Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак

Здесь есть возможность читать онлайн «Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2004, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каменданцкі час для ластавак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каменданцкі час для ластавак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды.

Каменданцкі час для ластавак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каменданцкі час для ластавак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У радзільні адразу ж шэпты папаўзлі: нарадзілася мая Кацюха з цёмнай плямай на попцы. Адна студэнтка, што разам са мной ляжала, ад дзіцёнка свайго адмаўлялася — звычайнага, беларускага; юрыстка ад ейнага ложка проста да мяне пашыбавала: “Пішы, што адмаўляешся, каб мне сюды двойчы не бегаць” . Я тую юрыстку на тры літары паслала. Тады ў нашым педінстытуце якраз чэпэ адбылося: студэнт-кубінец кінуўся пад цягнік, бо бацькі дзяўчыны не дазвалялі сустракацца; рэктар сам адвозіў труп у Гавану. Таму нам адразу ж далі асобны пакой у “абшчазе” , жывіце, маўляў, радуйцеся. Толькі радасці не атрымлівалася: на вуліцах Мінска кідалі мне ўслед камяні, камякі бруду, калі я з каляскай на шпацыр выходзіла. Якіх толькі матаў у свой адрас не наслухалася!

На Кубе сустрэлі досыць прахалодна. Маці і сястра Хорхе лезлі біцца, кралі ежу ў Кацюхі. Хорхе зблытаўся з негрыцянкай. “Выбіла” ў мясцовага кіраўніцтва кватэру, ды вось памылку зрабіла, што Хорхе да сябе пусціла: сем гадоў выжываў мяне адтуль, дванаццаць судовых працэсаў вытрывала! З-за Кацькі адступілася, плюнула на тую кватэру, бо ў дзіцёнка неўроз пачаўся. Галадала, працавала ўдзень і ўночы, каб зарабіць грошай. Урэшце, сабрала на нейкае жытло, дык тыя тры тысячы песа ў мяне мясцовая аферыстка выдрапала, падсунуўшы “ліпавыя” дакументы на дом. Чаму не з’ехала? А куды было ехаць? Да маці-алкагалічкі? Брата-рэцыдывіста? Вось гэтую кватэру я ў мэра Сант’яга ведаеш як выманіла? Гарбачоў на Кубу з сяброўскім візітам прыехаў, дык прыгразіла мясцовым, што паскарджуся яму асабіста. Тады яшчэ кубінцы перад Саўдэпіяй запабягалі, прынамсі, ордэр мне выдалі адразу ж. Абклеіла я ў хаце апошні куток шпалерамі, села ў гэтым куточку… і ўпершыню задумалася пра сваё жыццё, бо раней не дазваляла сабе шмат задумвацца. Атрымоўваецца, ад чаго я ў маладосці так ўтрапёна бегла — тое і атрымала: пабоі, прыніжэнне, безвыходнасць. Пэўна, са сваёй каляіны не выскачыш, вось так. І дзеля чаго было краіну мяняць? Хіба што…

Вось зараз я прыеду дамоў, у барак свой на вуліцы Залінейнай, ён пры Брэжневе стаяў, пры Гарбачове і пры новых уладах, колькі б іх ні было, стаяць будзе (маеш, Волечка, рацыю! Ехала заўчора на аўтобусе міма таго барака — стаіць, родненькі, стаіць!). Шмоткі на мне з Cubalse, у вушах брыльянты — зразумела, фальшывыя, але хто пра тое ведае. Суседкі ажно пазелянеюць ад зайздрасці: “Бач, Волька з “загранки” прыкаціла! Вось шчаслівая, га! Пашанцавала дзеўцы. А мы тут боўтаемся, як дзярмо ў палонцы…”“Вядома! — адкажу з годнасцю. — Яшчэ як пашанцавала!”

