Ніл Гілевіч - Талісман

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Талісман» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: ВЦ Бацькаўшчына, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Талісман: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Талісман»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча склалі прасякнутыя страснай верай у Адраджэнне паэтычныя і публіцыстычныя творы, у якіх у працяг традыцый вялікага Купалы адстрйваецца годнасць народа перад ворагамі Беларушчыны.

Талісман — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Талісман», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Клопат пра беларускае нацыянальнае адраджэнне доўгі час бралі на сябе пераважна прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі. Сёння сітуацыя істотна мяняецца — да ідэі адраджэння далучаюцца людзі з усіх іншых сфер грамадскага жыцця. I аднак жа — задачай задач застаецца: абудзіць, разбудзіць ад нацыянальнай спячкі ўвесь беларускі народ — павярнуць усіх грамадзян нашых да вялікай ідэі адраджэння Беларусі. Зрабіць так, каб літаральна кожны беларус усвядоміў, што і ад яго залежыць будучыня Бацькаўшчыны, і гэта ўсведамленне зрабіў сваім найпершым, сваім святым абавязкам. Каб кожны як малітву штодня сабе паўтараў: я павінен жыць і працаваць так, каб маёй Беларусі было лепш, каб яна багацела і дужэла, расла духоўна і набывала ўсё больш высокі аўтарытэт у свеце.

На вялікі жаль, і ў нашым парламснце, і ва Урадзе, і ў іншых дзяржаўных і недзяржаўных структурах супроць лініі на станаўленне суверэннай, незалежнай, нейтральнай, без'ядзернай Беларускай Дзяржавы выступаюць не толькі даўнія, загартаваныя і асатанелыя "ворагі беларушчыны" (Купала), але і некаторыя дэмакраты, прыхільнікі і абаронцы эканамічных рэформ. Што гэта значыць? Гэта значыць, што па-ранейшаму Беларуская ідэя яшчэ не стала галоўнай аб'ядноўчай сілай — і ў гэтым найвялікшая наша бяда. Гаварыў неаднойчы і скажу яшчэ раз з гэтай высокай трыбуны: Наша дзяржава яшчэ далёка не стала ў поўным сэнсе слова беларускай дзяржавай. Нам гэта яшчэ належыць зрабіць. I гэта стане тады, калі беларускімі пачуюцца нашы парламент і ўрад. Вядома, рэч не толькі ў мове, і аднак жа — перш за ўсё і сто разоў перш за ўсё — у мове! Толькі тады, калі ўсе да адной паперы і паперкі з Вярхоўнай Рады і з Рады Міністраў пойдуць на беларускай мове, — толькі тады мы зможам нарэшце шчасліва ўздыхнуць і сказаць: Пачалося! Аве, Беларусь!.. Просіцца на абвяшчэнне адно параўнанне. Ніколі гэты дом, наш Вялікі тэатр, так не поўніўся роднымі гукамі, роднымі словамі, роднымі галасамі, як сёння. Дык вось, не ведаю, ці судзіць мне доля дажыць, але быў бы бязмежна шчаслівы пачуць аднойчы, што ўся Беларусь, уся зямля наша, як гэты дом сёння, поўніцца роднымі гукамі, словамі, галасамі! Што для гэтага мы павінны рабіць і зрабіць? Усё, каб яўныя і замаскаваныя антыбеларускія сілы ў Беларусі пацярпелі поўны крах. Угоўнены, што гэта пытанне часу. Мы не дазволім ужо, каб наш народ і краіна зноў былі адкінуты далёка назад!..

Вядома, ад многіх дзяржаўных людзей у нас наўрад ці можна чакаць, што яны аднойчы зразумеюць трагічны лёс беларускага народа і павернуцца душой да нашых жыццёвых клопатаў. Але не яны надалей будуць задаваць тон і прадвызначаць магістральны кірунак развіцця нашай дзяржавы. Хоць сітуацыя і застаецца складанай, нават вельмі складанай, адбываецца мабілізацыя здаровых грамадскіх сіл — як у Беларусі, так і за яе межамі, там, дзе жывуць беларусы. Нарастае палітычная, маральная і матэрыяльная падтрымка ў справе нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі. Нарастае і дужэе наша вера ў тое, што на гэты раз ашукаць нас нікому не ўдасца, і мы ўжо не выпусцім з рук сваю ўласную долю.

Карыстаюся выпадкам і выказваю шчырую падзяку ўсім грамадзянам Беларусі і ўсім нашым замежным суайчыннікам, якія падтрымліваюць Таварыства беларускай мовы і супрацоўнічаюць з намі.

Дарагія людзі, ячшэ раз віншую вас з пачаткам вялікага Пачатку і ад усяго сэрца зычу вам поспехаў у працы.

Жыве Беларусь!

ТРАЦІЦЬ ВЕРУ НАМ НЕЛЬГА

"Літаратура і мастацтва" за 3 верасня 1993 года (у скарочаным варыянце)

— Ніл Сымонавіч, тры гады мінула з моманту ўступлення ў дзеянне Закона аб мовах. Калі ласка, скажыце, наколькі можна сцвярджаць сёння, што Закон "запрацаваў"?

— Думаю, гэта якраз той выпадак, калі лепш недаацаніць, чым пераацаніць. Сёння яшчэ няма падстаў карыстацца словамі "закон запрацаваў"— як ні горка ўсведамляць гэта. Хоць, з другога боку, нельга і сказаць, што наогул у гэтым плане нічога не змянілася і зусім нічога не робіцца. Сёе-тое змянілася і працягвае — на карысць нашага нацыянальнага адраджэння — мяняцца. Патроху, марудна, аднак жа адчувальна і прыкметна мяняецца ў лепшы бок сама грамадская атмасфера ў адносінах да беларускай мовы, адбываецца пэўны пералом у грамадскай псіхалогіі шырокіх слаёў насельніцтва, — і гэта, бадай, самае важнае, тое галоўнае, што абнадзейвае, дадае ўпэўненасці, натхнення, аптымізму. Каб пэўная тэндэнцыя развіцця запрацавала — неабходна стварыць належныя перадумовы. I яны паступова ствараюцца. На вялікі жаль, не так хутка, як хацелася б. Але траціць веру, а тым больш кідацца ў роспач ад гэтага не трэба. Мова — не тая сфера, дзе перамены адбываюцца лёгка і хутка. Галоўнае — настойліва і паслядоўна весці работу па вяртанню беларускай мовы ў шырокі грамадскі ўжытак, апіраючыся, вядома ж, на закон, на Канстытуцыю дзяржавы. I думкі нельга дапускаць, што свой гістарычны шанц мы, беларусы, упусцім. Ніякіх сумненняў і размагнічвання! Ніякага аслаблення і перадышкі ў працы!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Талісман»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Талісман» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Талісман»

Обсуждение, отзывы о книге «Талісман» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x