Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я глядзела на яго, і ў мяне халадзелі кончыкі пальцаў, пачала ўжо разумець, што шчаслівай з ім не буду. Маленькая і дурная… Цяпер я б зафлажкавала яго, як ваўка на паляванні, я ўмею быць драпежніцай і пантэрай. Сталёвай ніткай! Тады я толькі пакутавала. Цярпенне — гэта танец, у ім і жэст, і плач, і пакора. Як у балеце… Але ёсць адзін сакрэт, просты сакрэт — непрыемна быць нешчаслівай… гэта прыніжае… У чарговы раз я ляжала ў бальніцы на захаванні. Тэлефаную яму раніцай, што мяне трэба забраць, да абеду выпішуць, а ён сонным голасам: «Не магу. Сёння не магу». І не ператэлефанаваў. У гэты дзень ён паляцеў з сынамі ў Італію, катацца на лыжах. Трыццаць першага снежня… Заўтра — Новы год. Выклікала таксі… Горад заваліла снегам, я йшла праз гурбы, трымаючыся за пуза. Ішла адна. Няпраўда! Удзвюх, мы ўжо былі ўдзвюх. З маёй дачкой… дачушкай… Маёй! Любімай! Я ўжо любіла яе больш за ўсіх на свеце! Ці кахала я яго? Як у той казцы: жылі яны доўга і шчасліва і памерлі ў адзін дзень. Пакутавала, але не мярцвела: «Я не магу без яго жыць. Я без яго памру». Я, напэўна, яшчэ не сустрэла такога мужчыну… для такіх слоў… Такі так! Так-так-так! Але я навучылася прайграваць, я не баюся прайграваць… (Глядзіць у акно .) У мяне з тых часоў няма сур’ёзных гісторый… Былі раманчыкі… Я лёгка ўваходжу ў сэкс, але гэта не тое, гэта іншае. Мне не падабаецца пах мужчын, не пах кахання, а пах мужчын. У ванным пакоі я заўсёды чую, што тут быў мужчына… хай у яго дарагая парфума, дарагія цыгарэты… Мне вусцішна падумаць, колькі трэба працаваць, каб каля цябе быў іншы чалавек. Як раб на галерах! Забыцца на сябе, адмовіцца ад сябе, вызваліцца ад сябе. У каханні няма свабоды. Нават калі вы знойдзеце свой ідэал, у яго будуць не тыя духі, ён будзе любіць смажанае мяса і смяяцца з вашых салацікаў, не там пакідаць шкарпэткі і штаны. І заўсёды трэба пакутаваць. Пакутаваць?! Ад кахання… ад гэтай кампазіцыі… Я не хачу больш рабіць гэтую працу, мне лягчэй спадзявацца на сябе. З мужчынамі лепш сябраваць, працаваць разам. Мне нават какетнічаць неахвота, лянота апранаць гэтую маску, уступаць у гульню. Спа-салон, фрэнч-манікюр, італьянскае нарошчванне. Макіяж. Баявая афарбоўка… Божа мой! Божа мой! Дзяўчынкі з Цьмутараканска… З усёй Расіі — у Маскву! У Маскву! Там чакаюць іх багатыя прынцы! Яны мараць, што з Папялушак іх ператвораць у прынцэс. Чаканне казкі! Цуду! Я праз гэта… ужо праехала… Разумею Папялушак, але мне іх шкада. Раю без пекла не бывае. Каб адзін рай… так не бывае… Але яны яшчэ гэтага не ведаюць… у няведанні… Прайшло сем гадоў, як мы рассталіся… Ён мне тэлефануе, тэлефануе заўсёды чамусьці ўначы. У яго ўсё дрэнна, страціў шмат грошай… кажа, што нешчаслівы… Была адна маладая дзяўчынка, цяпер іншая. Прапануе: давай сустрэнемся… Навошта? ( Маўчыць.) Мне доўга яго не хапала, я выключала святло і гадзінамі сядзела ў цемры. Гублялася ў часе… ( Маўчыць.) Потым… потым былі толькі раманы… Але я… Я ніколі не змагу закахацца ў мужчыну без грошай, са спальнага раёна. З панэльнага гета, з Гарлема. Я ненавіджу тых, хто рос у галечы, з «жабрацкім» менталітэтам, грошы