Ніл Гілевіч - Выбар

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Выбар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новай кнізе публіцыстыкі народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча змешчаны найбольш значныя артыкулы, прамовы, інтэрв'ю трох апошніх гадоў, а таксама тыя з іх, якія ў свой час па цэнзурных меркаваннях у друк не трапілі. Асноўныя тэмы зборніка — лёс беларускай зямлі, адраджэнне гістарычнай памяці народа, яго нацыянальнай самасвядомасці, мовы, культуры. Для шырокага кола чытачоў.

Выбар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дарэчы, вельмі сімвалічна, што і да гэтага часу не высветлена, якога ж веравызнання быў Скарына: праваслаўнага, каталіцкага ці пратэстанцкага? Ці пераходзіў з аднае веры ў другую? У гэтым таксама хочацца бачыць яго своеасаблівы мудры запавет нам, нашчадкам: людзі, хай веравызнанне вас не раздзяляе, не самае важнае — да якой канфесіі належаць, галоўнае — служыць дабру і міласэрнасці, праўдзе і справядлівасці, міру і згодзе і — быць патрыётамі той зямлі, на якой вы нарадзіліся і выраслі!.. «Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя; рибы, плавающие по морю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым подобная боронять ульев своих,— тако ж и люди, игде зародилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають».

І так, да таго месца, дзе ты нарадзіўся, і, як мы помнім, да тае мовы, з якое міласцівы Бог цябе ў свет пусціў... Скарына ведаў добры дзесятак моў, у тым ліку лацінскую, старажытнагрэчаскую і старажытнаяўрэйскую, цаніў і шанаваў мовы іншых народаў, але найпершай яго любоўю была мова роднага краю, да якое ён і стараўся наблізіць мову сваіх перакладаў. Калі такую складаную і зместам, і жанрава, і стылёва кнігу, як Біблія, ён узяўся агучыць жывою мовай сваіх бацькоў — дык якую ж высокую думку пра гэту мову трэба было мець, якія цудоўныя яе магчымасці і ўласцівасці бачыць!

У мове Скарынін, кажучы словамі Марселя Пруста, — «формы старажытнай душы» нашага народа. Па старонках ягоных выданняў «праходзіш» — як па старажытных вуліцах і вулачках Полацка, Гародні, Вільні (хацеў бы, ды не магу сказаць — Менску...). Калі б да нас не дайшла мова кніг Скарыны, і яго паслядоўнікаў — мы не адчулі б душой і сэрцам, якія глыбокія нашы духоўныя карані, як далёка мы пачаліся і — насуперак усім трагічным ударам лёсу — засталіся вернымі сабе.

Такія постаці беларускага Адраджэння, як Францішак Скарына, Мікола Гусоўскі, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Леў Сапега, Андрэй Волан і іншыя, увесь стан тагачаснай беларускай культуры, літаратуры, дойлідства пераканаўча засведчылі, што мы, беларусы, на магістральны шлях гістарычнага прагрэсу выйсці не спазніліся, што ад тагачаснай Еўропы мы не адставалі, а ў сім-тым нават ішлі паперадзе, — напрыклад, у верацярпімасці, у дасканаласці і гуманнасці дзяржаўнага заканадаўства. Трагічным паваротам у лёсе беларускай культуры быў паступовы адыход ад гуманістычных прынцыпаў Адраджэння. Трагедыя пачалася тады, калі знакамітыя магнацкія роды, прадстаўнікі буйной шляхты, багатага купецтва і нават царквы сталі на шлях здрады нацыянальных інтарэсаў, калі ўслед за імі навукоўцы, асветнікі, кніжнікі адступіліся ад наказаў Скарыны і пачалі друкаваць кнігі на польскай мове, што катастрафічна падарвала і ўрэшце амаль зусім перапыніла скарынаўскую традыцыю кірылічнага друкавання на беларускай. Колькі было ў XVII-XVIII стагоддзях на нашай зямлі друкарань, у тым ліку вельмі вядомых, якія не выдалі ніводнай кнігі па-беларуску!..

Гаворачы пра гэту трагічную акалічнасць у гісторыі нашага нацыянальнага станаўлення, мусім, аднак, падкрэсліць, што, калі б не творчы подзвіг Скарыны, калі б не магутны размах і маштаб яго кнігавыдавецкай і асветніцкай дзейнасці, — трагедыя магла б быць непараўнана больш страшнай, яна магла б аказацца для нас непапраўнай. Калі б не той духоўны, нацыянальна-культурны грунт, які так умацавалі Скарына і яго паслядоўнікі, супраціўленне апантанаму напору чужаземнай культуры і мовы на Беларусі было б значна слабейшае, асіміляцыя нашых няшчасных прашчураў ішла б тэмпамі намнога большымі, — і, хто ведае, які наогул быў бы лёс нашага народа, ці дыхалі б мы сёння найздаравейшым, найчысцейшым і найсаладзейшым паветрам роднае мовы? Ці абудзілася б калі-небудзь у забітых душах ідэя нацыянальнага адраджэння і ці пачаўся б калі-небудзь беларускі нацыянальна-вызваленчы рух?

Агульнавядома, якая велізарная роля Скарыны ў развіцці беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Несумненна; што яго друкарска-выдавецкую школу прайшлі і Сымон Будны, і Васіль Цяпінскі, і заснавальнік кнігадрукавання ў Расіі і на Украіне Іван Фёдараў, і яго паплечнік і сябар Пётр Мсціславец, і многія-многія іншыя. Праўда, не заўсёды і не ўсім братам нашым хапала мужнасці пра гэта сказаць, а ў нас саміх — не заўсёды хапала пачуцця годнасці пастаяць за свае нацыянальныя аўтарытэты. Стрымліваў ганебны халуйскі страх, як бы нас не абвінавацілі, што мы занадта добра думаем пра сябе, пра лепшых людзей сваёй нацыі, пра высокія і гераічныя моманты сваёй гісторыі, што нібыта гэтым пачуццём уласнай годнасці і гонару мы камусьці нашкодзім або кагосьці пакрыўдзім... Горка, але гэта так. А між тым цану нашаму геніяльнаму земляку ўжо пры яго жыцці добра ведалі некаторыя адукаваныя замежнікі. Так, брандэнбургскі герцаг Альбрэхт у рэкамендацыйнай грамаце, выдадзенай Скарыну ў 1530 годзе, характарызаваў яго як «выдатнага мужа непараўнанага розуму і мастацкага дару, светлага лекарскага таленту і слаўнага вопыту».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбар»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x