Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I тут данёсся нястройны гул чалавечых галасоў! Зараўло мноства трубаў! I рэзкі скрыгат, нібы ад сотні громаў, напоўніў наваколле! Вогненныя сцены памкнулі назад! I выцягнутая рука схапіла маю, калі я, амаль непрытомны, падаў у калодзеж. Гэта была рука генерала Ласаля*. Французскае войска ўвайшло ў Таледа. Інквізіцыя апынулася ў руках сваіх ворагаў.

Пераклала Юля Цімафеева

Цішыня

Прыпавесць

Горныя вяршыні дрэмлюць,

даліны, скалы і пячоры ў цішыні.

Алкман*

«Слухай мяне, — сказаў Дэман і паклаў мне на галаву рукі. — Край, пра які я апавядаю, — гэта маркотны край у Лівіі, на берагах ракі Заір*. I тут няма ні спакою, ні цішыні.

Воды гэтай ракі хваравітага шафранавага колеру, і яны цякуць не наперад, у мора, а адвечна і заўсёды пульсуюць пад чырвоным вокам сонца ва ўзбуджаным, сутаргавым руху. На іншым баку глеістага ложа ракі на шмат міляў раскінулася бледная пустыня гіганцкіх вадзяных лілеяў. Яны ўздыхаюць у гэтай самоце, цягнуць да нябёсаў доўгія, змярцвела-бледныя шыі і ківаюць у розныя бакі сваімі адвечнымі галовамі. I чуваць невыразны шолах, які ідзе ад іх, — як ад шыпення падземных водаў. I яны ўздыхаюць.

Але ёсць мяжа іхнай краіны — чорны, высокі, жудасны лес. Тут, як хвалі каля Гебрыдскіх астравоў, гайдаецца нізкі хмызняк. Але тут ніколі не бывае ветру. I высокія першатворныя дрэвы адвеку хістаюцца ў розныя бакі з магутным трэскам і гулам. I з іхных вяршыняў адна за адной падаюць адвечныя кроплі расы. Ля каранёў звіваюцца ў неспакойным сне дзіўныя атрутныя кветкі. А наверсе з шыпеннем і гулам заўсёдна нясуцца на захад шэрыя хмары, пакуль не перакоцяцца вадаспадам за палымнеючую сцяну далягляду. Але тут ніколі не бывае ветру. I на берагах ракі Заір няма ні спакою, ні цішыні.

Была ноч, і ішоў дождж, і пакуль ён ішоў, гэта быў дождж, але калі скончыўся — гэта была кроў. I я стаяў у балоце, паміж высокіх лілеяў, і дождж падаў на маю галаву — і лілеі ківалі адна адной ва ўрачыстай адзіноце.

Раптам з бледнага прывіднага туману з'явіўся месяц, і быў ён колеру крыві. Вочы мае напаткалі велізарную шэрую скалу, што стаяла на беразе мора, асветленая месяцовым бляскам. I скала была шэрая і прывідная, і высокая — і скала была шэрая. На ёй былі знакі, выразаныя на камені, і я ішоў па балоце з вадзянымі лілеямі, пакуль не дасягнуў берага, каб прачытаць літары на камені. Але я не мог разабраць іх. I я пайшоў назад праз балота, месяц свяціў яшчэ ярчэйшай чырванню, я павярнуўся і зноў зірнуў на знакі — і літары былі АДЗІНОТА.

Я зірнуў уверх, і на вяршыні гары стаяў чалавек, і я схаваўся паміж вадзяных лілеяў, каб назіраць за гэтым чалавекам. Ён быў высокі і паважны, з плячэй да пятак захінуты ў старажытнарымскую тогу. Абрысы ягонай постаці былі расплывістыя — але ягоныя рысы былі рысамі боства; і плашч ночы і туману, і месяца, і расы не змаглі схаваць рысаў яго твару. Ягоны лоб быў высокім ад роздумаў і вочы былі неспакойныя ад клопатаў, і ў барознах на яго шчоках я прачытаў прыпавесць тугі і журбы, і агіды да чалавецтва, і прагу самоты.

Чалавек сеў на гары, апусціў галаву на руку і глядзеў на адзіноту. Ён глядзеў уніз на рэдкі неспакойны хмызняк, і ўверх на высокія першатворныя дрэвы, і яшчэ вышэй, на шумныя нябёсы і барвовы месяц. I я стаіўся ў лілеях і сачыў за чалавекам. I чалавек трымцеў на самоце — але ноч святлела, і ён сядзеў на гары.

і ні гуку не было ў агромністай бязмежнай пустыні І дождж біў па галаве - фото 11
...і ні гуку не было ў агромністай, бязмежнай пустыні.

І дождж біў па галаве чалавека — і рака выйшла з берагоў — і воды яе курчыліся і пеніліся ад болю — і вадзяныя лілеі скавыталі ў сваіх ложках — і лес асыпаўся пад ветрам — і каціўся гром — і бліскала маланка — і гара гайдалася ля самай асновы. I я стаіўся ў сваім схове і сачыў за чалавекам. I чалавек трымцеў на самоце — але ноч святлела, і ён сядзеў на гары.

Тады я раззлаваўся і пракляў праклёнам цішыні раку, і лілеі, і вецер, і лес, і нябёсы, і гром, і ўздыхі вадзяных лілеяў. I яны зрабіліся выклятымі і сціхлі. I месяц перастаў кульгаць па нябеснай сцяжыне — і гром змоўк — і маланка не рассыпалася іскрамі — і нябёсы віселі нерухома — і воды апусціліся і застылі — і дрэвы перасталі хістацца — і вадзяныя лілеі больш не ўздыхалі — і ні шолаху не было чуваць ад іх, ні ценю і ні гуку не было ў агромністай, бязмежнай пустыні. Я ўбачыў знакі на камені, яны змяніліся — і літары былі ЦІШЫНЯ.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x