Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1931, Издательство: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— He жандары вы, а гарадавыя! — лаяўся ротмістр у час сваіх абходаў па аддзяленьнях, — заміж таго, каб узьняць пільнасьць на тысячу процантаў, вы па троху робіцеся жывёламі: качаецеся дома на печы і думаеце: — «ну вас к чорту з вашай вайной!»

Далей ішоў пералік абавязкаў жандараў і лекцыя пра сучаснае політычнае становішча і пра тое, што трэба падцягнуцца. Пасьля сьмелага і яскравага накіду бліскучага ідэалу жандарскай дасканаласьці, накірованага на ўзмацненьне Аўстрыйскай монархіі, ішлі пагрозы, дысцыплінарныя спагнаньні, пераводы, вымовы і папярэджаньні.

Ростмістр быў цвёрда пераконаны, што не дарэмна займае сваю пасаду, што ён нешта выратоўвае і што ўсе жандары падуладных яму аддзяленьняў гультаі, сволач, эгоісты, падлюгі, шэльмы, якія ні ў чым, апрача гарэлкі, піва і віна, нічога не разумеюць і, ня маючы добра за што выпіць, бяруць хабар, павольна, але пэўна аслабляючы Аўстрыю.

Адзіны чалавек, якому ён давяраў, быў яго ўласны вахмістр з Акруговай жандарскай ўправы. Дый той часта ў шынку рабіў заўвагі, накшталт: «Сёньня я зноў свайго няўдачу падашукаў».

Ротмістр праглядаў данясеньне жандарскага вахмістра з Пуціма, а перад ім стаяў яго вахмістр Мацейка і ў думках сваіх пасылаў вахмістра да ўсіх чарцей з сваімі данясеньнямі, бо ўнізе ў піўной яго чакала партыя ў «шнопс» [28] Гульня ў карты. .

— Надоечы я вам сказаў, — сказаў ротмістр, — што самы больш ёлап, якога мне траплялася ў жыцьці сустракаць, гэта вахмістр з Працівіна. Але, мяркуючы па гэтым данясеньні, вахмістр з Пуціма далёка яго перагнаў. Салдат, якога прывёў гэты сукін сын п‘янюга ўнтэр, зусім ня шпіён. Гэта, бясспрэчна, самы звычайны дэзэртыр. А вахмістр у сваім данясеньні гародзіць такое глупства, што і малому дзіцяці зразу відаць, што налізаўся, шэльма, як папскі прэлат… Прывядзеце мне сюды гэтага салдата, — загадаў ён, — праглядзеўшы ўсё данясеньне з Пуціма. — Да гэтага часу мне ніколі не здаралася бачыць больш ідыёцкі набор слоў. Мала гэтага: ён пасылае сюды гэтага падазронага тыпа пад канвоем такога асла, як яго ўнтэр. Дрэнна мяне гэта публіка ведае! Да таго часу, пакуль яны ад страху перад мной разоў са тры ў порткі не накладуць, да таго часу не пераканаюцца, што са мною жарты кепскія!

I ротмістр распачаў гаворку пра тое, што жандарскія ўправы кядбайна выконваюць загады, і з таго, як складаюцца данясеньні, відаць, што кожны вахмістр робіць з справы забаўку, стараючыся прыдумаць як найбольш усялякага глупства. Калі начальства зьвяртае іх ўвагу на тое, што ня выключана магчымасьць зьяўленьня ў іх раёне выведнікаў, жандарскія вахмістры пачынаюць вырабляць іх у бязьмернай колькасьці. Калі вайна працягнецца, то ўсе жандарскія аддзяленьні ператворацца ў вар‘яцкія дамы.

Ротмістр Кеніг даў у канцылярыю загад выклікаць Пуцімскага вахмістра тэлеграмай у Пісэк і рашыў выбіць яму з мазгаўні гэту «падзею вялізарнай важнасьці», пра якую той піша ў сваім данясеньні.

— З якога палка вы ўцяклі? — Сустрэў ротмістр Швэйка.

— Hi з якага.

На твары Швэйка быў выраз поўнай бесклапотнасьці.

— Адкуль у вас форма! — запытаўся ротмістр.

— Кожнаму салдату, калі ён зьяўляецца на прызыў, выдаецца форма, — з мяккай усьмешкай адказаў Швэйк. — Я служу ў 91-м палку і ня ўцёк адтуль, а наадварот.

Выказаўшы сваім тварам іронічнае спачуваньне, ротмістр запытаўся:

— Як гэта «наадварот»?

— Справа вельмі простая, — растлумачыў Швэйк. — Я шукаю свайго палка і іду туды, а не ўцякаю адтуль. Мне-б толькі хутчэй папасьці ў свой полк. Мяне страшэнна нэрвуе тая акалічнасьць, што я заўважаю, як адыходжу ад Чэскіх Будэйовіц усё далей і далей. Гэта-ж толькі падумаць, цэлы полк мяне чакае. Пан вахмістр у Пуціме паказаў мне на карце, што Будэйовіцы знаходзяцца на поўдні, а заміж гэтага накіравалі мяне на поўнач.

Ротмістр толькі махнуў рукою, як-бы кажучы: «Ён яшчэ лепшыя штукі вырабляе, гэты вахмістр».

— Значыць вы шукалі свайго палка і не маглі знайсьці?

Швэйк накідаў яму свой маршрут: Табар — Мілеўска— Кветаў — Враж — Мальчын — Чыжова — Седлец — Гараждовіцы — Радомышль — Пуцім — Шчэкно — Страконіцы — Валынь — Дуб — Вадняны — Працівін і зноў Пуцім. З вялікім уздымам апісаў ён сваё змаганьне з лёсам, расказаў ротмістру пра тое, як ён з усіх сіл стараўся прабрацца праз усе перашкоды і перагародкі да свайго 91-га палка ў Будэйовіцы і як ўсе яго намаганьні былі дарэмнымі.

Швэйк заўзята гаварыў, а ротмістр машынальна маляваў алоўкам знак зачараванага кола, з якога ўдалы ваяка Швэйк ня мог вырвацца, шукаючы свайго палка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x