскай слуга мастака Панушкі. Таму таксама, калі справа дакранулася абразоў, якія ён павінен быў украсьці, нічога іншага не заставалася адказаць, апрача як: „Ну што мне крывёю рыгаць ці што?“» Натуральна, што я, як камандзір палка, паклапаціўся пра тое, каб у газэтах дывізійны суд даў зьняпраўджаньне ўсіх агідных артыкулаў у тутэйшых газэтах. Сягоньня ўсё гэта будзе разаслана па газэтах і думаю, што я з свайго боку зрабіў усё, што ад мяне залежала, каб загладзіць паднятую гэтымі цывільнымі шэльмамі, агіднымі мадзьярскімі газэтчыкамі, завіруху. Здаецца я гэта ня дрэнна зрэдагаваў.

«Гэтым дывізійны суд N-ай дывізіі і штаб N-гa палка паведамляе, што артыкул, надрукаваны ў вашай газэце пра нібы агідныя ўчынкі салдат N-палка, ні ў якай меры не адпавядае сапраўднасьці і ад першага да апошняга радка выдуманы. Сьледзтва, пачатае супроць вышэй памянёнай газэты, павядзе да строгага пакараньня вінаватых».

— Дывізійны суд у сваім адносьніку, пасланым у штаб нашага палка, гаварыў далей палкоўнік, — прытрымліваецца тае думкі, што гэта — сыстэматычнае цкаваньне, накіраванае супроць вайсковых часьцей, якія праходзяць з Тысляйтаніі ў Трансляйтанію. Прыгым параўнайце: якая колькасьць войска накіравана з нашага боку, якаяз іхнага боку. Скажу вам адкрыта — мне чэскі салдат куды больш падабаецца, як гэта вэнгерская сволач. Варта мне толькі ўспомніць, што пад Белградам вэнгры стралялі па нашым другім маршавым батальёне, які, ня ведаючы, што па ім страляюць вэнгры, пачаў страляць у дэйчмэйстэраў [81] 4-ы венскі полк. на правым флангу, а дэйчмэйстэры таксама пераблыталі і пачалі страляць па Босьнійскім палку, што стаяў побач з імі. Вось, скажу вам, было становішча! Я якраз абедаў у штабе брыгады, Дзень перад гэтым мы прымушаны былі жывіцца вянглінаю і супам з консэрваў, а ў гэты дзень нам згатавалі добры курыны булён, філе з рысам і бухтычкі з шодо. Якраз напярэдадні ў вечар мы павесілі аднаго сербскага шынкара ў гэтым гарадку, і нашы кухары знашлі ў яго склепе старое трыццацігадовае віно. Можаце сабе ўявіць, як мы ўсе чакалі гэтага абеду. Скончылі мы булён і ўзяліся за курыцу. Раптам перастрэлка, потым гарматная стральба, і наша артылерыя, якая зусім ня ведала, што нашы страляюць адны ў другіх, пачала страляць па лініі нашых, і адна граната грукнула недалёка ад самага штабу брыгады. Сэрбы, мусіць, думалі, што ў нас выбухнула паўстаньне, і пачалі з усіх бакоў нас крыць і перапраўляцца цераз раку. Брыгаднага генэрала клічуць да тэлефона, начальнік дывізіі падняў страшэнны скандал, што гэта там за жывёліна сядзіць на баявым вучастку. Гэта-ж ён, кажа, толькі што атрымаў загад з штабу арміі пачаць наступ на левы фланг сэрбскіх позыцый у дзьве гадзіны трыццаць пяць хвілін ночы. Мы стаім у рэзэрве і зараз-жа павінны спыніць агонь! Брыгадная тэлефонная станцыя паведамляе, што нікуды ня можа дазваніцца, што толькі штаб 75-га палка перадае «Трымацца да канца, што яна ня можа дагаварыцца з нашай дывізіяй, што сэрбы занялі ўзвышы 212, 226 і 327, трэба перакінуць адзін батальён для сувязі, апрача таго, трэба наладзіць тэлефонную сувязь з нашай дывізіяй. Прабуем зьвязацца з дывізіяй, але сувязі няма, бо сэрбы пакуль што зайшлі з абодвых флангаў нам у тыл і нашу лінію сьціснулі ў трыкутнік, у якім апынуліся пяхота, артылерыя, абоз з усёй аўтоколёнай, харчовы магазын і палявы шпіталь. Два дні я ня злазіў з сядла, а начальнік дывізіі папаў разам з нашым брыгадным у палон. А ва ўсім вінаваты мадзьяры, што пачалі страляць па нашым 2-м маршавым батальёне. Зразумела, віну звалілі на наш полк. — Палкоўнік плюнуў. — Вы самі цяпер, пан паручнік, пераканаліся, як яны выкарысталі ўсю цяпер гэту гісторыю, што адбылася з вамі ў Кіраль-Хідзе…

Паручнік Лукаш саромліва закашляў.

— Пан паручнік — зьвярнуўся да яго інтымна палкоўнік: — палажыўшы руку на сэрца, колькі разоў вы спалі з паняй Каконь?

Палкоўнік Шрэдзр быў сягодня ў вельмі добрым настроі.

— He расказвайце, пан паручнік, што вы яшчэ толькі пачалі з ёй перапісвацца. У вашы гады я, калі быў на трохтыднёвых топографічных курсах у Ягеры, усе гэтыя тры тыдні нічога іншага не рабіў, як толькі спаў з вэнгеркамі. Кожны дзень з другой: з маладымі, незамужнімі, з панямі больш соліднага ўзросту, замужкамі, якія толькі трапляліся. Працаваў так добрасумленна, што, калі вярнуўся ў полк, ледзь нагі валачыў. Больш за ўсіх спляжыла мяне жонка аднаго адваката. Яна мне паказала, да чаго здольны вэнгеркі. Укусіла мяне пры гэтым за нос і за ўсю ноч ня дала мне вачэй заплюшчыць… „Пачалі перапісвацца“. — Інтымна паляпаў палкоўнік па плячы паручніка, — ведаем мы гэта! He кажэце, я ўсё сам ведаю. Закруціліся вы з ёю, яе муж дазнаўся пра гэта, а тут ваш дурніца Швэйк… Ведаеце, пан паручнік, ваш Швэйк усё-такі хлопец верны. Здорава ён гэта з вашым лістом зрабіў. Такога чалавека, па праўдзе кажучы, шкода. Вось гэта называецца дысцыпліна! Гэтым хлопец мне падабаецца. Ну, вядома, з прычыны ўсяго гэтага сьледзтва павінна быць спынена. Вас, пан паручнік, скомпромэтаваў друк. Вам тут заставацца нельга. На гэтым тыдні маршавы батальён будзе адпраўлен на рускі фронт. Вы зьяўляецеся старшым афіцэраму 11-й роце. Гэта рота адправіцца пад вашай камандай. У брыгадзе ўжо ўсё падрыхтавана. Скажэце старшаму пісару, няхай вам знойдзе якога-небудзь іншага дзяншчыка замест Швэйка. — Паручнік Лукаш удзячна паглядзеў на палкоўніка, які гаварыў далей: — Швэйка я прыкамандыроўваю да вас у якасьці ордынарца. — Палкоўнік устаў і, падаючы зьбялеламу паручніку руку, сказаў: — Гэтым ўся ваша справа ліквідуецца. Шчасьліва вам ваяваць, каб на ўсходнім фронце выслужыцца. Калі яшчэ калі-небудзь убачымся, заходзьце да нас, ня ўхіляйцеся ад нас, як у Будэйовіцах…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x