Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1931, Издательство: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Толькі такія і ёсьць, — адказаў унтэр. — Ранейшага вахмістра ўтапіць хацелі. Стораж каля сажалкі страляе ім у задніцы нарэзаным шчаціньнем, але нічога не памагае. Яны носяць у штанох кусок бляхі.

I ўнтэр з большага закрануў тэму пра прогрэс, пра тое, да чаго людзі дайшлі, і як адзін другога ашуквае, і потым разьвіў новую тэорыю пра тое, што вайна — вялікае дабро для ўсяго чалавецтва, бо разам з паважнымі людзьмі перастраляюць і шмат жулікаў ды шэльмаў.

— І так на сьвеце вельмі шмат народу, — сказаў ён глыбокадумна. — Усім стала цесна, людзей разьвялося да чорта!

Яны падходзілі да карчмы.

— Сягоньня чартоўскі мяце, — сказаў унтэр. — Я думаю, не пашкодзіла-б прапусьціць па чарачцы. He кажэце там нікому, што я вас вяду ў Пісэк. Гэта дзяржаўная тайна.

У галаве ўнтэра мільганула інструкцыя з цэнтру пра падазроных асоб і пра абавязкі кожнага жандарскага аддзяленьня: „Ізоляваць гэтых асоб ад мясцовага насельніцтва і адпраўляючы іх па далейшых інстанцыях, старацца ўсімі спосабамі не даваць прычын для распаўсюджаньня лішніх гутарак сярод насельніцтва“.

— Ня ўздумайце прагаварыцца, што вы за птушка, — сказаў ён. — Да гэтага нікому справы няма. He давайце прычын для распаўсюджаньня панікі. Паніка ў ваенны час страшная рэч. Хто-небудзь ляпне — і пойдзе па ўсёй акрузе. Разумееце?

— Я панікі распаўсюджваць ня буду, — сказаў Швэйк і трымаўся паводле свайго абяцаньня.

Калі шынкар з ім разгаварыўся, Швэйк сказаў:

— Вось брат кажа, што за гадзіну дойдзем да Пісэку.

— Дык, значыць, брат ваш у адпуску? — Запытаўся цікаўны шынкар у ўнтэра.

Той, ня міргнуўшы вокам, адказаў:

— Сягодня ў яго водпуск канчаецца.

Калі шынкар адышоўся ў бок, унтэр, падміргнуўшы Швэйку сказаў:

— Хвацка мы яго падманулі! Галоўнае: не падымаць панікі — час ваенны.

Сказаўшы перад тым, як зайсьці ў шынок, што чарачка пашкодзіць ня можа, унтэр паддаўся надмернаму оптымізму, бо, ня ўзяў пад увагу колькасьці гэтых чарачак. Пасьля дванаццаці чарак ён моцна і рашуча заявіў, што да трох гадзін начальнік Акруговай жандарскай управы абедае і бескарысна прыходзіць туды раней, тым больш, што паднялася мяцеліца. Калі яны прыдуць у Пісэк у чатыры гадзіны, часу застанецца аж занадта. I к шасьці яны ня спозьняцца. Прыдзецца ісьці папацёмку, па пагодзе відаць, але гэта ўсёроўна. Розьніцы ніякай: ісьці цяпер ці пазьней — Пісэк ад іх не ўцячэ.

— Мы павінны радавацца таму, што сядзім у цяпле, — скончыў ён. — У такую халадэчу ў акопах, — гэта табе не на печы грэцца.

Вялікая старая кахляная печ жухала гарачынёю, і ўнтэр констатаваў, што вонкавае цяпло з посьпехам можна ўраўнаважыць нутраным пры дапамозе розных гатункаў настоек. А ў гаспадара іх было восем гатункаў, і імі ён разганяў нудоту карчмы, расьпіваючы ўсе гатункі па чарзе пад гукі мяцеліцы, якая гула за кожным вуглам яго доміка.

Унтэр увесь час падганяў шынкара, каб той ад яго не аставаўся, і піў, абвінавачваючы яго, што ён мала п‘е. Гэта было відавочным паклёпам, бо шынкар ужо ледзь стаяў на нагах, увесь час даводзячы, што трэба згуляць у фэрбл [23] Гульня ў карты. і заяўляў, што мінулай ноччу ён чуў з усходу канонаду. Унтэр ікнуў у адказ:

— Гэта ты кіны He падымай панікі! Ёсьць інструкцыя… і пачаў тлумачыць, што інструкцыя гэта збор паасобных распараджэньняў.

У якасьці прыкладу ён працытаваў некалькі сакрэтных цыркуляраў. Шынкар ужо мала што разумеў. Адно, што ён мог прамармытаць, было тое, што аднымі інструкцыямі вайны ня выграеш.

Ужо сьцямнела, калі ўнтэр сабраўся ў дарогу. За мяцеліцаю ў двух кроках нічога нельга было ўбачыць:

— Валі ўвесь час проста да самага Пісэку.

Але хутка яго голас прагучэў не з дарогі, а зьнізу, з рова, куды ён скаціўся па сьнезе. Памагаючы сабе вінтоўкаю, ён насілу вылез на дарогу. Швэйк пачуў яго прыглушаны сьмех: Усёроўна як на коўзанцы». Праз хвіліну ён зьехаў зноў у роў, загарлаўшы так, што перакрычаў сьвіст ветру:

— Кінуся, паніка!

Унтэр-афіцэр падобен быў на мурашку, якая, адкуль-небудзь зваліўшыся, упарта лезе зноў наверх. Ён паўтарыў пяць разоў гэта практыкаваньне і, вылезшы нарэшце да Швэйка, маркотна сказаў:

— Я мог-бы вас лёгка згубіць.

— Ня турбуйцеся, калі ласка, пан унтэр, — сказаў Швэйк, — Самае лепшае, што мы можам зрабіць, гэта прывязаць сябе аднаго да другога, такім чынам мы адзін аднаго ня згубім. Ручныя кайданы пры вас ёсьць?

— Кожнаму жандару належыць насіць з сабою ручныя кайданы, — паважна сказаў унтэр і спатыкнуўся. — I эта-ж наш хлеб.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x