Ніл Гілевіч - Выбар

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Выбар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новай кнізе публіцыстыкі народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча змешчаны найбольш значныя артыкулы, прамовы, інтэрв'ю трох апошніх гадоў, а таксама тыя з іх, якія ў свой час па цэнзурных меркаваннях у друк не трапілі. Асноўныя тэмы зборніка — лёс беларускай зямлі, адраджэнне гістарычнай памяці народа, яго нацыянальнай самасвядомасці, мовы, культуры. Для шырокага кола чытачоў.

Выбар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вывучэнне творчай спадчыны Скарыны пачалося звыш двухсот гадоў назад — сіламі навукоўцаў розных краін, перш за ўсё славянскіх. Шмат з таго часу было зроблена для стварэння навуковай Скарыніяны. Але шмат было на гэтым шляху і цяжкіх, нават небяспечных перашкод. Асабліва — у нас, у Беларусі, у гады пагромаў гэтак званага «беларускага буржуазнага нацыяналізму», духоўнай апорай якога пагромшчыкі лічылі, сярод іншага, і плён працы Скарыны. Так, вядомы партыйны дзеяч Вільгельм Кнорын, той самы, які ў 1918 годзе публічна, у афіцыйным друку, адмаўляў існаванне асобнай беларускай нацыі і асобнай беларускай мовы, у 1928 годзе пісаў: «Права беларускіх працоўных на беларускую мову выцякае зусім не з таго, ці жыў, ці працаваў на беларускай мове сярэдневяковы манах Скарына, але ад рэвалюцыйнага раўнапраўя ўсіх народаў». У наступныя гады абразлівыя мянушкі «сярэдневяковы манах», «беларускі езуіт» і іншыя, раз-пораз вылятаючы з-пад пяра партыйных, вучоных і літаратурных аўтарытэтаў, фактычна спынілі развіццё беларускай Скарыніяны. Для чаго гэта рабілася? А для таго, каб адабраць у народа гонар, каб яму не было чым ганарыцца. Так лепш — для тых, хто хацеў бы выхоўваць людзей у рабскай пакорлівасці. Згадваецца гэта не для таго, каб лішні раз развярэдзіць балючыя раны, а для таго, каб засцерагчы: той, кнорынскі, узровень разумення гісторыі цывілізацыі і культуры да канца яшчэ не пераадолены, той прымітыўны, зручны для абывацеляў і жандараў, погляд на гісторыю беларускага народа, яго мову і культуру трымаецца сям-там яшчэ даволі моцна.

На працягу першых пасляваенных дзесяцігоддзяў імя Скарыны, агулам кажучы, вымаўлялася ў нас з пашанай. Больш таго: часта і гучна заяўлялася аб тым, што наша грамадства — дастойны спадкаемца і прадаўжальнік яго задум і здзяйсненняў. На жаль, у такіх абвяшчэннях было больш дэкларацыйнай рыторыкі, чым праўды, падмацаванай фактамі і лічбамі.

Усе гэтыя акалічнасці і спрычыніліся таму, што адкрыццё Скарыны для вялікага свету бязбожна зацягнулася, што па-за межамі Бацькаўшчыны ён і дагэтуль належным чынам невядомы.

Падобна, аднак, на тое, што наступіла пара рашучых перамен. У апошнія гады ўклад у навуковую і літаратурна-мастацкую Скарыніяну адбываўся з вельмі прыкметным і адчувальным нарастаннем. Бачыць і ўсведамляць гэта ўцешна, бо гэта — канкрэтныя, рэальныя дзеі, сведчанне таго, што мы нарэшце пачынаем разумець павучанне апостала Паўла, якое Скарына зрабіў сваім крэдам: «Слова без справы мёртвае». Сёння мы на ўвесь голас гаворым пра новы этап нашага нацыянальнага адраджэння — адраджэння беларускай мовы, культуры, гісторыі, школы і інш. Усё гэта мы можам здзейсніць толькі тады, калі ў цэнтр нашай увагі і клопатаў мы паставім тое, што нам першы даў Скарына, — кнігу. Беларускую кнігу. Калі мы зробім сапраўды нацыянальным кнігадрукаванне на Беларусі. Гэтаксама — калі мы зробім сапраўды беларускай нашу школу. Гэтаксама — наш тэатр і культасвету.

У нетрах нашага грамадства выспяваюць новыя настроі, якія прадвяшчаюць рашучы паварот у гістарычным лёсе беларускага народа. У ліпені Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. 1 верасня ўступіў у дзеянне Закон аб мовах, згодна якому беларускай мове нададзены статус дзяржаўнай. Нядаўна Савет Міністраў БССР прыняў рашэнне аб стварэнні ў Мінску Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны, які, хочацца верыць, стане буйным асяродкам навуковай, асветніцкай і культурнай работы. Думаецца, што зусім не за гарамі час, калі ў нашым стольным горадзе, на рагу вуліцы Акадэмічнай і праспекта Скарыны, які працягваецца ну, прынамсі, ад плошчы Незалежнасці аж да Маскоўскай шашы, будзе стаяць прыгожы і велічны помнік яму — можа быць, самы прыгожы з усіх пастаўленых калі-небудзь на беларускай зямлі.

Благаслаўлёнае імя Скарыны сёння з тымі, хто клапоціцца пра адраджэнне душы чалавечай, хто дбае пра вялікую будучыню народа.

Тая вера, што калісьці вяла яго пакутніцкім шляхам да высакароднай мэты і асвятляла яму гэту дарогу, — з намі!

Тая любоў да роднага краю, што натхняла яго, і акрыляла, і падымала над крыўдамі і нягодамі, — з намі!

Тая прага тварыць дабро «людзям паспалітым», якая жывіла яго сілы, прыдавала яму мужнасці, стойкасці і цярпення, — з намі!

Будзем жа дастойнымі ў сваіх словах і справах яго памяці, яго спадчыны, яго запаветаў!

І СУВЕРЭНІТЭТ ДУХУ!

«Народная газета» за 1 кастрычніка 1990 г.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбар»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x