значаць для іх так шмат, што ім нельга давяраць. Не люблю бедных, прыніжаных і абражаных. Усіх гэтых Башмачкіных і Апіскіных… герояў вялікай рускай літаратуры… Не давяраю ім! Што? Нешта са мной не так… не ўпісваюся ў фармат? Пачакайце… Ніхто не ведае, як упарадкаваны гэты свет… Мужчына мне падабаецца не за грошы, не толькі за грошы. Мне падабаецца ўвесь вобраз паспяховага мужчыны: як ён ходзіць, як ён кіруе, як гаворыць, як заляцаецца — усё ў яго іншае. Усё! Я такіх выбіраю… За гэта… ( Маўчыць.) Ён тэлефануе… ён не шчаслівы… Чаго ж ён такога не бачыў і не можа купіць? Ён… і ягоныя сябры… Грошы ўжо заробленыя. Вялікія грошы. Вар’яты! Але за ўсе свае грошы яны не могуць купіць сабе шчасце, гэтае самае каханне. «Любовь-морковь». У беднага студэнта яно ёсць, а ў іх няма. Вось такая несправядлівасць! А ім здаецца, што яны могуць усё: на прыватных самалётах лётаюць у якую заўгодна краіну на футбольны матч, у Нью-Ёрк — на прэм’еру мюзікла. Усё — пад’ёмна! Зацягнуць у ложак найпрыгажэйшую мадэль, прывезці іх у Куршавель — цэлы самалёт! Усе мы Горкага ў школе праходзілі, ведаем, што такое купецкі загул — біць люстэркі, ляжаць мордай у чорнай ікры… купаць дзяўчат у шампанскім… Але ўсё надакучыла — сумна ім. Маскоўскія турагенцтвы прапануюць такім кліентам адмысловыя забавы. Напрыклад, два дні ў турме. У рэкламе так і напісана: «Хочаце пабыць два дні Хадаркоўскім?» У міліцэйскай машыне з кратамі іх вязуць у горад Уладзімір у самую страшную турму — Уладзімірскі цэнтрал, там пераапранаюць у арыштанцкую адзежу, ганяюць па двары з сабакамі і б’юць гумовымі дубінамі. Сапраўднымі! Напіхваюць, як селядцоў, у брудную смярдзючую камеру з парашай. І яны — шчаслівыя. Новыя адчуванні! За тры-пяць тысяч долараў можна яшчэ пагуляць у «бамжоў»: ахвотнікаў пераапранаюць, грыміруюць і разводзяць па маскоўскіх вуліцах, яны жабруюць. Праўда, побач дзяжураць ахоўнікі — уласныя і ад турфірмы. Ёсць прапановы і круцейшыя, для ўсёй сям’і: жонка — прастытутка, муж — сутэнёр. Ведаю гісторыю… Аднойчы больш за ўсіх за вечар зняла кліентаў сціплая, з савецкай знешнасцю жонка найбагацейшага маскоўскага кандытара. І муж быў шчаслівы! Ёсць забавы, пра якія не гаворыцца ў рэкламных праспектах… Цалкам сакрэтна… Можна зладзіць ноччу паляванне на жывога чалавека. Няшчаснаму бамжу даюць тысячу баксаў — вось яны «зялёныя» — твае! Ён ніколі такіх грошай не бачыў! А за гэта — папрацуй зверам! Выратуешся — значыць, лёс, прыстрэляць — не крыўдуй. Усё сумленна! Можна ўзяць дзяўчынку на ноч… Даць волю фантазіям, нізу жывата, ды так, што маркізу дэ Саду не снілася! Кроў, слёзы і сперма!! Гэта называецца — шчасце… Шчасце па-руску — трапіць у турму на два дні, каб потым выйсці адтуль і зразумець, як у цябе ўсё добра. Выдатна! Купіць не толькі машыну, дом, яхту, дэпутацкае крэсла… але і чалавечае жыццё… Пабыць калі не богам, то бажком… звышчалавекам! Ну так… І ўсё!! Усе народжаныя ў СССР, яшчэ ўсе адтуль. З гэтым дыягназам. А такі… Такі наіўны быў свет… марылі добрага чалавека зрабіць… Абяцалі: «жалезнай рукой загонім чалавецтва ў шчасце…» У зямны рай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x