Што да выканання канкрэтных артыкулаў Закона аб мовах... Сітуацыя тутнеўсюды аднолькавая, я сказаў бы — стракатая, але агулам пакуль што няўцешная. З тых звестак, якія пастаянна атрымлівае наша Камісія, вынікае старая-старая ісціна: усё залежыць ад канкрэтных людзей, ад тых, хто — кожны на сваім месцы — абавязаны клапаціцца пра ажыццяўленне дзяржаўных законаў. На першае верасня гэтага года павінны быць поўнасцю ўведзены ў дзеянне сем артыкулаў, а менавіта: 11, 27, 28, 29, 31, 32, 35. Можаце ўзяць Закон, гірачытаць гэтыя артыкулы, а затым праверыць, як і дзе яны "працуюць" у жыцці, у штодзённай грамадскай практыцы. Ні адно міністэрства ці ведамства, якіх гэта датычыць, не забяспечыла іх выкананне ў поўным аб'ёме. Ды што ў поўным — хоць бы напалавіну было зроблена! Натуральна запытацца: а чаму? а па якіх прычынах? Вельмі няпроста адказаць, бо гэтых прычын многа — і аб'ектыўнага, і суб'ектыўнага парадку, часцей — так пераплеценых, што, спрабуючы разабрацца, трапляеш у зачараванае кола. ''Няма падрыхтаваных кадраў — няма сродкаў — ніяк не знойдзем спонсараў — не праганяць жа людзей са службы, яны не вінаватыя, што іх не вучылі мове... Дзе магчымасці ёсць, нешта робім, там і там перайшлі ўжо на беларускую, а там і там яшчэ не..." Пры гэтым трэба мець на ўвазе незвычайную, можна сказаць — легендарную здольнасць нашага чыноўніцтва абысці артыкул закона або знайсці ў ім нейкую шчыліну, каб выкруціцца і апраўдацца.
На жаль, калі выпрацоўваліся артыкулы Закона, гэтая "здольнасць" не прадбачылася, разлічвалі — як і павінна быць — на людзей законапаслухмяных і па-дзяржаўнаму зацікаўленых у выкананні Закона. Хацелася, каб Закон быў дэмакратычны, памяркоўны, каб нікога не пакрыўдзіць, у культурнай жа краіне жьгаём. Скажам, у артыкуле 29 ветліва агаворана, што мовай афіцыйных сродкаў масавай інфармацыі, апрача беларускай, "могуць таксама быць руская мова і мовы іншых нацыянальнасцей". Могуць, вядома, і гэта справядліва. Але ж на першым месцы павінна быць мова дзяржаўная — беларуская! А тады ўжо "могуць таксама..." Так робіццава ўсіх дзяржавах свету. А ў нас — наадварот. Галоўныя афіцыйныя рэспубліканскія выданні — апрача газеты "Звязда" — усе рускамоўныя ("Народная газета", праўда, друкуе матэрыялы і на беларускай мове, але гэта практыка ў прынцыпе заганная і, прашу прабачэння, смехатворная: хацеў бы ўявіць галоўную афіцыйную газету, ну, скажам, Польшчы, на старонках якой сярод польскамоўнага масіва раскіданы тэксты на нейкай іншай мове. А мы глядзім і, падобна, нават не разумеем, якую непавагу да саміх сябе на цэлы свет выстаўляем). Ну, а хто ж у першую чаргу вінаваты? Тыя, каму гэтыя афіцыйныя выданні належаць.
Мы гаворым пра кепскае выкананне Закона аб мовах, а вы скажыце, які іншы закон Рэспублікі Беларусь выконваецца ў нас бездакорна? Баюся, што такога закона няма. А якое пагадненне, заключанае ў рамках СНД, выконваецца? У друку паведамл я лася, што — ніводнае. Ні адно — з прыблізна двухсот падпісаных! Такі час, такая сітуацыя, такія парадкі. Дык, можа, яшчэ трэба радавацца, што нават і ў гэтых умовах наш Закон патроху дае аб сабе знаць. Пэўныя зрухі адбыліся. I не толькі ў сферы адукацыі, культуры, навукі. Заўважаюцца яны і на транспарце, і ў гандлі, і ў міліцыі, і ў арміі, і ў многіх іншых сферах грамадскага жыцця.
Сапраўды, зрухі ёсць. У той жа час, на маю ду.мку, выкананне закона стрымліваецца, так сказаць, і "аб'ектыўнымі" прычынамі. Скажам, усе мы абураемся, як па-ранейшаму з'яўляецца шмат новых рускамоўных перыядычных выданняў. А ў нас жа няма Закона аб друку, у якім бы, напрыклад, прама было б сказана: "Новыя рускамоўныя выданніў рэспубліцы рэгіструюцца ў парадку выключэння". Ці нешта падобнае.
Пра афіцыйныя перыядычныя выданні я толькі што сказаў — безумоўна, гэта ненармальная для незалежнай дзяржавы сітуацыя, калі мае месца такая перавага рускамоўных газет над беларускімі. Бо паўстае пытанне: куды ж тады дзяржава ідзе і якімі шляхамі хоча дасягнуць мэты? Калі мы сапраўды зацікаўлены ў станаўленні сваёй уласнай дзяржавы, дзе б сам народ чуўся гаспадаром і забяспечыў сабе жаданы дабрабыт, дык ігнараваць пры гэтым такую рэч, як патрыятычнае выхаванне, — недаравальнае ўпушчэнне. Які патрыятызм, якое родалюбства можна выхаваць, не жывячы гэтае пачуццё любоўю да роднай мовы — першаэлемента нацыянальнай культуры, асновы духоўнасці народа? А нашы афіцыйныя рускамоўныя выданні ўбіваюць у галовы чытачам зусім іншае, праводзяць выхаваўчую лінію ў прама процілеглым кірунку. Нават дазваляюць сабе кпіць і здзеквацца з беларускай мовы, з патрыятычнага пачуцця беларусаў (ад высокай культуры, вядома). А Урад — як бы і не чуе і не бачыць. Законны Урад незалежнай нацыянальнай дзяржавы!
Читать дальше