Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нядаўна ў інтэрнэце ўбачыў аматарскія фатаграфіі… Звычайныя ваенныя фатаграфіі, калі б не ведаць — хто на іх. Каманда СС з Асвенціма… Афіцэры, радавыя. Шмат дзяўчат. Фатаграфаваліся на вечарынках, на шпацырах. Маладыя, вясёлыя. (Паўза.) А фатаграфіі нашых чэкістаў у музеях? Калі-небудзь уважліва прыгледзьцеся: трапляюцца прыгожыя… і ўзнёслыя… Нас доўга вучылі, што гэта святыя…

Я хацеў бы з’ехаць з гэтай краіны ці хаця б дзяцей адсюль выштурхнуць. Мы з’едзем. Сякера гаспадара перажыве… Я запомніў… Праз некалькі дзён ён патэлефануе і не дазволіць друкаваць свой тэкст. Чаму? Тлумачыць не захоча. Потым я даведаюся, што ён эміграваў з сям’ёй у Канаду. Другі раз знайду яго праз дзесяць гадоў, і ён пагодзіцца на публікацыю. Скажа: «Я рады, што своечасова з’ехаў. Пэўны час рускіх усюды любілі, а цяпер зноў баяцца. А вам не страшна?»

ЧАСТКА ДРУГАЯ

ПРЫВАБНАСЦЬ ПУСТАТЫ

З ВУЛІЧНАЙ ГАМАНЫ І РАЗМОВАЎ НА КУХНІ (2002–2012)

ПРА МІНУЛАЕ

— Ельцынскія дзевяностыя… Як мы пра іх гаворым? Гэта: шчаслівы час… шалёнае дзесяцігоддзе… жахлівыя гады… час летуценнай дэмакратыі… згубныя дзевяностыя… час проста залаты… час самавыкрыцця… нядобрыя і подлыя часы… яркі час… агрэсіўны… бурны… мой гэта быў час… не мой!!!

— Прафукалі мы дзевяностыя! Такі шанц, які ў нас быў тады, не канечне паўторыцца. І гэта ж як усё добра пачыналася ў дзевяноста першым! Ніколі не забуду твары людзей, з якімі я стаяў каля Белага дома. Мы перамаглі, мы былі моцныя. Нам хацелася жыць. Мы цешыліся свабодай. Але цяпер… цяпер я інакш пра гэта думаю… Якія мы былі наіўныя, аж брыдка! Адважныя, сумленныя і наіўныя. Мы думалі, што каўбаса вырастае з волі. Ва ўсім, што здарылася потым, і мы вінаватыя… Ельцын, вядома, нясе адказнасць, але мы таксама…

