Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1931, Издательство: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дык давайце, прышпілімся, — сказаў Швэйк, — спроба не загана.

Па-майстэрску ўнтэр зашпіліў адзін канец ручных кайданоў наўкол рукі Швэйка, а другі канец наўкол свае. Цяпер абодва зьліліся ў адно як сіамскія блізьнюкі. Абодва спатыкаліся і ўнтэр цягнуў за сабою Швэйка цераз кучы друзу, а калі кідаўся, то і Швэйка за сабою валок. Кайданы ўразаліся ім у рукі. Нарэшце ўнтэр сказаў, што так справа далей ня пойдзе і трэба разлучыцца. Пасьля доўгіх і дарэмных патуг вызваліцца ад кайданоў унтэр уздыхнуў:

— Мы зьвязаны адзін з другім навекі вечныя.

— Амін — сказаў Швэйк, і абодва ішлі далей па цяжкім шляху.

Унтэра апанаваў безнадзейны адчай. Пасьля доўгай пакуты позна вечарам яны дацягнуліся да Пісэка. На ўсходах у жандарскай ўправе ўнтэр нявесела сказаў Швэйку:

— Справа дрэнь — нам аднаму ад другога ня вызваліцца.

I сапраўды справа была дрэнь. Дзяжурны вахмістр паслаў па ротмістра Кеніга. Першае, што сказаў ротмістр, было:

— А ну, хукніце на мяне! — Хутка і не памыліўшыся паставіў ён, дзякуючы свайму спрактыкаванаму нюху, дыягноз: — Ага: ром, кантушоўка, «чорт» [24] Асабліва моцная настойка. , рабінаўка, гарэхаўка, вішнёўка і ванільная. Вахмістр, — зьвярнуўся ён да свайго падначаленага, — вось вам прыклад, як не павінен выглядаць жандар. — Вырабляць такія штукі — злачынства, якое будзе разглядацца ваенным судом. Прывязаць сабе да арыштаванага і прыйсьці сюды ў такім быдлячым выглядзе! Зьніміце з іх кайданы.

Унтэр вольнаю леваю рукою ўзяў пад казырок.

— Што яшчэ? — запытаўся ў яго ротмістр.

— Асьмелюся далажыць, пан ротмістр, прынёс данясеньне.

— На вас самога пойдзе данясеньне ў суд, — коратка сказаў ротмістр. — Вахмістр, пасадзеце абодвых. Заўтра раніцою прывядзеце іх да мяне на допыт, а данясеньне з Пуціма праглядзеце і прышлеце мне на кватэру.

Пісэцкі ротмістр Кеніг быў чыноўнікам да мозгу касьцей: падцягваў падначаленых і ведаў смак у справах бюрократычных. У падуладных яму жандарскіх аддзяленьнях ніколі не маглі з палёгкаю сказаць: «Ну, дзякуй богу, хмара прайшла». Хмара варочалася з кожнай новай паперкай, падпісанай рукой ротмістра Кеніга. Ад ранку да вечара страчыў ротмістр вымовы, напамінаньні і папярэджаньні і рассылаў іх па ўсёй акрузе.

Цяжкія хмары навісьлі над ўсімі жандарскімі аддзяленьнямі Пісэцкай акругі пасьля абвяшчаньня вайны. Бюрократычны гром грымеў над жандарскімі галовамі, і часьцяком у каго-небудзь з вахмістраў, унтэроў, радавых жандараў ці канцылярскіх служачых грукаў пярун. Кожная пусьцяковіна цягнула за сабой дысцыплінарнае спагнаньне і сьледзтва.

«Калі мы хочам перамагчы, — казаў ротмістр Кеніг, — трэба ставіць кропку над „і“, а не абмяжоўвацца палавіннымі мерамі». Усюды наўкол сябе ён падазраваў змовы і здраду. У яго была цьвёрдая ўпэўненасьць, што ў кожнага жандара яго акругі ёсьць грашкі, дзякуючы ваеннаму часу, і што ў кожнага з іх не адзін праступак па службе.

А зьверху, з Міністэрства абароны, яго самога завальвалі загадамі і ставілі яму на від, што па вестках Вайсковага Міністэрства абароны, салдаты, прызваныя з Пісэцкай акругі, масамі перабягаюць да няпрыяцеля, і Кеніга падсьцёбвалі, каб ён пільней сачыў за настроямі ў акрузе. Кенігу прыходзілася туга. Калі жонкі прызваных салдат праводзілі іх на фронт, ротмістр ведаў напэўна, што салдаты абяцаюць сваім жонкам, што не дазволяць сябе ўхаўтурыць на славу гасудара імпэратара, і ён нічога ня мог супроць гэтага зрабіць. Чорна-жоўтыя [25] Колер яўстрыйскага сьцягу. горызонты сталі пакрывацца рэволюцыйнымі хмаркамі. У Сэрбіі і на Карпатах салдаты цэлымі батальёнамі здаваліся ў палон. Здаліся 28-ы і 11-ы палкі. Апошні складаўся цалкам з салдат, набраных у Пісэцкай акрузе. Духата перадрэволюцыйнай атмосфэры адчувалася ўсімі. Калі праз Пісэк праяжджалі ў Прагу навабранцы з чорнымі штучнымі гвазьдзікамі [26] Рэкруты насілі ў пятліцах бутоньеркі. , яны пакідалі назад з сваіх цялячых вагонаў папяросы і шоколад, што ім паднесьлі пані з вышэйшых пісэцкіх колаў грамадзтва. Другі раз, калі праз Пісэк праяжджаў маршавы батальён, некалькі яўрэяў з Пісэку закрычалі ў выглядзе прывітаньня: «Heil, nieder mit den Serben» [27] Ура! Далоў сэрбаў! . — Ix так адхвасталі па мордзе, што яны цэлы тыдзень не паказваліся на вуліцу.

Гэтыя выпадкі выразна паказвалі, што звычайнае выкананьне на аргане ў цэрквах аўстрыйскага гімну: «сьцеражы нам, божа, гасудара,» — зьяўляецца адным прыкідваньнем, а анкеты, што прысылаюць жандарскія аддзяленьні ў Акруговую ўправу, запоўненыя а-Iа’ Пуцім, даводзілі, што ўсё ў поўным парадку, ніякай агітацыі супроць вайны няма і што настрой насельніцтва Ia, а энтузіязм Ia — Ib.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x