Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі б дазволілі, то начавала б у бальніцы, была б мамай для ўсіх. Хтосьці плача на лесвіцы… Кагосьці абняць трэба, з кімсьці пасядзець. Дзяўчынка з Пярмі плакала — мама далёка. У іншай ножку расціснула… Ножка — гэта даражэй за ўсё! За ўсё даражэй ножка твайго дзіцяці! Хто мяне за гэта папракне?

Першыя дні пра тэракт шмат пісалі ў газетах, паказвалі рэпартажы па тэлевізары. Калі Ксюша ўбачыла сваю надрукаваную фатаграфію, яна выкінула гэтую газету…

Дачка

…Я шмат чаго не памятаю… Не трымаю ў памяці! Не хачу! (Маці абдымае яе. Супакойвае.)

…Пад зямлёй усё страшней. Цяпер я заўсёды нашу з сабой ліхтарык у сумачцы… …Не было чуваць ні плачу, ні крыку. Стаяла цішыня. Усе ляжалі ў агульнай гурме… не, не страшна… Потым сталі варушыцца. У нейкі момант да мяне дайшло, што трэба сыходзіць адсюль, там жа ўсё хімічнае, і яно гарыць. Я яшчэ шукала свой заплечнік, дзе ляжалі мае канспекты, партманэтка… Шок… шок быў… болю не адчувала… …Жаночы голас гукаў: «Сярожа! Сярожа!» Сярожа не адгукаўся… Некалькі чалавек засталіся сядзець у вагоне ў ненатуральных позах. Адзін мужчына вісеў на стойцы, як чарвяк. Я баялася глядзець у той бок… …Ішла, і мяне гайдала… Адусюль было чуваць: «Дапамажыце! Дапамажыце!» Нехта перада мною рухаўся як самнамбула, то павольна наперад пройдзе, то назад. Нас з ім усе абганялі.

…Наверсе да мяне падбеглі дзве дзяўчыны, нейкую анучку прыляпілі на лоб. Мне было чамусьці жудасна холадна. Далі крэселка, я села. Бачыла, як яны прасілі ў пасажыраў рамяні і гальштукі, і перацягвалі імі раны. Дзяжурная станцыі камусьці крычала ў тэлефон: «Што вы хочаце? Людзі выходзяць з тунэля і тут жа паміраюць, падымаюцца на платформу і паміраюць…» ( Маўчыць.) Навошта вы нас мучыце? Мне маму шкада. ( Маўчыць.) Усе ўжо да гэтага прызвычаіліся. Уключаць тэлевізар, паслухаюць, і пайшлі піць каву…

маці

— Я вырасла ў савецкі час. Самы-самы. Родам з СССР. А новая Расія… я яшчэ яе не разумею. Не магу сказаць, што горш — тое, што цяпер, ці гісторыя КПСС? У мяне ў галаве савецкі лад, тая матрыца, я палову жыцця правяла пры сацыялізме. Засталося гэта ўва мне. Не выкалупаць. І ці хачу я з гэтым развітвацца — не ведаю. У той час жыць было дрэнна, а цяпер страшна. Раніцай разбягаемся: мы на працу, дзяўчынкі на вучобу, і цэлы дзень тэлефануем адно аднаму: «Што там у цябе? Калі паедзеш дамоў? Якім транспартам?» Збіраемся ўсе дома ўвечары, і толькі тады ў мяне палёгка або, прынамсі, перадышка. Я ўсяго баюся. Дрыжу. Дзяўчынкі скардзяцца: усё ты, мама, перабольшваеш… Я нармальная, але мне патрэбна гэтая абарона, гэтая абалонка — мой дом. У мяне тата рана памёр, можа, таму я такая ранімая, тым больш, што тата мяне моцна любіў . (Маўчыць.) Наш татачка быў на вайне, два разы гарэў у танку… Праз вайну крочыў — ацалеў. Прыйшоў дадому — забілі. У падваротні.

Вучылася я па савецкіх кнігах, зусім іншаму нас вучылі. Проста вам для параўнання… У гэтых кнігах пра першых рускіх тэрарыстаў пісалі, што яны героі. Пакутнікі. Соф’я Пяроўская, Кібальчыч… Гінулі яны за народ, за святую справу. Кінулі бомбу ў цара. Гэтыя маладыя людзі часта былі з дваран, з добрых сем’яў… Чаму мы здзіўляемся, што такія людзі і сёння ёсць? (Маўчыць.) На ўроках гісторыі, калі праходзілі Вялікую Айчынную вайну, настаўнік нам распавядаў пра подзвіг беларускай партызанкі Алены Мазанік, якая забіла гаўляйтара Беларусі Кубэ, прымацаваўшы бомбу да ложка, дзе ён спаў з цяжарнай жонкай. А ў суседнім пакоі, за сценкай, знаходзіліся іх маленькія дзеці… Сталін асабіста ўзнагародзіў яе Зоркай Героя. Да канца жыцця яна хадзіла ў школы і на ўроках мужнасці расказвала пра свой подзвіг. Ні настаўнік… ніхто… Ніхто не казаў нам, што за сценкай спалі дзеці… Мазанік была няняй гэтых дзяцей… (Маўчыць.) Пасля вайны сумленным людзям сорамна ўспамінаць пра тое, што ім даводзілася рабіць на вайне. Тата наш пакутаваў…

На «Аўтазаводскай» падарваўся хлопчык-смяротнік. Чачэнскі хлопчык. Ад бацькоў даведаліся пра яго, што ён шмат чытаў. Любіў Талстога. Ён вырас на вайне: бамбёжкі, артабстрэл…. бачыў, як загінулі яго стрыечныя браты — і ў чатырнаццаць гадоў збег у горы да Хатаба. Хацеў адпомсціць. Напэўна, гэта быў чысты хлопчык, з гарачым сэрцам… З яго смяяліся: ха-ха… дурань смаркаты… А ён навучыўся страляць лепш за ўсіх і кідаць гранаты. Мама яго знайшла і забрала назад у вёску, яна хацела, каб ён скончыў школу і стаў плітачнікам. Але праз год ён зноў знік у гарах. Яго навучылі падрываць, і ён прыехаў у Маскву… (Маўчыць.) Калі б ён забіваў за грошы, было б усё зразумела, але ён забіваў не за грошы. Гэты хлопчык мог кінуцца пад танк і падарваць радзільню…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x