Я думаю, што ўсё пачалося з кастрычніка. З кастрычніка дзевяноста трэцяга… «Крывавы кастрычнік», «чорны кастрычнік», «ГКЧП– 2»… Так яго называюць… Паў-Расіі рвалася наперад, а палова цягнула назад. У шэры сацыялізм. У пракляты савок. Савецкая ўлада не здавалася. «Чырвоны» парламент адмовіўся падпарадкоўвацца прэзідэнту. Я так гэта тады разумеў… Наша дворнічыха, прышлая аднекуль з-пад Цверы, якой мы з жонкай не раз дапамагалі грашыма, аддалі ўсю мэблю, калі рабілі ў кватэры рамонт, — у тую раніцу, калі ўсё пачалося, убачыла ў мяне значок з Ельцыным і замест «Добрай раніцы!» зларадна сказала: «Хутка вам, буржуям, канец будзе», — і адвярнулася. Я не чакаў. Адкуль у яе да мяне такая нянавісць? За што? Атмасфера — як у дзевяноста першым… Па тэлевізары ўбачыў: гарыць Белы Дом, страляюць танкі… Трасіруючыя кулі ў небе… Штурм тэлевізійнага цэнтра «Астанкіна»… Генерал Макашоў у чорным берэце крычаў: «Больш не будзе ні мэраў, ні сэраў, ні хераў». І нянавісць… нянавісць… Запахла грамадзянскай вайной. Крывёю. З Белага дома генерал Руцкі адкрыта заклікаў да вайны: «Лётчыкі! Браты! Падымайце самалёты! Бамбіце Крэмль! Там банда!» Неяк імгненна горад напоўніўся ваеннай тэхнікай. Незразумелымі людзьмі ў камуфляжнай форме. І тады Ягор Гайдар звярнуўся да «масквічоў, усіх расейцаў, якім дарагія дэмакратыя і свабода»… Усё як у дзевяноста першым… Мы прыйшлі… я прыйшоў… Там былі тысячы людзей… Памятаю, што я некуды бег разам з усімі. Спатыкнуўся. Упаў на плакат «За Расію — без буржуяў!» Адразу ўявіў сабе, што нас чакае, калі генерал Макашоў пераможа… Убачыў параненага маладога хлопца, ён не мог ісці, пацягнуў яго на сабе. «Ты за каго, — спытаў ён, — за Ельцына ці за Макашова?» Ён быў за Макашова… Значыць, ворагі. «Ды пайшоў ты!» — паслаў яго матам. А што яшчэ? Хутка мы падзяліліся зноў на «белых» і «чырвоных». Каля «хуткай» ляжалі дзясяткі параненых… Ва ўсіх у іх, гэта чамусьці мне выразна запомнілася, былі стаптаныя чаравікі, усё гэта былі простыя людзі. Бедныя людзі. У мяне там нехта яшчэ раз спытаў: «Каго ты прыцягнуў — ён наш ці не наш?» «Не нашых» бралі ў апошнюю чаргу, яны ляжалі на асфальце і сплывалі крывёй… «Вы што? Вар’яты!» — «Дык гэта ж нашыя ворагі?» Нешта адбылося за гэтыя два дні з людзьмі… наогул, нешта ў паветры змянілася. Побач са мной былі зусім іншыя людзі, мала падобныя да тых, з кім стаяў я ля Белага Дома два гады таму. У руках завостраная арматура… сапраўдныя аўтаматы, іх раздавалі з грузавіка… Вайна! Усё сур’ёзна. Каля тэлефоннай будкі складвалі забітых… І тут стаптаныя чаравікі… А непадалёк ад Белага Дома — працавалі кавярні, там, як звычайна, пілі піва. Разявакі віселі на балконах і назіралі за тым, што адбываецца, як у тэатры. І тут жа… На маіх вачах з Белага Дома двое мужчын выносілі на руках тэлевізар, з кішэняў куртак тырчалі тэлефонныя слухаўкі… Марадзёраў хтосьці весела адстрэльваў зверху. Напэўна, снайперы. Ці ў чалавека трапяць, ці ў тэлевізар… На вуліцах увесь час чуліся стрэлы… (Замаўкае.) Калі ўсё скончылася і я вярнуўся дадому, даведаўся: забілі сына нашай суседкі. Хлопцу дваццаць гадоў. Ён быў па іншы бок барыкадаў… Адна справа, калі мы спрачаліся з імі на кухні, а іншае — страляць… Як гэта атрымалася? Я гэтага не хацеў… Таму што ў натоўпе… Натоўп — гэта пачвара, чалавек у натоўпе — гэта зусім не той чалавек, з якім ты сядзеў на кухні і размаўляў. Піў гарэлку, піў гарбату. Я ўжо больш нікуды не пайду і сыноў не пушчу… (Маўчыць.) Я не ведаю, што гэта было: мы абаранялі свабоду ці ўдзельнічалі ў вайсковым перавароце? Цяпер у мяне сумневы… Сотні людзей загінулі… Іх ніхто не ўспамінае, акрамя родных. «Горе строящему на крови…». (Маўчыць.) А калі б перамог генерал Макашоў? Крыві было б яшчэ болей. Расія развалілася б. Адказаў у мяне няма… Я верыў Ельцыну да дзевяноста трэцяга года…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x