Віктар Лоўгач - Таблеткi для сну

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Лоўгач - Таблеткi для сну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 1989, Издательство: Выдавецтва ЦК КПБ, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Таблеткi для сну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Таблеткi для сну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Таблеткi для сну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Таблеткi для сну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Падай, Сцяпан, кій!

Але да нас кідаецца чыгуначнік Міхась Верад:

— Не дам качку забіваць! Не дам!

Мы з павагай паглядзелі на яго — во які абаронца прыроды! Пятро Казловіч ажно праслязіўся:

— А мы з ног збіліся, шукаючы дбайнага егера ў заказнік...

Калі вярнуліся дамоў, памочнік ляснічага адразу пазваніў свайму начальніку, што нарэшце знайшоў патрэбнага чалавека.

А Міхась Верад у гэты час скардзіўся жонцы:

— Такую качку, Пелагея, правароніў! Каб адзін быў... А то ж яны на ўсіх хацелі. Во і не даў забіць.

Гара з плячэй Некалькі дзён запар абмяркоўвалі на праўленні калгаса пытанне аб - фото 14

Гара з плячэй

Некалькі дзён запар абмяркоўвалі на праўленні калгаса пытанне аб рамонце дзвярэй і грубкі ў брыгадным клубе, і гэтаму абмеркаванню не было відаць канца.

— Браточкі! — гарачыўся брыгадзір Маламеркін.— Там жа сядзець немагчыма. Асабліва ў марозны дзень. Як, таварышы, дабіцца, каб зачыняліся дзверы? Вось пытанне. А грубка! Дым з усіх шчылін...

— Яна ж — што рэшата! — рашуча падтрымаў яго заатэхнік Хвастоў.— Чаго добрага, яшчэ і клуб спалім. Трэба неадкладна замазаць. Але дзе гліну ўзяць — во праблема. Усё ж пад снегам...

— Ды што гліна! — ускочыў са свайго месца загадчык клуба Балалайкін.— Гліны можна і пад падлогай накапаць, а вось дзе печніка знайсці?

— Як сабе хочаце,— з развагай загаварыў старшыня прафкома Пасядзелкін.— Але я не дапушчу, каб мерзлі члены прафсаюза. Яны рэгулярна плацяць прафсаюзныя ўзносы і маюць права на прыстойныя ўмовы ў культурных установах. Так сказаць, чалавечы фактар. Я да вобласці дайду, а не дапушчу...

Нарэшце пасля працяглых дэбатаў усе члены праўлення прыйшлі да думкі, што па набалеламу пытанню неабходна падрыхтаваць разгорнутую пастанову, у якой прадугледзець падрабязныя мерапрыемствы як па падрыхтоўцы да рамонту, так і па правядзенню самога рамонту. Адносна печніка было вырашана звярнуцца па дапамогу ў раён.

Напісаць пастанову даручылі старшыні прафкома Пасядзелкіну як найбольш - фото 15Напісаць пастанову даручылі старшыні прафкома Пасядзелкіну, як найбольш зацікаўленаму. Да позняга вечара ён прасядзеў за сталом у сваім кабінеце, пакуль напісаў і адрэдагаваў тую паперыну.

Калі позна вечарам вярнуўся дамоў, жонка спытала, ці не бачыў ён дзе сына.

— А дзе ён? — пацікавіўся Пасядзелкін.

— Ды з сябрамі накапалi ў падполлі гліны, узялі кельму, цвікі і пайшлі клуб рамантаваць, а то холадна, казалі, у кіно сядзець...

Пасядзелкін уздыхнуў з палёгкаю — у яго нібы гара з плячэй звалілася...

Ружжо падвяло

Жылі сабе дзед ды баба. Раніцою Грыпіна пякла бліны, а Хама чытаў кніжкі пра паляўнічых.

— Куплю, Грыпіна, ружжо! — заявіў аднойчы дзед.

I дзед Хама купіў новую тульскую двухстволку. Павесіў яе ў кухні на цвічок, маўляў, няхай павісіць да першага снегу.

Зіма пачалася рана. Ужо ў сярэдзіне лістапада выпаў снег.

Зборы былі нядоўгія. Мінут праз колькі дзед ужо крочыў лугам. Тут ён заўважыў свежы заечы след і пайшоу па ім. Раптам зпад ног выскачыў заяц. Дзед прыцэліўся. Грымнуў стрэл, за ім — другі. Міма.

Яшчэ падняўшы пару зайцаў, дзед плюнуў і пакрочыў у Альхоўку. Там у знаёмага паляўнічага і купіў зайца.

Бабка Грыпіна не магла нарадавацца паляўнічымі здольнасцямі дзеда.

А дзед Хама пачаў бадай штодзень хадзіць на «паляванне» і кожны раз прыносіў зайца. Грыпіна заўважыла, што дзед ніколі дома не чысціць ружжо. «Мусіць, штосьці тут нячыстае,— падумала яна,— трэба праверыць». I замест ружжа ў чахол паклала кароткую чапялу.

Вярнуўся дзед з палявання аддаў Грыпіне зайца а чахол з ружжом павесіў на - фото 16Вярнуўся дзед з палявання, аддаў Грыпіне зайца, а чахол з «ружжом» павесіў на цвік. Тут бабка не стрымалася і запытала:

— Ружжо чысціў?

— А як жа...

— Пакажы...

— Паглядзі...

I што ж тут было! Дзед слова не мог вымавіць. А бабка, доўга не думаючы, пацягнула той чапялой па дзедавых плячах.

Урок сябра Іван Іванавіч Каласок падаў мне тэлевізійную праграму Сёння на - фото 17

Урок сябра

Іван Іванавіч Каласок падаў мне тэлевізійную праграму:

— Сёння на нашым стадыёне сустракаюцца каманды «Агонь і полымя» — сталявараў і «Колас» Зарэчнага раёна. Давай бліжэй да тэлевізара... Май на ўвазе, я хварэю за каманду «Колас»...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Таблеткi для сну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Таблеткi для сну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Таблеткi для сну»

Обсуждение, отзывы о книге «Таблеткi для сну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x