Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У мяне была размова з маёй мамай… Яна хоча сысці са школы: «Уладкуюся гардэробшчыцай. Ці вартаўніком». Вось яна распавядае дзецям пра кнігі Салжаніцына… пра герояў і праведнікаў… У яе гараць вочы, а ў дзяцей — не. А мама прывыкла, што ў дзяцей раней гарэлі вочы ад ейных слоў, а сённяшнія дзеці ёй адказваюць: «Нам нават цікава, як вы жылі, але мы так жыць не хочам. Мы не марым пра подзвігі, мы хочам жыць нармальна». Праходзяць яны «Мёртвыя душы» Гогаля. Гісторыю падлюгі… Так нас у школе вучылі… А сёння сядзяць у класе іншыя дзеці: «Чаму гэта ён падлюга? Чычыкаў, як Маўродзі, пабудаваў піраміду з нічога. Гэта класная бізнес-ідэя!» Чычыкаў для іх станоўчы герой… ( Маўчыць.) Маю дачку мама выхоўваць не будзе… Я не дам. Калі яе паслухаць, то дзіця павінна глядзець толькі савецкія мульцікі, таму што яны «чалавечыя». Але выключаеш мульцік — і выходзіш на вуліцу. У зусім іншы свет. «Як добра, што я ўжо старая, — прызналася мама. — Магу дома сядзець. У сваёй крэпасці». А раней яна заўсёды хацела быць маладой: маска з соку памідораў, валасы паласкаем рамонкам…

Маладая я любіла мяняць лёс, дражніць яго. Цяпер не, досыць. У мяне расце дачка, я думаю пра ейную будучыню. А гэта — грошы! Я хачу зарабіць іх сама. Не хачу прасіць, ні ў кога не хачу браць. Не хачу! Сышла з газеты ў рэкламнае агенцтва — там плоцяць болей. Добрыя грошы. Людзі хочуць жыць прыгожа, — гэта галоўнае, што сёння з намі адбываецца. І гэта хвалюе ўсіх. Уключыце тэлевізар: на мітынгі збіраюцца… ну хай некалькі дзясяткаў тысяч чалавек, а прыгожую італьянскую сантэхніку купляюць мільёны. Каго ні спытаеш, усе перабудоўваюць, рамантуюць свае кватэры і дамы. Падарожнічаюць. Ніколі так у Расіі не было. Мы рэкламуем не толькі тавары, але й патрэбы. Вырабляем новыя патрэбы — як жыць прыгожа! Кіруем часам… Рэклама — люстэрка рускай рэвалюцыі… Маё жыццё запоўненае да канца. Замуж не збіраюся… Ёсць сябры, усе яны багатыя людзі. Адзін «патаўсцеў» на нафце, другі — на мінеральных угнаеннях… Сустракаемся, каб пагаварыць. Заўсёды ў дарагім рэстаране: мармуровы хол, старадаўняя мэбля, на сценах дарагія карціны. Швейцары з выпраўкай рускіх памешчыкаў… Я люблю знаходзіцца сярод прыгожых дэкарацый. Мой блізкі сябар таксама жыве адзін і не хоча жаніцца, яму падабаецца быць аднаму ў сваім трохпавярховым асабняку: «Уначы спаць удваіх, а жыць аднаму». Днём у яго галава пухне ад катыровак каляровых металаў на Лонданскай біржы. Медзь, свінец, нікель… У руках тры мабільныя тэлефоны, звоняць кожныя трыццаць секунд. Працуе ён па трынаццаць-пятнаццаць гадзін у суткі. Без выходных і адпачынкаў. Шчасце? Што такое шчасце? Свет змяніўся… Цяпер самотныя — гэта паспяховыя, шчаслівыя людзі, а не слабыя ці лузеры. У іх ёсць усё: грошы, кар’ера. Адзінота — гэта выбар. Я хачу знаходзіцца ў дарозе. Я — паляўнічая, а не пакорлівая дзічына. Я сама выбіраю. Адзінота вельмі падобная на шчасце… Гучыць, як адкрыццё… Так? ( Маўчыць.) Я нават не вам, а сабе хацела ўсё гэта расказаць…

ПРА ЖАДАННЕ ІХ УСІХ ПАЗАБІВАЦЬ, А ПОТЫМ ПРА СТРАХ, ШТО ТАБЕ ГЭТАГА ХАЦЕЛАСЯ

Ксенія Золатава — студэнтка, 22 гады

На першую нашу сустрэчу прыйшла ейная мама. Прызналася: «А Ксюша не захацела са мной пайсці. Адгаворвала і мяне: «Мама, каму мы патрэбныя? Ім патрэбны толькі нашы пачуцці, нашыя словы, а мы самі ім не патрэбныя, таму што яны гэтага не перажылі». Яна вельмі хвалявалася: то падымалася, каб сысці: «Я стараюся не думаць пра гэта. Не хочацца паўтараць», то пачынала распавядаць, і яе нельга было спыніць, але больш маўчала. Чым я магла яе суцешыць? З аднаго боку, прашу: «Не хвалюйцеся. Супакойцеся», а з другога — хачу, каб яна ўспомніла той страшны дзень: 6 лютага 2004 года — тэракт у Маскве на Замаскварэцкай лініі метро паміж станцыямі «Аўтазаводская» і «Павялецкая». У выніку выбуху загінулі 39 чалавек і 122 былі шпіталізаваны.

Хаджу і хаджу па кругах болю. Не магу вырвацца. Боль змяшчаў у сабе ўсё — і змрок, і ўрачыстасць, часам я веру, што боль — мост паміж людзьмі, прыхаваная сувязь, а ў іншы раз у роспачы думаю, што гэта — бездань.

Ад той двухгадзіннай сустрэчы ў нататніку засталося некалькі абзацаў:

«…быць ахвярай — гэта так прыніжае… Проста сорамна. Я ўвогуле не хачу з кімсьці пра гэта гаварыць, я хачу быць як усе, а атрымліваецца — адна і адна. Магу раптоўна заплакаць. Бывае, іду па горадзе і плачу. Мне адзін незнаёмы мужчына сказаў: «Што ты плачаш? Такая прыгожая — і плачаш». Па-першае, прыгажосць ніколі мне ў жыцці не дапамагала, а па-другое, я адчуваю гэтую прыгажосць як здраду, яна не адпавядае таму, што ў мяне ўнутры…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.