Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я нарадзіўся ўжо не ў СССР. Калі мне штосьці не падабаецца, я выходжу на вуліцу і пратэстую. А не балабоню пра гэта на кухні перад сном.

— Я баюся рэвалюцыі… Ведаю: будзе рускі бунт, бязлітасны і бессэнсоўны. Але адседжвацца дома ўжо сорамна. Мне не патрэбны «новы СССР», «абноўлены СССР», «праўдзівы СССР». Са мной нельга так, што мы, маўляў, тут селі ўдвух і вырашылі: сёння — ён прэзідэнт, а заўтра — я. Піпл пракаўтне. Мы — не быдла, мы — народ. На мітынгах я бачу тых, каго ніколі раней там не бачыў: загартаваныя ў барацьбе шасцідзясятнікі-сямідзясятнікі і шмат студэнтаў, а нядаўна ім было напляваць на тое, што там, праз зомбаскрынку, у нас пхаюць… І дамы ў норкавых футрах, і маладыя хлопцы, якія прыехалі на мітынг на «мерседэсах». Нядаўна іх вабілі грошы, рэчы, камфорт, але выходзіць, што гэтага мала. Ім гэтага ўжо не хапае. Як і мне. Ідуць не галодныя, а сытыя. Плакаты… народная творчасць… «Пуцін, сыдзі сам!», «Я не галасаваў за гэтую сволач, я галасаваў за іншую сволач!» Мне спадабаўся плакат «Вы нас нават не ўяўляеце». Мы не збіраліся штурмам браць Крэмль, мы хацелі сказаць, хто мы. Сыходзілі і скандавалі: «Мы яшчэ вернемся».

— Я — чалавек савецкі, я ўсяго баюся. Яшчэ дзесяць гадоў таму я ні за што б не выйшла на плошчу. А цяпер ніводнага мітынгу не прапускаю. Была на праспекце Сахарава і на новым Арбаце. І на Белым кальцы. Вучуся быць свабоднай. Я не хачу памерці такой, якая я цяпер, — савецкай. Вычэрпваю з сябе сваю савецкасць вёдрамі… Я хаджу на мітынгі, таму што туды ходзіць мой муж…

— Я — чалавек немалады. Хачу яшчэ пажыць у Расіі без Пуціна.

— Дасталі габрэі, чэкісты, гомасэксуалісты…

— Я — левы. Я перакананы: мірным шляхам нічога нельга дамагчыся. Я прагну крыві! Без крыві ў нас вялікія справы не робяцца. Навошта мы выходзім? Я стаю і чакаю, калі мы пойдзем на Крэмль. Гэта ўжо не гульні. Крэмль даўно трэба было браць, а не хадзіць і крычаць. Дайце каманду ўзяць вілы і лом! Я чакаю.

— Я разам з сябрамі… Мне сямнаццаць гадоў. Што я ведаю пра Пуціна? Я ведаю, што ён дзюдаіст, атрымаў восьмы дан па дзюдо. І, здаецца, гэта ўсё, што я пра яго ведаю…

— Я не Чэ Гевара, я баязліўка, але я ніводнага мітынгу не прапусціла. Хачу жыць у краіне, за якую мне не сорамна.

— У мяне характар такі, што я павінна быць на барыкадах. Мяне так выхавалі. Мой бацька добраахвотнікам паехаў на ліквідацыю наступстваў землятрусу ў Спітаку. Праз гэта рана памёр. Інфаркт. З дзяцінства я жыву не з татам, а з фотаздымкам таты. Ісці ці не ісці — кожны сам павінен вырашыць. Мой бацька сам паехаў… а мог не ехаць… Сяброўка таксама хацела пайсці са мной на Балотную плошчу, потым патэлефанавала: «Разумееш, у мяне малое дзіця». А ў мяне старэнькая мама. Я сыходжу, яна смокча валідол. Але я ўсё роўна іду…

— Хачу, каб дзеці мною ганарыліся…

— Мне гэта трэба для самапавагі…

— Трэба паспрабаваць нешта зрабіць…

— Я веру ў рэвалюцыю… Рэвалюцыя — гэта доўгая і ўпартая праца. У 1905 годзе першая руская рэвалюцыя скончылася правалам і разгромам. А праз дванаццаць гадоў — у 1917 годзе рванула так, што разнесла царскі рэжым ушчэнт. Будзе і ў нас свая рэвалюцыя!

— Я іду на мітынг, а ты?

— Я асабіста стаміўся ад дзевяноста першага… ад дзевяноста трэцяга… Не хачу больш рэвалюцый! Па-першае, рэвалюцыі рэдка бываюць аксамітнымі, а па-другое, у мяне ёсць досвед: нават калі мы пераможам, будзе як у дзевяноста першым. Эйфарыя хутка скончыцца. Поле бою дастанецца марадзёрам. Прыйдуць гусінскія, беразоўскія, абрамовічы…

— Я супраць антыпуцінскіх мітынгаў. Рух ідзе пераважна ў сталіцы. Масква і Пецярбург за апазіцыю, а правінцыя за Пуціна. Мы што, дрэнна жывём? Хіба не лепш стала жыць? Страшна гэта страціць. Усе памятаюць, як напакутаваліся ў дзевяностыя. Нікому неахвота зноў зламаць усё нахер і крывёю заліць.

— Я не фанат пуцінскага рэжыму. Надакучыў «царок», хочам, каб змяняліся кіраўнікі. Перамены, вядома, патрэбныя, але не рэвалюцыя. І калі шпурляюць асфальтам у паліцыю, мне таксама не падабаецца…

— Усё праплаціў Дзярждэп. Заходнія лялькаводы. Адзін раз па іх рэцэптах мы зрабілі перабудову, і што з гэтага атрымалася? Нас засунулі ў такую яму! Я хаджу не на гэтыя мітынгі, а на мітынгі за Пуціна! За моцную Расію!

— За апошнія дваццаць гадоў малюнак некалькі разоў цалкам змяняўся. А вынік? «Пуцін, сыходзь! Пуцін, сыходзь!» — чарговая мантра. Я не хаджу на гэтыя спектаклі. Ну сыдзе Пуцін. І сядзе на трон новы самаўладца. Як кралі, гэтак і будуць красці. Застануцца запляваныя пад’езды, кінутыя старыя, цынічныя чыноўнікі і нахабныя даішнікі… і хабар будзе лічыцца нормай… Які сэнс мяняць урад, калі мы самі не змяняемся? Ні ў якую дэмакратыю ў нас я не веру. Усходняя краіна… Феадалізм… Папы замест інтэлектуалаў…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x