Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ёсць адна сутнасная памылка, якая пагражае тым, хто выбудоўвае твор звычайным чынам. Тэму падказвае альбо гісторыя, жыццёвае здарэнне, альбо, у найлепшым выпадку, аўтар імкнецца ўвесці пэўныя займальныя падзеі, каб сфармаваць фабулу, а пасля запоўніць апісаннямі, дыялогамі ці аўтарскімі заўвагамі прабелы ў фактах ці дзеяннях — прабелы, якія з кожнай старонкай могуць рабіцца ўсё больш заўважнымі.

Я звычайна пачынаю з таго, што абдумваю, якое ўражанне зробіць твор. Ніколі не забываючы пра арыгінальнасць — бо сам сябе падманвае той, хто наважваецца адмовіцца ад такога безумоўнага і простага спосабу выклікаць цікавасць, — я перш за ўсё кажу сабе: «З усёй бясконцасці ўражанняў, альбо адчуванняў, якія могуць уздзейнічаць на сэрца, розум ці (гаворачы агульнымі словамі) душу, якое менавіта я абяру гэтым разам?» Абраўшы, па-першае, новае, а па-другое, яркае ўражанне, я разважаю, ці можна яго ўзмацніць пэўным эпізодам ці інтанацыяй — банальным эпізодам і незвычайнай інтанацыяй, альбо наадварот, альбо ўзмацніць незвычайнасцю як эпізоду, так і інтанацыі, — а пасля шукаю вакол сябе (ці, хутчэй, унутры) такое спалучэнне падзеяў і інтанацыяў, якое найлепей дапаможа стварыць неабходнае ўражанне.

Я часта думаў, які цікавы артыкул мог бы напісаць любы пісьменнік, калі б ён захацеў (дакладней, калі б змог) падрабязна, крок за крокам, выкласці ўвесь працэс давядзення любога свайго твора да яго поўнай завершанасці. Ніяк не магу зразумець, чаму ніводны такі артыкул не пабачыў свет; магчыма, рэч тут хутчэй у аўтарскай пыхлівасці, чым у нейкай іншай прычыне. Большасць пісьменнікаў, асабліва паэтаў, хоча, каб людзі думалі, нібыта яны ствараюць у стане нейкага высокага вар'яцтва, з дапамогай экстатычнай інтуіцыі, а таму ажно скаланаюцца ад думкі пра тое, што нехта зможа зазірнуць за кулісы і пабачыць, як нерашуча і нясмела рухаецца думка наперад, пабачыць, што сам аўтар пачынае разумець сваю мэту толькі ў апошні момант, што бясконцыя ідэі ўвесь час адкідаюцца, бо іх немагчыма ўпісаць у агульную карціну твора, што цалкам завершаныя фантазіі ў адчаі адхіляюцца, бо іх немагчыма ўвасобіць, пабачыць, як асцярожна аўтар выбірае і сартуе, як пакутліва знішчае і дапісвае, — адным словам, пабачыць усю машынерыю, усе сакрэты змены дэкарацый, усе драбіны і схаваныя люкі, пеўневае пер'е, чырвоную фарбу і мушкі, якія ў дзевяноста дзевяці выпадках са ста ёсць рэквізітам літаратурнага histrio [ 103 103 Актор (лац.). ].

З другога боку, я ведаю, што аўтар, увогуле здольны аднавіць шлях, які прывёў яго да таго ці іншага выніку, — з'ява зусім не частая. Звычайна ідэі ўзнікаюць досыць хаатычна, і іх такім жа чынам разглядаюць і пасля забываюць.

Што да мяне, то мне ніколі не падабалася такая сарамлівасць, і я ў любы час лёгка магу прыгадаць, як той ці іншы мой твор быў напісаны; а з прычыны, што цікавасць да аналізу ці рэканструкцыі для мяне важнейшая за рэальную ці ўяўную цікавасць да прадмета аналізу, з майго боку не будзе ніякім парушэннем правілаў прыстойнасці, калі я прадэманструю modus operandi [ 104 104 Спосаб дзеяння (лац.). ], якім быў пабудаваны адзін з маіх твораў. Я выбіраю «Крумкача», бо гэты верш найбольш вядомы. Мая мэта — давесці, што ў стварэнні гэтага твора не ўдзельнічалі ні выпадковасць, ні інтуіцыя, што праца крок за крокам рухалася да завяршэння з усёй дакладнасцю і жорсткай паслядоўнасцю — як рашэнне матэматычнай задачы.

Адкінем як безадносную да верша per se [ 105 105 Сам па сабе (лац.). ] тую ўмову, ці, скажам, неабходнасць, якая з самага пачатку спарадзіла намер напісаць які-небудзь верш, што задаволіў бы густы як шырокай публікі, так і крытыкаў.

Пачнем, такім чынам, з гэтага намеру.

Першая думка датычыць аб'ёму. Калі які-небудзь літаратурны твор занадта доўгі, каб прачытаць яго за адзін раз, мы павінныя быць гатовымі да таго, што надзвычай важнае ўражанне, звязанае з цэласнасцю ўспрыняцця, знікне, бо калі за твор сядаеш два разы, то ўмешваюцца штодзённыя справы, і ўсялякае адзінства раз і назаўсёды знішчаецца. Але з прычыны, што, ceteris paribus [ 106 106 Пры астатніх аднолькавых умовах (лац.). ], ніводны паэт не можа ахвяраваць ніводнай дэталлю, якая дапамагла б яму раскрыць сваю задуму, застаецца толькі паглядзець, ці з'яўляецца ў такім выпадку якая-небудзь перавага, што магла б ураўнаважыць страту цэласнасці. І тут я адразу магу сказаць: не. Тое, што мы называем паэмай, насамрэч ёсць усяго толькі шэрагам кароткіх вершаў, іншымі словамі, кароткіх паэтычных уражанняў. Няма патрэбы даводзіць, што верш ёсць вершам толькі таму, што ён надзвычай хвалюе нас, узвышаючы душу, а ўсе моцныя ўзрушэнні бываюць, з псіхалагічных прычынаў, толькі кароткачасовымі. Таму як найменш палова мілтанаўскага «Страчанага Раю» празаічная па сутнасці — паэтычныя ўзрушэнні непазбежна разбаўляюцца спадамі напружання — і ў выніку праз значную даўжыню твора знікае вельмі важны мастацкі элемент: адзінства, альбо цэласнасць, уражання.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x