Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Доўгі час спадзявалася, што знайду працу па спецыяльнасці. Я была ідэалістка ў тым сэнсе, што не ведала свайго месца ў жыцці, сваёй цаны. Мне да гэтага часу не хапае дзяўчатак з майго аддзела, іменна дзяўчатак, нашых гаворак. Праца ў нас была на другім плане, а на першым — зносіны, такая сабе душэўная балбатня. Разы тры на дзень мы пілі гарбату, ну і кожная распавядала пра сваё. Адзначалі ўсе святы, усе дні нараджэння… А цяпер… Хаджу на біржу працы. Безвынікова. Патрабуюцца маляры, тынкоўшчыкі… Мая сяброўка, мы разам у інстытуце вучыліся, прыбірае дом у адной бізнесвумэн, сабаку выводзіць… Прыслуга. Першы час яна плакала ад прыніжэння, а цяпер прывыкла. А я не магу.

— Галасуй за камуністаў — гэта крута.

— Усё-ткі нармальнаму чалавеку сталіністаў не зразумець. Сто гадоў Расіі кату пад хвост, а яны: слава савецкім людаедам!

— Рускія камуністы ўжо даўно не камуністы. Прыватная ўласнасць, якую яны прызналі, і камуністычная ідэя несумяшчальныя. Я магу сказаць пра іх, як Маркс казаў пра сваіх паслядоўнікаў: «Я ведаю толькі адно, што я не марксіст». А яшчэ лепш выказаўся Гейнэ: «Я сеяў драконаў, а жну блох».

— Камунізм — будучыня чалавецтва. Альтэрнатывы няма.

— На варотах Салавецкага лагера вісеў бальшавіцкі лозунг: «Жалезнай рукой загонім чалавецтва ў шчасце». Адзін з рэцэптаў выратавання чалавецтва.

— Ніякага жадання ісці на вуліцу і рабіць нешта. Лепш нічога не рабіць. Ні дабра, ні зла. Тое, што сёння — дабро, заўтра выявіцца — злом.

— Найбольш страшныя людзі — гэта ідэалісты…

— Я люблю Радзіму, але жыць тут не буду. Я не змагу тут быць такім шчаслівым, як я хачу.

— Можа, я ідыётка… Але я не хачу з’язджаць, хоць магу.

— І я не паеду. У Расіі весялей жыць. Гэтага драйва няма ў Еўропе.

— Лепш любіць нашую Радзіму здалёк…

— Сёння сорамна быць рускім…

— Нашыя бацькі жылі ў краіне пераможцаў, а мы ў краіне, што прайграла халодную вайну. Ганарыцца няма чым!

— Валіць не збіраюся… У мяне тут бізнес. Я магу дакладна сказаць, што нармальна жыць у Расіі можна, толькі не трэба лезці ў палітыку. Усе гэтыя мітынгі за свабоду слова, супраць гамафобаў — мне па барабану…

— Усе гавораць пра рэвалюцыю… Вунь Рублёўка абязлюдзела… Багатыя бягуць, капіталы выводзяць за мяжу. Зачыняюць свае палацы на ключ, поўна аб’яваў: «Прадаю…» Адчуваюць, што народ рашуча настроены. А ніхто нічога добраахвотна не аддасць. Тады загавораць калашнікавы…

— Адны гарлапаняць «Расія — за Пуціна!», а іншыя — «Расія без Пуціна!»

— А што будзе, калі нафта патаннее ці стане зусім непатрэбнай?

— 7 мая 2012 года. Па тэлевізары паказваюць: урачысты картэж Пуціна едзе ў Крэмль на інаўгурацыю па зусім пустым горадзе. Ні людзей, ні машын. Узорная зачыстка. Тысячы паліцэйскіх, вайскоўцаў і байцоў АМАПу дзяжураць каля выхадаў з метро і каля пад’ездаў. Вычышчаная ад масквічоў і вечных маскоўскіх пробак сталіца. Мёртвы горад.

Цар жа — несапраўдны!

ПРА БУДУЧЫНЮ

Сто дваццаць гадоў таму Дастаеўскі скончыў «Братоў Карамазавых». Там ён пісаў пра вечных «рускіх хлопчыкаў», якія заўсёды гавораць «пра сусветныя пытанні, няйначай: ці ёсць Бог, ці ёсць неўміручасць? А хто ў Бога не верыць, ну тыя пра сацыялізм і анархізм загавораць, пра пераробку ўсяго чалавецтва паводле новых узораў, дык у выніку ж адзін чорт, усё тыя ж пытанні, толькі з іншага канца».

Прывід рэвалюцыі зноў гуляе па Расіі. 10 снежня 2011 года — статысячны мітынг на Балотнай плошчы. З таго часу пратэсты не спыняюцца. Пра што ж гавораць «рускія хлопчыкі» сёння? Што абіраюць на гэты раз?

— Я хаджу на мітынгі, таму што колькі можна трымаць нас за лохаў. Вярніце выбары, гады! Першы раз на Балотнай плошчы сабралася сто тысяч, ніхто не чакаў, што прыйдзе столькі людзей. Трывалі, трывалі, і ў нейкі момант хлусня і беззаконне зашкалілі: усё — досыць! Усе глядзяць выпускі навін або чытаюць навіны ў інтэрнэце. Гавораць пра палітыку. Быць у апазіцыі стала модна. Але я баюся…

— Я баюся, што мы ўсе балбатуны… Пастаім на плошчы, пакрычым і вернемся да сваіх компаў і будзем сядзець у інтэрнэце. Застанецца толькі адно: «Як мы класна патусаваліся!» Ужо я з гэтым сутыкнуўся: трэба было да чарговага мітынгу намаляваць плакаты, разнесці ўлёткі — усе адразу растварыліся…

— Я раней была далёкая ад палітыкі. Мне хапала працы і сям’і, я была пераканана, што па вуліцах хадзіць дарэмна. Мяне больш прыцягвала тэорыя малых спраў: я працавала ў хоспісе, улетку, калі гарэлі лясы пад Масквой, вазіла прадукты і рэчы пагарэльцам. Розны досвед быў… А мама ўвесь час сядзела каля тэлевізара. І яе, відаць, дасталі гэтыя хлусы і злодзеі з чэкісцкім мінулым, яна ўсё мне пераказвала. Мы пайшлі на першы мітынг разам, а маме маёй семдзесят пяць гадоў. Яна — акторка. Купілі на ўсялякі выпадак кветкі. Не будуць жа страляць у людзей з кветкамі!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x