Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тады мае сыны былі маленькія, але яны ўжо даўно выраслі. Адзін нават жанаты. Я некалькі разоў… так… рабіў спробы… Хацеў ім расказаць пра дзевяноста першы… пра дзевяноста трэці… Ім гэта ўжо нецікава. Пустыя вочы. У іх толькі адно пытанне: «Тата, чаму ты не пабагацеў у дзевяностыя, тады гэта было лёгка?» Маўляў, толькі бязрукія і дурныя не забагацелі. Дэбільныя продкі… кухонныя імпатэнты… Бегалі па мітынгах. Нюхалі паветра свабоды, калі разумныя людзі нафту і газ дзялілі…

— Рускі чалавек схільны да захапленняў. Калісьці ён быў захоплены ідэямі камунізму, люта, з рэлігійным фанатызмам увасабляў іх у жыццё, потым стаміўся, расчараваўся. І вырашыў адмовіцца ад старога свету, страсянуўшы яго прах са сваіх ног. Дык гэта па-руску — пачынаць з разбітага карыта. І зноў нас дурманяць новыя, як нам здаецца, ідэі. Наперад — да перамогі капіталізму! Хутка будзем жыць, як на Захадзе! Ружовыя мары…

— Жыць стала лепей.

— Але некаторым у тысячу разоў стала лепей.

— Мне пяцьдзясят гадоў… Я стараюся не быць саўком. Гэта ў мяне слаба выходзіць. Працую ў прыватнага прадпрымальніка і ненавіджу яго. Не згодная з дзяльбой тлустага пірага — СССР, з «прыхватызацыяй». Не люблю багатых. Ганарацца па тэлевізары сваімі палацамі, віннымі склепамі… Хай хоць у залатых ваннах, напоўненых грудным малаком, купаюцца. Мне гэта навошта паказваць? Я не ўмею побач з імі жыць. Крыўдна. Сорамна. І я ўжо не змянюся. Я занадта доўга жыла пры сацыялізме. Сёння жыць стала лепш, але гідка.

— Дзіўлюся, як шмат яшчэ пакутнікаў па савецкай уладзе.

— А чаго дыскутаваць з саўкамі? Трэба пачакаць, пакуль яны перамруць, і зрабіць усё па-свойму. Перш за ўсё выкінуць мумію Леніна з маўзалея. Што за азіятчына! Мумія ляжыць, як праклён над намі… Насланнё…

— Спакойна, таварыш. Вы ведаеце, цяпер больш паважна гавораць пра СССР, чым дваццаць гадоў таму. Я нядаўна была на магіле Сталіна, там мора кветак. Чырвоных гваздзікоў.

— Забілі чорт ведае колькі людзей, але ў нас была вялікая эпоха.

— Мне не падабаецца тое, што цяпер, я не ў захапленні. Але і ў «савок» не хачу. Не рвуся ў мінулае. На жаль, добрага нічога не магу ўспомніць.

— А я хачу назад. Мне не патрэбна савецкая каўбаса, мне патрэбна краіна, у якой чалавек быў чалавекам. Раней казалі «простыя людзі», а цяпер «простанароддзе». Адчуваеце розніцу?

— Я вырас у дысідэнцкай сям’і… На дысідэнцкай кухні… Мае бацькі былі знаёмыя з Сахаравым, распаўсюджвалі самвыдат. Разам з імі я прачытаў Васіля Гросмана, Яўгенію Гінзбург, Даўлатава… Слухаў «Свабоду». І ў дзевяноста першым я, вядома, стаяў у ланцугу вакол Белага Дома, гатовы быў ахвяраваць жыццём, каб не вярнуўся камунізм. Сярод маіх сяброў не было камуністаў. Камунізм у нас быў звязаны з тэрорам, з ГУЛАГам. З клеткай. Мы думалі, што ён мёртвы. Назаўжды мёртвы. Прайшло дваццаць гадоў… Заходжу ў пакой сына — і бачу: у яго на стале ляжыць «Капітал» Маркса, на кніжнай паліцы — «Маё жыццё» Троцкага… Не веру сваім вачам! Маркс вяртаецца? Гэта што — жах? Сон ці ява? Сын вучыцца ва ўніверсітэце, у яго шмат сяброў, я стаў прыслухоўвацца да іх гутарак. П’юць гарбату на кухні і спрачаюцца аб «Маніфесце камуністычнай партыі»… Марксізм зноў у законе, у трэндзе, у брэндзе. Яны носяць футболкі з партрэтамі Чэ Гевары і Леніна. (У роспачы.) Нічога не прарасло. Усё было дарэмна.

— Для разрадкі вось вам анекдот… Рэвалюцыя. У адным куце царквы п’юць, балююць чырвонаармейцы, а ў другім — іхнія коні ядуць авёс і мочацца. Дзячок бяжыць да настаяцеля: «Бацюшка, што яны робяць у святым храме?» — «Гэта не страшна. Пастаяць і пойдуць. Страшна будзе, калі іх унукі вырастуць». Вось яны выраслі…

— У нас адно выйсце — вярнуцца да сацыялізму, але толькі да праваслаўнага сацыялізму. Расія не можа жыць без Хрыста. У рускага чалавека шчасце ніколі не было звязана з вялікімі грашыма. Гэтым і адрозніваецца «руская ідэя» ад «амерыканскай мары».

— Расіі патрэбна не дэмакратыя, а манархія. Моцны і справядлівы цар. І першым законным прэтэндэнтам на трон з’яўляецца Кіраўнік Расійскага Імператарскага Дома Вялікая княгіня Марыя Уладзіміраўна, а затым — яе нашчадкі.

— Беразоўскі прынца Гары прапаноўваў…

— Манархія — трызненне! Спарахнелая даўніна!

— Няверуючае сэрца слабое перад абліччам граху. Рускі народ абновіцца пошукам праўды Божай.

— Перабудова мне падабалася толькі тады, калі яна пачыналася. Калі б хто-небудзь нам сказаў тады, што прэзідэнтам краіны стане падпалкоўнік КДБ…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x