Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1931, Издательство: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вам варта было адрапартаваць, што ён уцёк, — аўторытэтна дадаў Швэйк, — што ён ужо даўнода гэтага рыхтаваўся: кожны дзень гаварыў, што зьбяжыць.

— Ці варта было нам яшчэ пра гэта думаць, — адказаў Вадзічка. — Мы сваю справу зрабілі, а пра іншае мы не клапаціліся. Там гэта было проста: кожны дзень хто-небудзь прападаў, а ўжо з Дрыны ня вылоўлівалі. Згодна плылі там па Дрыне ў Дунай распухлы чужак з нашым абязьвечаным запасьніком. Няпрывычныя, калі гэта першы раз убачаць, дык дрыжаць, нібы іх трасца трасе.

— Ім варта даць хіны, — сказаў Швэйк.

Гэтак гаворачы, яны ўвайшлі ў барак, дзе зьмяшчаўся дывізійны суд, і канвойныя іх зараз-жа завялі ў канцылярыю № 8, дзе за доўгім сталом, укрытым сьціртаю паперы, сядзеў аўдытор Рулер.

Перад ім ляжаў том Збору законаў, на якім стаяла недапітая шклянка гарбаты. З правага боку стаяў крыж з тандэтнай сланёвай косьці і запыленым хрыстом, які безнадзейна глядзеў на падстаўку свайго крыжа, на якой ляжаў попел і акуркі. Аўдытор Рулер аднэю рукой пастукваў новаю папяросаю па падстаўцы крыжа, на новыя пакуты ўкрыжаванага бога, а другою аддзіраў шклянку з гарбатаю, якая прыклеілася да Збору законаў. Ададраўшы шклянку, ён далей гартаў кнігу, узятую ў афіцэрскім сабраньні. Гэта была кніга Фр. С. Краўзэ з многазначным загалоўкам: «Forschungen zur Entwicklungsgeschichte der geschlechtlichen Moral [86] Досьледы разьвіцця палавой моралі. .

Аўдытор захапіўся разглядваньнем рэпродукцый з наіўных малюнкаў мужчынскага і жаночага родавага прыладзьдзя з адпаведнымі вершамі, якія знашоў вучоны Фр. С. Краўзэ ў прыбіральнях бэрлінскага заходняга вакзалу, і не заўважыў, як увайшлі Вадзічка і Швэйк.

Ён адарваўся ад рэпродукцый толькі пасьля таго, як Вадзічка закашляў.

— Was geht los? [87] У чым справа? — запытаўся ён, перагортваючы дален і шукаючы новых прымітыўных малюнкаў і замалёвак.

— Асьмелюся далажыць, пан аўдытор, — адказаў Швэйк, — колега Вадзічка прастудзіўся і кашляе.

Аўдытор толькі цяпер глянуў на Швэйка і Вадзічку. Ён настараўся надаць свайму твару строгі выгляд.

— Нарэшце прыцягнуліся — сказаў аўдытор, рыючыся ў кучы спраў на стале. — Я загадаў вас паклікаць у дзесяць гадзін, а цяпер ужо зараз адзінаццаць. Як ты стаіш, асёл? зьвярнуўся ён да Вадзічкі, які асьмеліўся стаяць „вольна“. Калі скажу „вольна“, можаш рабіць з сваімі нажышкамі, што хочаш.

— Асьмелюся далажыць, пан аўдытор, — абазваўся Швэйк, — у яго раматус.

— Дзяржы язык за зубамі! — сказаў аўдытор Рулер. — Адкажаш, калі ў цябе папытаюцца. Быў ты ў мяне ўжо тры разы на допыце, і з цябе нічога ня выцягнеш. Знайду я гэту справу нарэшце ці не знайду? I было-ж мне з вамі, нягоднікамі, клопату! Ну, ды гэта вам так ня пройдзе, дарэмна завальваць суд работай! Ну дык слухайце, крапіўнае насеньне, — сказаў ён, выцягваючы са сьцірты актаў вялікую справу, з загалоўкам: „Швэйк і Вадзічка“. Ня думайце, што праз якую-небудзь дурную бойку вы і далей будзеце ляжаць на баку ў дывізійнай турме і акапаецеся тут часова ад фронту. Праз вас, ёлапаў, мне прышлося тэлефонаваць у суд пры штабе арміі.

Аўдытор уздыхнуў.

— Што ты робіш такую сур‘ёзную міну — быццам ня вінаваты. — На фронце ў цябе прападзе ахвота біцца з гонвэдамі, — сказаў аўдытор Швэйку. — Справа пра вас абодвых спыняецца і кожны з вас пойдзе ў свой полк, дзе будзе пакараны ў дысцыплінарным парадку, а потым пойдзеце са сваёю маршавай ротай на фронт. Няхай толькі пападзяцеся яшчэ раз мне ў рукі, нягоднікіі Я вас так вазьму ў работу, што вы доўга будзеце памятаць! Вось вам ордэр аб вызваленьні, і трымайце сабе прыстойна. Завядзеце іх у другі нумар.

— Асьмелюся далажыць, пан аўдытор, — сказаў Швэйк, — мы абодва ўсе вашы словы замацавалі ў нашых сэрцах і нявыказна вам удзячны за вашу дабрату. Каб гэта ня было на вайсковай службе, дык я дазволіў-бы сабе назваць вас залатым чалавекам. Мы абодва вас вельмі просім дараваць нам за тое, што вам прышлося праз нас гэтулькі клапаціцца. Па праўдзе кажучы, мы гэтага не заслужылі.

— Выбірайцеся вы нарэшце к чортавай матары! — крыкнуў на Швэйка аўдытор. — Каб не заступіўся за вас палкоўнік Шрэдэр, дык ня ведаю, чым-бы ўся гэта справа скончылася.

Вадзічка адчуў сябе ранейшым Вадзічкаю толькі ў калідоры, калі яны пашлі разам з канвоем у канцылярыю № 2.

Салдат, які іх вёў, баяўся спазьніцца на абед і сказаў ім:

— Дык вы, хлопцы, трошкі прыбаўце кроку. Цягняцеся, як вошы.

На гэта Вадзічка сказаў канваіру, каб ён вельмі не разыходзіўся, шчасьлівы яго бог, што ён чэх, а каб ён быў мадзьяр, ён разадраў-бы яго, як селядца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x