Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I хаця на першы, павярхоўны погляд магло падацца цалкам відавочным, што змены ў душэўным стане Берэнікі, якія адбыліся пад уплывам яе злашчаснае хваробы, даюць безліч нагодаў для паглыблення ў тое напружанае і анамальнае сузіранне, якое я з такімі цяжкасцямі паспрабаваў апісаць вышэй, гэтага насамрэч не здарылася. У моманты прасвятлення яе бяда прымушала мяне пакутаваць, і, узрушаны да глыбіні душы руйнаваннем яе чыстага і высакароднага жыцця, я не раз паглыбляўся ў горкія разважанні пра тыя надзвычайныя сілы, што так імкліва здзейснілі гэтае дзіўнае пераўтварэнне. Аднак адмысловы характар мае хваробы ніякім чынам не ўплываў на гэтыя думкі: яны не адрозніваліся б ад думак любога іншага чалавека, калі б ён трапіў у такія абставіны. Верны самому сабе, мой расстроены розум чапляўся за найменш істотныя, аднак найбольш незвычайныя змены ў выглядзе Берэнікі — за асобныя і самыя вусцішныя скажэнні яе чалавечай сутнасці.

У дні найвышэйшага росквіту яе незраўнанае прыгажосці я, відавочна, яе не кахаў. Падчас існавання ў гэтым ненармальным стане сэрца маё ніколі не ведала пачуццяў, а жарсці нараджаліся розумам. У шэрай смузе ранку, сярод лясных ценяў летняга поўдня ці ў начной цішыні бібліятэкі яна ўсплывала перад маімі вачыма не жывой і сапраўднай Берэнікай, а Берэнікай-мрояй, не зямным стварэннем, а яго вобразам, не жанчынай, якой можна захапляцца, а з'явай, якую неабходна аналізаваць, не аб'ектам закаханасці, а прадметам найглыбейшых, хаця і бязладных, развагаў. А цяпер... цяпер я заміраў у яе прысутнасці, палатнеў, калі яна набліжалася; усё яшчэ бядуючы праз яе змарнеласць і няўцешнасць, я згадаў, што калісьці яна мяне кахала, і ў нядобры час загаварыў пра заручыны.

Ужо набліжалася нашае вяселле, калі адным зімовым днём, нечакана цёплым, ціхім і туманным — адным з тых дзён, якія клічуць калыскай прыгажуні Галцыёны [ 32 32 «Бо з прычыны таго, што Юпітэр падчас зімы двойчы пасылае па сем цёплых дзён, людзі назвалі гэтую мяккую, умераную пару калыскай прыгажуні Галцыёны» (Сіманід*) — заўв. Эдгара По. ], — я сядзеў (думаючы, што застаўся адзін) ва ўнутраным пакоі бібліятэкі. Аднак, падняўшы вочы, я ўбачыў перад сабой Берэніку.

Ці маё ўсхваляванае ўяўленне, ці ўплыў туманнага дня, ці невыразны паўзмрок пакоя, ці, можа, шэрая сукенка, што складкамі спадала з яе фігуры, зрабілі абрыс яе цела такім хісткім і расплывістым... не ведаю. Яна нічога не казала, а я ні за што ў свеце не змог бы вымавіць ні слова. Мяне ахапіла ледзяное здранцвенне, сціснула невыноснае пачуццё страху, на некалькі імгненняў я знерухомеў і сцяў дыханне — мае вочы былі прыкаваныя да яе. Яна, о гора, была цалкам знясіленая, і ніводная лінія фігуры не гаварыла пра яе ранейшую. Мой пякучы погляд спыніўся на яе твары.

Лоб яе быў высокі, бледны і надзвычай ціхамірны, яго часткова закрывалі валасы, калісьці чорныя, як смоль, запалыя скроні былі зацененыя пасмамі ярка-жоўтага колеру, якія сваім фантастычным выглядам рэзка кантраставалі з яе меланхалічным абліччам. Вочы былі нежывымі і цьмянымі, здавалася, што ў іх няма зрэнак, і, мімаволі адхінуўшыся ад шклянога погляду, я пачаў разглядаць яе тонкія звялыя вусны. Яны раскрыліся, і ў загадкавай усмешцы перад маімі вачыма павольна ўзніклі зубы новай Берэнікі. О Божа, лепей бы я іх ніколі не бачыў альбо, убачыўшы цяпер, адразу б, на месцы, памёр!

Ляскат дзвярэй вярнуў мяне да нармальнага стану, і я, азірнуўшыся, зразумеў, што мая стрыечная сястра пакінула пакой. Аднак майго расстроенага мозгу яна, о гора, не пакінула, і выгнаць яе адтуль не было ніякай мажлівасці — яе і гэтае відовішча белых жахлівых зубоў. Ні плямкі на іх паверхні, ні пацямнення на эмалі, ні зазубрынкі на краях — і аднаго імгнення хапіла на тое, каб яны ўтаўраваліся ў маю памяць. Цяпер я бачыў іх нават выразней, чым тады. Гэтыя зубы!.. зубы!.. яны былі перада мной, і тут, і там, і паўсюль, здавалася, я магу да іх дакрануцца, — доўгія, вузкія і немагчыма белыя, у аблямоўцы бляклых вуснаў, як у момант тае страшнае ўсмешкі. А далей мая манаманія дасягнула найвышэйшага ўздыму, і я марна змагаўся з яе дзіўным і неадольным уплывам. З усёй бясконцасці рэчаў навакольнага свету я не мог думаць ні пра што, апроч гэтых зубоў. Я прагнуў іх з усёй сваёй вар'яцкай апантанасцю. Бачанне гэтае паглынула ўсе астатнія прадметы і ўсе мае зацікаўленні. Яны адны, адны ўвесь час стаялі перад маімі вачыма і яны адны, ва ўсёй сваёй непаўторнасці, зрабіліся сэнсам майго душэўнага жыцця. Я бачыў іх у любым святле. Разглядаў іх з усіх бакоў. Аналізаваў іх асаблівасці. Спыняўся на кожным паасобку. Разважаў над формай. Задумваўся над адрозненнямі ў будове. Я ажно скаланаўся, уяўляючы, што яны здольныя самастойна нешта адчуваць і разумець і нават без дапамогі вуснаў набываць пэўны выраз. Пра мадэмуазэль Сале* казалі, «que tous ses pas étaient des sentiments» [ 33 33 «У кожным яе кроку — пачуццё» (фр.). ], пра Берэніку ж я мог з упэўненасцю сказаць, que tous ses dents étaient des idées [ 34 34 «У кожным яе зубе — сэнс» (фр.). ]. Des idées! — о, вось бязглуздая думка, што разбурала мяне! Des idées! — о, вось чаму я так утрапёна жадаў іх! Здавалася, яны адны здольныя супакоіць маю душу, вярнуўшы мне розум.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x