Настаўнік цяжка ўздыхнуў.
— Што я магу зрабіць, калі гэты самы пан аўдытор ня ведае, як належыць, чэскай мовы. Я ўжо яму гэта тлумачыў прыблізна так, але ён на мяне напаў. „Самец вашыны па-чэску завецца — вожак, зусім не вашан“, — сказаў мне пан аўдытор. Жаночы род — эх вы, а яшчэ адукаваным лічыцеся! — будзе ён вож, дык мужчынскі род будзе яна важак. Ведаем мы вас!»
— Карацей кажучы, — сказаў Швэйк, — ваша справа дрэнь, але траціць надзеі ня варта, як казаў цыган Янэчак у Пільзьне, калі ў 1879 годзе яго за забойства двух чалавек з мэтай грабежніцтва прысудзілі на шыбеніцу; усё можа павярнуцца ў лепшы бок. I ўгадаў. Яго ў апошнюю хвіліну адвялі ад шыбеніцы. Справа ў тым, што яго нельга было павесіць, бо той дзень, у які ён павінен быў вісець, быў днём нараджэньня гасудара імпэратара. Тады яго павесілі на другі дзень пасьля дня нараджэньня імпэратара. Гэтаму хлопцу прываліла яшчэ больш шчасьце. На трэці дзень ён быў памілаваны, і прышлося аднавіць яго судовы процэс, бо ўсе доказы гаварылі за тое, што ўсё гэта зрабіў другі Янэчак. Ну, дык яго прышлося выкапаць з магілы на арыштанскіх могілках і рэабілітаваць на пільзенскіх каталіцкіх могілках. А потым толькі высьветлілася, што ён эвангеліцкага веравызнаньня, дык яго пералезьлі на эвангеліцкія могілкі, а потым…
— Потым я заеду табе па мордзе, — абазваўся стары сапёр Вадзічка, — чаго гэты хлопец толькі не навыдумляе! У чалавека на шыі вісіць дывізійны суд, а ён, шэльма, мне ўчора калі нас вялі на допыт, плявузгаў пра нейкую там іерыхонскую ружу.
— Ды гэта я ня сам выдумаў. Гэта казаў слуга мастака Панушкі, Мацей, старой бабе, калі тая запыталася ў яго: «Як выглядае іерыхонская ружа?» Ён ёй і растлумачыў: «Вазьмеце кароўскага г. палажэце яго на талерку, палейце вадою, і яно ў вас зазелянее, — гэта і ёсьць іерыхонская ружа!» Я гэтага глупства не прыдумляў, — абараняўся Швэйк, але трэба-ж было што-небудзь расказаць, калі мы разам ідзём на допыт. Я хацеў цябе, Вадзічка, трохі падвесяліць.
— Ты падвесяліш ужо! — зьняважліва плюнуў Вадзічка. — Чалавек ня прыдумае, як выбрацца з усяе гэтай завірухі на волю, каб як належыць расквітацца з гэтымі мадзьярскімі нягоднікамі, а ён цешыць чалавека якімсьці кароўскім «дабром». А як я расквітаюся з гэтымі мадзьярскімі саплякамі, седзячь; тут за кратамі? Ды да ўсяго гэтага яшчэ прыходзіцца прыкідвацца перад аўдыторам ледзь ня сябрам-прыяцелем гэтых мадзьяр. Эх, скажу я вам, сабачае жыцьцё! Ну, ды яшчэ калі-небудзь пападзецца мне ў лапы такі малойчык. Я яго раздушу, як клапа! Я яму пакажу «Isten, almega, magyar!» [82] «Благаславі, божа, мадзьяраў», пачатак вэнгерскага нацыянальнага гімну.
. Я з ім разьлічуся! Я яшчэ прымушу пра сябе гаварыць.
— Няма чаго нам бедаваць, — сказаў Швэйк: — усё добра будзе. Галоўнае — ніколі на судзе не казаць праўды. Хто дасьць сябе падашукаць і паверыць, што трэба прызнацца, — таму какцы. З прызнаваньня ніколі нічога добрага ня выдзе. Калі я працаваў у Мораўскай Остраве, дык там быў такі выпадак. Адзін горнарабочы адзін на адзін, бяз сьведак, зьбіў інжынэра. Адвакат, які яго абараняў, увесь час яму казаў, каб ён ня прызнаваўся, што яму нічога за гэта ня будзе, а старшыкя суду па-бацькаўскі ўгаварваў, што прызнаньне паменшыць яго віну. Але той гнуў свую лінію, ня можа прызнацца — ды і ўсё тут. Дык вызвалілі яго з прычыны таго, што ён давёў свую невінаватасьць. У гэты самы дзень быў ён у Брне…
— Езус Марыя! — крыкнуў разьюшаны Вадзічка, — я ўжо больш ня вытрымаю! На чорта ты ўсё гэта расказваеш, ніяк зразумець я гэтага не магу. Учора з намі на допыце быў адзін якраз такі самы. У яго аўдытор пытаецца, кім ён быў да вайсковай службы, а ён адказвае: «Дыміў у Крыжа» — і цягнулася гэта цэлай поўгадзіны, пакуль ён растлумачыў, што разьдзімае мех у каваля па прозьвішчы Крыж. А потым, калі аўдытар запытаўся: «Дык што-ж, вы ў яго ў чалядніках?» — ён пачаў плесьці: «Так точна… адна пакута…»
На ўсходах пачуліся крокі і вокліч каравульнага:
— Новы!
— Нашага палка прыбыло, — з радасьцю сказаў Швэйк. Нябось падхопім у яго акурак.
Дзьверы адчыніліся, і ў камэру ўвапхнулі вольнапісанага таго самага, што сядзеў з Швэйкам пад арыштам у Будэйовіцах, а потым быў прыкамандыраваны да кухні аднае з маршавых рот.
— Пахвалёны Езус хрыстус, — сказаў ён, уваходзячы, на што Швэйк за ўсіх адказаў:
— Навекі вякоў. Аман!
Вольнапісаны здаволена глянуў на Швэйка, палажыў на падлогу коўдру, што з сабою прынёс, і прысеў на лаўку да чэскай колёніі. Потым ён раскруціў абмоткі, выняў папяросы, якія спрытна былі закручаны ў складкі абмотак, і раздаў іх. Потым выцягнуў з гамаша пакрыты фосфарам кусочак скрыначкі ад запалак і некалькі запалак, спрытна разрэза ных напалам пасярод запалачнай галоўкі, запаліў запалку, асьцярожна закурыў папяросу, даў усім пакурыць і абыякава сказаў:
Читать дальше