Віктар Лоўгач - Таблеткi для сну

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Лоўгач - Таблеткi для сну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 1989, Издательство: Выдавецтва ЦК КПБ, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Таблеткi для сну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Таблеткi для сну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Таблеткi для сну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Таблеткi для сну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну й галава ў чалавека! На руках такога насіць, у прэзідыумы садзіць...

А ў перапынку кожны сціпла паціскаў мне руку. Затым была прапанова калектыўна са мной сфатаграфавацца.

А вечарам зноўку засядалі 3 прэзідыумам 3 уручэннем памятных сувеніраў О - фото 4А вечарам зноўку засядалі. 3 прэзідыумам. 3 уручэннем памятных сувеніраў. О, колькі слоў было ў адрас кіраўніцтва і, перш-наперш, дырэктара за рацыяналізацыю!

Не было толькі ў прэзідыуме мяне. Ды і ў зале не знайшлося месца — давялося стаяць.

Я болей тут быў нікому не патрэбны. Усе чакалі вячэры, а там ужо кіраваў дырэктар...

Узрадаваў Фабрыку па вырабу цёплых жаночых хустак ліхаманіла 3 гандлёвых - фото 5

Узрадаваў

Фабрыку па вырабу цёплых жаночых хустак ліхаманіла. 3 гандлёвых сетак адзін за адным паступалі жахлівыя сігналы:

— Не хусткі, а коўдры сярмяжныя. Іх палохаюцца жанчыны.

Прыйшло пісьмо і ад бабкі Даркі. «Галубкі мае,— пісала яна вялікімі каравымі літарамі.— Вашы хусткі можна павязаць толькі на маставыя сваі. I то не кожная вытрымае такі цяжар».

— Як быць? Што рабіць? — чулася ў кабінетах.— Хоць бы адзін прыемны сігнал...

I тут яшчэ наведвальнік з сяла. Заявіўся якраз напярэдадні Новага года. I адразу на планёрку да дырэктара фабрыкі:

— Дзякуй, родныя, дзякуй, даражэнькія! Так выручылі, так выручылі!

— За што, чым?

— Ды хусткамі сваімі. Найлепшы матэрыял для ўцяплення дахаў,— і дзядзька паклаў свой пакунак на стол дырэктара фабрыкі:— Гэта вам гасцінцы ад калгаснага прараба Яськова: ягады-чарніцы, сушаныя грыбы.

У дырэктара фабрыкі на твары застыла няпрошаная слязіна:

— Узрадаваў ты нас, чалавеча! Першыя словы ўдзячнасці.

Зрух па фазе Пятро Купрэйчык якія толькі не рабіў дыпламатычныя захады каб як - фото 6

Зрух па фазе

Пятро Купрэйчык якія толькі не рабіў дыпламатычныя захады, каб як улагодзіць жонку, але ўсё роўна яна не вельмі ласкавай была. Толькі і чулася:

— Мядзведзь, схадзі па бульбу ў склеп.

— Таптун, прыгані карову з выгану.

— Ёлупень, ці табе меркаваць аб жыцці на Марсе?..

I каб гэта толькі адзін на адзін. А то ж і пры людзях.

I калі болей трываць не стала сіл, паскардзіўся ён даўняму сябруку Адаму Верасу.

— Не, мая ў мяне анёл. Толькі гляну — і ўсё разумее. Я мужчына з характерам. Зойдзем да мяне і пачуеш, як мужа называюць,— прапанаваў Верас.

Павітаўшыся з жонкай сябра, Пятро Купрэйчык і сказаў пра мэту свайго прыходу Акуліне. Маўляў, хачу пачуць тыя ласкавыя словы, пра якія гаварыў Адам.

— Гм,— зарагатала жонка Вераса.— Знайшоў каго слухаць. У яго ж зрух па фазе,— і тыцнула пальцам у скроню.

Самы паважаны чалавек Эмілія Карасік жыла ў чаканні свайго юбілею Праз - фото 7

Самы паважаны чалавек

Эмілія Карасік жыла ў чаканні свайго юбілею. Праз лічаныя дні споўніцца сорак. Жанчына расцвіла. То чаму тут і не радавацца? Праўда, засмучала адчуванне, саслужыўцы забудуць павіншаваць і ўручыць букет. Летась проста так павіншавалі, без кветак. А які дзень нараджэння без іх?

I напярэдадні дня нараджэння Эмілія Карасік купляе ружы ў самага знакамітага кветкавода раёна. Глянеш на іх — позірку не адвесці... Прыходзіць у кантору і ставіць на стол ружы ў прыгожай вазе.

Першым зазірнуў у кабінет інжынер Юрый Юрась I ажно аслупянеў Цуд ды годзе - фото 8Першым зазірнуў у кабінет інжынер Юрый Юрась. I ажно аслупянеў:

— Цуд ды годзе, Эмілія Эдуардаўна!

Зазірнула і сакратармашыністка Эмачка:

— О, божа, якое людзям шчасце!

Яшчэ заходзілі, яшчэ чулася:

— Такія кветкі, такія кветкі!

— Чаму ж тут не пець!

I многія цяжка ўздыхалі...

Вiнаваты певень

Так ужо павялося, што пасля выхадных Адам Баравік прыходзіў на работу ўвесь размаляваны. Здаецца, яго «шліфавалі» дзёрткай. I чуйныя саслужыўцы спагадліва пыталі: «Дзе гэта так цябе, браток?»

— I смешна казаць: певень. Задзёр бы яго каршун. Шэршнем у вочы кідаецца,

Пакуль войкалі ды ахалі, пакуль давалі парады, Адам Баравік пасля чарговага выхаднога з'яўляўся з новымi сінякамі. I раптам певень-забіяка трапіў зуху-вадзіцелю Мікіце пад колы. Усім калектывам віншавалі Баравіка. Маўляў, скончыліся твае пакуты.

А ўчора ў суседа Баравіка былі запоіны Паварыху Настачку сваталі I Адама - фото 9А ўчора ў суседа Баравіка былі запоіны. Паварыху Настачку сваталі. I Адама запрасілі. Сусед ёсць сусед.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Таблеткi для сну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Таблеткi для сну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Таблеткi для сну»

Обсуждение, отзывы о книге «Таблеткi для сну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x