А что же эти честные люди? Что они думают? У них есть исторический опыт. Они знают: все указы всех президентов рано или поздно будут опрокинуты, если они — вразрез с моралью человека труда, с совестью народа. Потому что эта совесть была, есть и будет. Она — не химера. И она — неубиенна. Непобедима. И подлинная культура зиждется токмо на ней.
Но — трудно говорить о таких понятиях, как совесть, когда вокруг так бурно бушуют-кипят политические страсти. Правда, за последние месяцы в нашем общем душевном состоянии что-то начинает меняться. Не так глаз, как внутреннее чутье улавливает первые приметы протрезвления. Или, может, это еще всего лишь предчувствие грядущих перемен? Ощущение таково, как будто борцы-герои в конфронтующих станах достаточно устали от взятой на себя миссии и призадумались. Дай Боже, чтобы было именно так. Ведь только в спокойной эмоционально-психологической атмосфере могут родиться решения в пользу национального согласия, благополучия и благосостояния граждан. Ибо только в такой атмосфере может властвовать нравственность. Это и будет ее победой. Это и будет означать, что экзамен на достоинство выдержан.
Слова на ўрачыстым вечары, прысвечаным 100-годцзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча 9 снежня 1991 г.
У гэтыя незвычайныя, сапраўды гістарычныя дні, калі вырашаецца лёс нашай дзяржавы, нашай «краіны-браначкі», на беларускай зямлі завяршае сваё шэсце вялікае свята паэзіі і культуры. Свята ў гонар аднаго з самых слаўных сыноў Бацькаўшчыны, геніяльнага паэта, выдатнага мысліцеля і бліскучага літаратурнага крытыка Максіма Багдановіча. Сёння — апагей святкавання, менавіта сёння спаўняюцца сотыя ўгодкі з дня яго нараджэння. Год, які неўзабаве спадзе з календара вечнасці, напэўна, увойдзе у гісторыю чалавецтва з многімі адметнымі назвамі. Ну а для нас, беларусаў, як і для культурнай грамадскасці многіх іншых краін свету, гэта яшчэ і год Максіма Багдановіча. Пачаўшыся на зямлі, дзе паэт нарадзіўся, свята Максіма празіхацела прыгожымі яркімі водбліскамі і далёка па-за межамі Беларусі — у гарадах Расіі і Украіны, у Прыбалтыцы і Польшчы, у Парыжы і Нью-Йорку. Наперадзе — вялікі ўрачысты вечар у Маскве. І мы, ведаючы, што значыць імя Багдановіча ў беларускай, усеславянскай і сусветнай літаратуры, не здзіўляемся гэтаму: усё справядліва. І аднак жа — ці так ужо мы ведаем таго, чыё свята святкуем? Хто ён і што ён — Максім Багдановіч — у духоўным жыцці беларускага народа і Для кожнага з нас? Якія адказы пачулі б мы сёння на гэта пытанне? Найбольш частымі, сярод іншых, думаю, былі б наступныя: Максім Багдановіч — гэта вечнае сумленне беларускай паэзіі і самой Беларусі. Чым больш жыву — тым часцей і мацней яно стукаецца мне ў сэрца... Максім Багдановіч — гэта непераўзыдзены ў гісторыі беларускай культуры ўзор інтэлігента.
Максім Багдановіч — гэта мой пажыццёвы непазбыўны боль.
Ну, а многія, напэўна, адказалі б зусім проста. Багдановіч — гэта:
«Здароў, марозны звонкі вечар!
Здароў, скрыпучы мяккі снег!»
Або:
«Народ, Беларускі Народ!
Ты цёмны, сляпы, быццам крот.
Табою ўсягды пагарджалі.
цябе не пушчалі з ярма,
і душу тваю абакралі, —
У ёй нават мовы няма».
Або:
«Бійце ў сэрцы іх — бійце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!..»
Або:
«Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага яснага дня».
Думаю, што вось такія адказы — адказы ягонымі ж радкамі — засведчылі б самае галоўнае, а менавіта: яго паэзія і сёння жывая, як само жыццё, і абыйсціся без яе — проста немагчыма!..
Дасканала выхаваны на вялікай рускай літаратуры і культуры, на класічнай і сучаснай літаратуры свету, на літаратуры і народнай творчасці Беларусі, Багдановіч стаў узорам гарманічнай еднасці ўсяго гэтага шчаслівага спалучэння, і ў гэтым сэнсе застаецца прыкладам для ўсіх нас, для ўсёй беларускай інтэлігенцыі.
Бадай, яшчэ ніколі яго ўрокі і запаветы не адкрываліся чытачам з такой глыбінёй, як сёння, і ніколі не ўспрымаліся з такой удзячнасцю, як сёння, — сёння, калі збываецца векавечная мара беларускага народа аб свабодзе і незалежнасці.
Ні адно паэтычнае, мастакоўскае і наогул нацыянальнае імя ў Беларусі не называецца з такім светлашчымлівым пачуццём, як яго. З усіх дарагіх, запаветных у памяці народа імён ягонае імя па-асабліваму патрабавальна напамінае кожнаму з нас пра наш галоўны чалавечы і грамадзянскі абавязак. Нашы адносіны да Багдановіча, нашы пачуцці да яго не падлягаюць параўнанню, як непараўнаны яго творчы дар, яго паэтычны геній.
Читать дальше