Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1931, Издательство: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як бачыце, тагды былі досыць дзіўныя ўмовы найманьня і звальненьня.

Калі мой сябар Гаек прывеў мяне да выдаўца, той вельмі ветліва мяне прыняў, і запытаўся, ці маю я якое-небудзь уяўленьне пра жывёлін. Маім адказам ён застаўся вельмі задаволеным. Я выказаўся ў тым сэнсе, што заўсёды вельмі паважаў жывёлін і бачыў у іх толькі ступень пераходу да чалавека і што, з пункту погляду аховы жывёлін, я асабліва прыслухоўваўся да іх патрэб і імкненьняў. Кожная жывёліна імкнецца толькі да аднаго: каб быць бяз болю зарэзанай перад тым, як яе зьядуць. Напрыклад, Карп ад самага свайго нараджэньня захоўвае ўкаранелую думку, што вельмі няпрыгожа з боку кухаркі, калі яна распорвае яму пуза жывому. З другога боку, возьмем звычак адсякаць пеўням галовы. Таварыства аховы жывёлін змагаецца, як толькі можа, за тое, каб птушку ня рэзалі неспрактыкаванай рукой. Скурчаныя постаці смажаных яльцаў як найлепш сьведчаць пра тое, што, уміраючы, яны протэстуюць супроць таго, каб іх скажылі на маргарыне. Што да індыкаў.

Тут выдавец мяне перапыніў і запытаўся, ці знаёмы я з гадаваньнем сабак, трусагадоўляй, птушкагадоўляй, пчэльніцтвам, наогул жыцьцём жывёлін ва ўсёй яго рознастайнасьці, ці здолею я вырэзваць з іншых часопісяй малюнкі для зьмяшчэньня ў нашай часопісі, перакладаць з чужаземных часопісяй спэцыяльныя артыкулы пра жывёлін, ці ўмею я карыстацца Брэмам і ці здолею я пісаць перадавіцы з жыцьця жывёлін, прыстасоўваючыся да каталіцкага календара, да перамен надвор‘я, да скачкаў, да дрэсіроўкі паліцэйскіх сабак, нацыянальных і царкоўных сьвят, карацей, ці ўладаю я часопісным кругаглядам і здольнасьцю абмалёўваць момант у кароткай, але зьмястоўнай перадавіцы.

Я сказаў, што плян правільнага вядзеньня такой часопісі, як «Сьвет жывёлін», я ўжо даўно абдумаў і распрацаваў і што ўсе намечаныя разьдзелы і рубрыкі я змагу ўзяць на сябе, уладаю ўсімі патрэбнымі дадзенымі і ведамі ў названых галінах. Маім імкненьнем будзе ўзьняць часопісь на нябывалую вышыню, рэорганізаваўшы яе як у сэнсе формы, так і зьместу. Далей я сказаў, што маю намер увесьці новыя рубрыкі, напрыклад: «Старонка жывёльнага гумару», «Жывёліны пра жывёлін» (прыстасоўваючыся, вядома, да політычнага моманту), і падносіць чытачом сюрпрыз за сюрпрызам з галіны навінак і рэдкасьцяй з жывельнага царства. Рубрыка «Зьвярыная хроніка» будзе чаргавацца з новымі вырашэньнямі проблемы свойскіх жывёлін і «Рухам сярод жывёлін».

— Выдавец перапыніў мяне і сказаў, што гэтага зусім даволі, і што калі мне ўдасца выканаць хоць палову гэтага, ён мне падорыць парачку карлікавых віандотак [52] Гатунак курэй. , якія атрымалі першы прыз на апошняй бэрлінскай выстаўцы свойскай птушкі і гаспадар якіх быў нагароджан залатым мэдалём за дасканалае спаркаваньне.

Магу сказаць, стараўся я паводле сваіх сіл і магчымасьці і сваю ўрадавую програму выканаў, наколькі хапала маіх здольнасьцяй; больш таго, я нават убачыў, што ў сваіх артыкулах перагнаў самога сябе:

У сваім імкненьні паднесьці чытачу што-небудзь новае і нечаканае я сам выдумляў жывёлін. Я грунтаваўся на тым прынцыпе, што, напрыклад, слон, тыгра, леў, малпа, крот, конь, сьвіньня і г. д. даўно ўжо кожнаму з чытачоў «Сьвета жывёлін» вядомы і што трэба разварушыць чытача чым-небудзь новым, якімі-небудзь вынаходніцтвамі. У выглядзе спробы я пусьціў «серкаватага кіта». Гэта новы від кіта быў велічынёю з траску і быў забясьпечан пухіром, поўным мураўінай кіслаты, і асаблівай пабудовы клоакай, з якой серкаваты кіт выпускае з выбухам асаблівую кіслату, якая дурнап‘яніла маленькую рыбку, якою харчаваўся кіт. Пасьля адзін ангельскі вучоны, не памятаю, якое я яму прыдумаў прозьвішчы, назваў гэту кіслату «кітавай кіслатой». Кітавы тлушч быў усім вядомы, але новая кітавая кіслата ўзьняла цікавасьць, і некалькі чытачоў запыталіся ў рэдакцыі, якой фірмай вырабляецца гэтая кіслата ў чыстым выглядзе.

Магу вас упэўніць, што чытачы «Сьвета жывёлін» наогул вельмі цікаўныя.

Усьлед за серкаватым кітом я вынайшоў цэлы шэраг іншых дзівосных зьвяроў. Назаву хоць-бы «благуна прайдзісьветнага» — сысуна з пароды кэнгуру, «быка спажыўнога» — прототып нашай каровы, і «сэпіовага наліўняка», якога я залічыў да сям‘і пацукоў. З кожным днём у мяне прыбаўляліся ўсё новыя і новыя жывёліны. Я сам быў зьдзіўлен сваімі посьпехамі ў гэтай галіне. Мне ніколі раней і ў голаву ня прыходзіла, што паўстане патрэба значна дапоўніць фаўну. Ніколі-б ня думаўі што ў Брэма ў яго «Жыцьці жывёлін» магло быць гэтулькі прапушчана. Ці ведаў Брэм і яго пасьлядоўцы пра майго кажана з вострава Ісляндыі, пра так званага «кажана заморскага», ці пра маю хатнюю кошку з верхавіны гары Кіліманджаро пад назвай «пачуха раздражненая»? Хіба хто-небудзь з зоолёгаў меў да таго часу хоць якое-небудзь уяўленьне пра «блыху інжынэра Куна», якую я знашоў у бурштыне і якая была зусім сьляпая, бо жыла на дагістарычным краце, які таксама быў сьляпы, бо яго прабабка спарвалася, як я пісаў у артыкуле, са сьляпым «пячорным мацаратам» з пастоенскай пячоры, якая ў тую эпоху пашыралася да самага цяперашняга Балтыцкага мора.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x