Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як выявілася, ні мае падлікі, ні мае пакуты не былі дарэмнымі. I нарэшце я адчуў сябе вольным. Папругі шмаццём звісалі з майго цела. Але лязо ківача ўжо апусцілася на мае грудзі і разрэзала тканіну балахона. Прарвала сподняе. Ківач хіснуўся яшчэ двойчы, і востры боль працяў кожны куточак майго цела. Але момант збавення ўжо прыйшоў. Ад узмаху рукі мае выратавальнікі раптам мітусліва кінуліся ва ўсе бакі. Адным упэўненым рухам, асцярожна, наўскос, павольна сцяўшыся, я выслізнуў з небяспечных абдоймаў папругі, далей ад смяротнага ляза ківача. I хоць на імгненне стаў вольным.

Вольным — у тугіх абцугах Інквізіцыі! Як толькі я ступіў з жахлівага ложа на каменную падлогу вязніцы, рух пякельнай машыны спыніўся, і я ўбачыў, як яе пацягнулі наверх і прыбралі праз шчыліну ў столі. Гэта было мне ўрокам, які я ў роспачы прыняў блізка да сэрца. Несумненна, за кожным маім рухам сочаць. Вольны! Я пазбег усяго адной формы жудаснай смерці, каб зрабіцца ахвярай смерці, мабыць, яшчэ страшнейшай. З гэтай думкай я ўсхвалявана абвёў вачыма жалезныя пліты, што акалялі і трымалі мяне тут. Нешта было не так, і хоць я не мог адчуць гэтага адразу, было ясна у склепе нешта змянілася. Цягам доўгіх хвілінаў сонных і трапяткіх развагаў я марна перабіраў зусім не звязаныя між сабой гіпотэзы. Менавіта тады я заўважыў, прычым упершыню, крыніцу таго зялёна-жоўтага святла, што разлівалася па маім склепе. Яно лілося са шчыліны прыкладна на паўдзюйма шырынёй, што цягнулася колам пад сценамі вязніцы, — як выявілася, яны былі цалкам аддзеленыя ад падлогі. Я паспрабаваў глянуць праз шчыліну, але безвынікова.

яны кішэлі на мне ўсё новымі і новымі хеўрамі Калі ж я падняўся то - фото 10
... яны кішэлі на мне ўсё новымі і новымі хеўрамі

Калі ж я падняўся, то загадка раптоўных зменаў у склепе нечакана раскрылася мне. Раней я заўважыў, што хоць абрысы фігураў на сценах былі дастаткова выразнымі, іх колеры падаваліся бляклымі і прыглушанымі. Цяпер жа колеры нібы праявіліся, умомант сталі нашмат ярчэйшымі, азарыліся страшным асляпляльным бляскам, што надаў прывідным д'ябальскім выявам выгляд, які зледзяніў бы нервы і нашмат мацнейшыя за мае. Дэманічныя пагляды ажыўленых дзікім пякельным полымем вачэй упіваліся ў мяне з усіх бакоў, адтуль, дзе раней і знаку іх не было, іскрыліся агністымі водбліскамі пажараў, і я ніяк не мог прымусіць сябе паверыць, што гэта толькі гульні майго ўяўлення, што яны несапраўдныя.

Несапраўдныя! Нават уцягваючы ноздрамі паветра, я адчуваў пах гарачага жалеза! Задушлівы смурод запаўняў цямніцу. Усё мацней разгараліся вочы, што неадрыўна сачылі за маімі пакутамі. Усё ярчэйшай рабілася барва, што залівала выявы крывёй жуды! Я задыхаўся! Хапаў ротам паветра! Сумневаў у прыдумцы маіх катаў быць не магло — што за жорсткія, што за бязлітасныя людзі! Ад гарачага металу сценаў я падаўся бліжэй да сярэдзіны вязніцы. Пры думцы аб пажары, што мусіў спаліць усё наўкола, прахалода калодзежа падалася мне бальзамам для стомленай душы. Я кінуўся да яго смертаноснага ўскрайку і стрывожана глянуў уніз. Зарыва палаючага даху асвятліла шматлікія западзіны і нішы. I ўсё ж нейкую секунду мой розум не хацеў успрымаць тое, што я пабачыў на свае вочы. Але нарэшце разуменне навалілася на мяне, дасягнула самых апошніх куточкаў маёй душы — агнём выпаліла сабе дарогу да ўтрапёнага ўсведамлення. Як вымавіць усё гэта? Жах, які жах! Што заўгодна, але толькі не гэта! З крыкам адскочыў я ад калодзежа і, абхапіўшы галаву рукамі, горка зарыдаў.

А гарачыня ўсё нарастала, і зноў я падняў вочы, скаланаючыся, нібы ў ліхаманцы. Змены ў маёй вязніцы адбыліся ўжо другі раз, і цяпер было выразна відаць — змянілася яе форма. Як і раней, я спачатку беспаспяхова намагаўся адчуць ці зразумець, што адбываецца. Але ў хуткім часе сумневаў у мяне не засталося. Тыя два разы, калі я здолеў пазбегнуць смерці, прыспешылі помслівую Інквізіцыю — яны не збіраліся адкладаць маю сустрэчу са Смерцю. Памяшканне склепа было квадратным. Але цяпер я заўважыў, што два яго жалезныя куты сталі вострымі, а два астатнія, адпаведна, тупымі. Гэтая страшная розніца між імі пачала толькі павялічвацца з моцным грукатам і шумам. Умомант памяшканне ператварылася ў ромб. Але яго форма пры гэтым працягвала змяняцца і далей, праўда, я не жадаў і нават не спадзяваўся, што гэта спыніцца. Я б мог кінуцца грудзьмі на чырвоныя сцены маёй турмы і знайсці вечны спакой. «Смерць! — думаў я, — любая смерць, толькі не ў калодзеж!» Дурань! Няўжо я не разумеў, што менавіта ў калодзеж хацелі загнаць мяне гарачым жалезам?! Як мог бы я вытрымаць яго асляпляльнае святло?! А калі б мог, то ці хапіла б сілаў стрымаць яго націск?! А ромб вязніцы рабіўся тым часам усё больш пляскатым з такой хуткасцю, што часу на развагі ў мяне папросту не было. У яго цэнтры, там, дзе ромб быў найшырэйшым, зеўрала чорная бездань. Я падаўся наперад, але сцены, што няўмольна насоўваліся, адціскалі мяне назад. Урэшце майму скурчанаму болем і абпаленаму агнём целу не засталося і лапіка зямлі, каб зрабіць хоць крок па цвёрдай паверхні вязніцы. Я кінуў змаганне, але ўся жуда майго сэрца вырвалася адзіным гучным і працяглым, апошнім крыкам. Я адчуў, як упаў на цагліны, і адвёў пагляд.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x