Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тым часам звечарэла, і надышла цемра, і схавала зямлю, а пасля адступіла, і развіднела на новы дзень, і зноў пачалі згушчацца начныя прыцемкі — а я ўсё яшчэ нерухома сядзеў у тым самотным пакоі, усё яшчэ сядзеў, заглыбіўшыся ў сузіранне, і ўсё тая ж phantasma [ 35 35 Прывід, фантом, відзежа (лац.). ] трымала мяне ў сваёй уладзе, з усёй сваёй агіднай выразнасцю лунаючы ў паветры пакоя, дзе святло паступова ператваралася ў цень. Праз некаторы час мае мроі перарвалі крыкі жаху і разгубленасці, за імі, імгненнем пазней, пачуліся гукі ўсхваляваных галасоў і слабых журботных і пакутлівых стогнаў. Я падняўся і, адчыніўшы адну з дзвярэй бібліятэкі, убачыў у перадпакоі служанку ў слязах, якая і расказала мне, што Берэнікі... болей няма. Раніцай у яе быў прыпадак эпілепсіі, і цяпер, з надыходам вечара, яе ўжо чакае труна — усё падрыхтаванае да пахавання.

Я ачуняў у бібліятэцы; побач зноў нікога не было. Здавалася, я толькі што прачнуўся пасля блытанага і хвалюючага сну. Я разумеў, што ўжо поўнач, і добра ўсведамляў, што пасля заходу сонца Берэніку пахавалі. Аднак што адбывалася пазней, у гэты маркотны час, я не меў ніякага выразнага або, прынамсі, хаця б прыблізнага ўяўлення. Аднак у памяці засталіся ўзгадкі пра нейкі жах — жах, яшчэ жахлівейшы праз сваю цьмянасць, вусціш, яшчэ больш вусцішная праз сваю няпэўнасць. Гэта была страшная старонка ў кнізе майго існавання, запоўненая цьмянымі, агіднымі і бязладнымі ўспамінамі. Я спрабаваў расшыфраваць іх, але дарэмна; аднак час ад часу я, здавалася, чуў пранізлівы і пакутлівы жаночы крык, які ажываў у маіх вушах прывідам памерлага гуку. Я нешта зрабіў — але што? Я задаваў гэтае пытанне ўголас, і рэха шэптам адказвала мне з кутоў пакоя: «Але што?» На стале насупраць гарэла лямпа, ля яе ляжала маленькая скрынка. Нічым асаблівым яна не вылучалася, я часта бачыў яе раней — яна належала нашаму сямейнаму доктару. Аднак як яна трапіла сюды, на мой стол, і чаму я скаланаюся, гледзячы на яе? Разабрацца з усім гэтым ніяк не атрымлівалася, і тут мой погляд упаў на разгорнутую кнігу і на падкрэслены сказ. Гэта былі незвычайныя, але простыя словы паэта Ібн-Заята: «Dicebant mihi sodales si sepulchrum amicae visitarem, curas

Гэта была страшная старонкаў кнізе майго існавання meas aliquantulum fore - фото 12
Гэта была страшная старонкаў кнізе майго існавання...

meas aliquantulum fore levatas». Чаму, калі я прачытаў гэтыя словы, валасы на маёй галаве сталі старчма, а кроў застыла ў жылах? У дзверы бібліятэкі ціха пагрукалі, і на дыбачках увайшоў бледны, як жыхар могільніка, слуга. Ён паглядзеў дзікімі ад жаху вачыма і звярнуўся да мяне няроўным, хрыплым і вельмі ціхім голасам. Што ён казаў? Я чуў толькі ўрыўкі фразаў. Ён апавядаў пра шалёны крык, які разарваў начную цішу, пра тое, як усе ў доме сабраліся, як рушылі на голас — тут яго словы зрабіліся пранізліва-выразнымі, ён пачаў нашэптваць мне пра апаганеную магілу, пра знявечанае захутанае цела, якое ўсё яшчэ дыхала, усё яшчэ білася, усё яшчэ было жывым! Ён паказаў на маё адзенне — яно было брудным, у плямах запечанай крыві. Я маўчаў, і ён мякка ўзяў мяне за руку — яна была ўся ў слядах чалавечых пазногцяў. Ён звярнуў маю ўвагу на нейкі прадмет, прыхілены да сцяны, я глядзеў на яго некалькі хвілінаў — гэта была рыдлёўка. Я з крыкам кінуўся да стала і схапіў скрынку, што на ім стаяла. Аднак адчыніць яе я не здолеў — яна выслізнула з маіх нервовых рук, і цяжка ўпала, і разляцелася на кавалкі, і з яе са стукам вываліліся інструменты дантыста разам з трыццаццю двума маленькімі, нібыта вытачанымі са слановага біўня костачкамі, якія ўроссып пакаціліся па падлозе.

Пераклала Ганна Янкута

Падзенне ў Мальстрэм*

Шляхі Божыя ў Прыродзе — гэта не

нашыя шляхі. I узоры, намі створаныя,

не могуць быць сувымернымі велічы,

бездані і неспазнавальнасці Ягоных

стварэнняў, глыбіня якіх большая за

глыбіню Дэмакрытавага калодзежа*.

Джозэф Глэнвіл*

Цяпер мы ўскараскаліся на самую вяршыню стромай скалы. Некаторы час стары здаваўся занадта стомленым, каб гаварыць. «Яшчэ нядаўна, — сказаў ён нарэшце, — я мог правесці вас гэтаю сцежкаю гэтак жа лёгка, як і наймаладзейшы з маіх сыноў. Але вось ужо тры гады мінула, як здарылася са мною нешта такое, што ніколі раней не выпадала вынесці смяротнаму. А калі й здаралася нешта такое, то наўрад ці хто здолеў бы перажыць гэткі жах ды расказаць пра яго. Шэсць гадзін смяротнай жуды, якія давялося мне вытрываць, знішчылі маё цела і душу. Вы думаеце, што я — нямоглы стары? Але не! Аднаго дня хапіла, каб я ператварыўся з чорнавалосага маладзёна ў сівога як лунь старога, каб цела маё саслабела, каб нервы мае так абшкуматала, што цяпер я дрыжу ад найменшага высілку і баюся нават ценю. Ведаеце, я і зірнуць не магу з гэтай малой стромы, каб галава не закружылася».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x