Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я ведаю лекі… Ксюшы трэба быць шчаслівай. Яе можа ўратаваць толькі шчасце. Трэба нешта такое… Былі мы на канцэрце Алы Пугачовай, якую ўсёй сям’ёй любім. Я хацела да яе падысці або запісачку паслаць: «Паспявайце для маёй дзяўчынкі. Скажыце, што гэта толькі для яе адной». Каб яна адчула сябе каралевай… падняць яе высока-высока… Яна ўбачыла пекла і павінна ўбачыць рай. Каб зноў свет для яе прыйшоў у раўнавагу. Мае ілюзіі… мары… ( Маўчыць.) Я нічога не змагла сваёй любоўю зрабіць. Каму мне напісаць ліст? Каго папрасіць? Вы зарабілі на чачэнскай нафце, на рускіх крэдытах, дайце мне куды-небудзь квіток. Хай яна пасядзіць пад пальмай, на чарапаху паглядзіць, каб забылася пра гэтае пекла. У ейных вачах заўсёды стаіць пекла. Святла няма, святла я ў іх не бачу.

Стала хадзіць у царкву… Ці я веру? Не ведаю. Але хочацца з кімсьці пагаварыць. Адзін раз бацюшка казанне чытаў, што, моцна пакутуючы, чалавек ці набліжаецца да Бога, ці аддаляецца, і калі ён аддаляецца ад Бога, нельга яго дакараць, гэта ад абурэння, ад болю. Усё пра мяне.

Гляджу на людзей збоку, я не адчуваю з імі роднаснай сувязі… Я гляджу так, як быццам я ўжо не чалавек… Вы пісьменніца, вы мяне зразумееце: слова мала мае агульнага з тым, што адбываецца ўнутры, раней я рэдка звярталася да таго, што ў мяне ўнутры. Цяпер як на рудніках жыву… Перажываю, думаю… увесь час нешта ў сабе варушу… «Мама, хавай душу!» Не, дарагія дзяўчаткі, я не хачу, каб мае пачуцці, мае слёзы проста так зніклі. Без следу, без знаку. Мяне гэта больш за ўсё турбуе. Усё, што я перажыла — гэта не тое, што хочацца толькі дзецям пакінуць. Я хачу гэта перадаць і іншаму чалавеку, каб яно недзе ляжала, і кожны мог узяць.

3 верасня — Дзень памяці ахвяр тэрарызму. Масква ў жалобе. На вуліцах шмат інвалідаў, маладыя жанчыны ў чорных хустках. Гараць памінальныя свечкі: на Салянцы, на плошчы перад тэатральным цэнтрам на Дуброўцы, каля метро «Парк культуры», «Лубянка»,

«Аўтазаводская», «Рыжская»…

Я таксама ў гэтым натоўпе. Пытаюся — слухаю. Як мы з гэтым жывём?

Тэракты ў Маскве былі ў 2000, 2001, 2002, 2003, 2004, 2006, 2010, 2011 гадах.

— Ехала на працу, вагон, як заўсёды, быў перапоўнены. Выбуху не чула, але чамусьці ўсё раптам стала ў аранжавым колеры, і цела здранцвела, хацела паварушыць рукой — не змагла. Падумала, што ў мяне інсульт, і адразу ж страціла прытомнасць… А калі ачулася, бачу — па мне ходзяць нейкія людзі, ходзяць спакойна, як быццам я мёртвая. Спалохалася, што задушаць, і ўзняла рукі. Мяне нехта падняў. Кроў і мяса — такая была карціна…

— Сыну чатыры гады. Ну, як яму сказаць, што тата загінуў? Ён жа не разумее, што такое смерць. Баюся, каб не падумаў — тата нас кінуў. Пакуль тата ў нас у камандзіроўцы…

— Часта прыгадваю… Каля бальніцы стаялі цэлыя чэргі ахвотнікаў здаць кроў, з сеткамі апельсінаў. Прасілі стомленых нянечак: «Вазьміце ў мяне садавіну і перадайце якому чалавеку. Скажыце, што яшчэ ім прывезці?»

— Да мяне прыязджалі дзяўчынкі з працы, начальнік машыну ім даваў. А нікога бачыць не хацелася…

— Вайна патрэбная, можа, людзі з’явяцца. Мой дзед казаў, што людзей ён сустракаў толькі падчас вайны. Цяпер дабрыні мала.

— Дзве незнаёмыя жанчыны абдымаліся і плакалі ля эскалатараў, твары ў крыві, да мяне не даходзіла, што гэта кроў, я думала: фарба ад слёз размазалася. Увечары ўсё гэта яшчэ раз убачыла па тэлевізары, і вось тады да мяне дайшло. Там, на месцы, не разумела, глядзела на кроў і не верыла.

— Спачатку думаеш, што ты можаш спусціцца ў метро, заходзіш у вагон смела, але праязджаеш адзін-два прыпынкі і выскокваеш у халодным поце. Асабліва страшна, калі цягнік спыніцца на некалькі хвілінаў у тунэлі. Кожная хвіліна расцягваецца, сэрца пачынае матляцца на адной нітачцы…

— У кожным каўказцы бачыш тэрарыста…

— Як вы думаеце: рускія салдаты ў Чачні не ўчынялі злачынстваў? У мяне брат там служыў… Такое распавядаў пра слаўную расійскую армію… Трымалі чачэнскіх мужчынаў у ямах, як звяроў, патрабавалі ў сваякоў выкуп. Катавалі… рабавалі… Цяпер хлопец п’е і п’е.

— Дзярждэпу прадаўся? Правакатар! Хто ператварыў Чачню ў гета для рускіх? Рускіх выганялі з працы, адбіралі кватэры, машыны. Не аддасі — зарэжуць. Рускіх дзяўчат гвалтавалі толькі за тое, што яны рускія.

— Ненавіджу чачэнцаў! Калі б не мы, рускія, яны б і цяпер сядзелі ў гарах, у пячорах. Журналістаў, якія за чачэнцаў, — таксама ненавіджу! Ліберасты! ( Глядзіць, поўны нянавісці, у мой бок — я запісваю размову.)

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.