У школе яе лічаць дзівачкай. Завуць яе Андрыя Ніевес, “nieve” па-тутэйшаму — снег. Беласнежка. Чорнакучаравая Снягурка з вачамі, падобнымі да спелых вішань. Андрыя ніколі не бачыла снегу. Ёй шаснаццаць, а яна не ўдзельнічае ў групавых секс-прыгодах на пляжы і нават не мае novio [ 67 67 Novio (ісп.) — тут: бой-френд. ] (перадача для моладзі па Cuba TV — вядучая гутарыць з дзяўчынкай: “Колькі табе год?”“Дванаццаць” . — “У цябе ёсць novio?”“Быў, мы развіталіся” . — “Чаму?”“З-за бацькоў. Яны лічаць мяне маленькай, а я ўжо дарослая!”“Што ты будзеш рабіць, калі сустрэнеш іншага novio?”“Будзем кахацца на пляжы!” Урэшце, у гэтым, з папраўкай на сярэднееўрапейскі тэмперамент, мы ўжо “дагналі і перагналі” , так што ты, Андрыя, баюся, нідзе не адшукаеш снегу той чысціні, якую малююць табе твае дзявочыя сны, і калі-небудзь згодзішся задаволіцца тымі папяровымі мяшэчкамі з ільдом, падфарбаваным танным сіропам, якія прадаюцца тут за пяць сентава). “Скажы, людзі ж не маглі пайсці ад малпаў, праўда?” Вялізныя вільготныя вішні ўмольна глядзяць на мяне з-за рашоткі суседняга балкона. “А як ты лічыш, Андрыя?”“Не, не маглі, хаця ў маім падручніку па марксізме так напісана. Я думаю… — яна спалохана азіраецца і пераходзіць на шэпт, — што людзей стварыў Бог! Я кожны вечар малюся Святой Марыі. Гэтаму мяне навучыла бабуля.”

Андрыі я дазваляю парушаць маю адзіноту, яна ж ажыццяўляе маю сувязь са знешнім светам: ездзіць у Сант’яга па малако для Карыны, водзіць дзяўчынку на агляды ў белы двухпавярховы домік médico de la família [ 68 68 Médico de la família (ісп.) — сямейны ўрач. ]. Зараз на Кубе лютуе эпідэмія гнойнага кан’юнктывіту, і Карыне штосьці там закапваюць у вочкі для прафілактыкі. Сямейны ўрач Рауль, класічнага іспанскага тыпу “тарэадор” з тонкім, бы лязо, профілем асабіста наведваў мяне ( “Як — сеньёра жыве зусім адна? Без мужчыны?!” ), шчыра гатовы прапанаваць свае паслугі, і не толькі медыцынскія, але давялося па магчымасці ветліва выставіць прыгажуна за дзверы. Другі ўжо месяц я не пакідаю кватэры ў Абель-Сантамарыя. Ірына з Лідай лічаць, што маё анахарэцтва звязана з жаданнем не бачыць і не чуць, але гэта не зусім так. Ісціна ж заключаецца ў тым, што мой занятак, лепш сказаць, не-занятак, патрабуе пустэльніцтва і цноты. Я мушу атрымаць адказ на вельмі важнае пытанне, менавіта атрымаць у гатовым выглядзе, бо адказы на ўсе пытанні ўжо існуюць, больш таго — яны даўно адпраўлены нам, вось толькі розум па пэўных прычынах спазняецца з прыняццем паведамлення. Адзінае, што мне неабходна зрабіць, каб даведацца, — гэта ачысціць экран ад тых вобразаў, якія праецыруе на яго мая свядомасць, адступіць у Нішто, каб на прасціне экрана змог праступіць тэкст, — зашыфраваны, зразумела, але інтэрпрэтацыя сноў і іншых дарожных паказальнікаў, іх пераклад на рабочую мову не ўяўляе асаблівай цяжкасці: мне застанецца толькі вытлумачыць сэнс сігналаў, якія падаюцца адтуль (мною ж самой і падаюцца, маім тамтэйшым двайніком, а кім жа ж яшчэ?), каб, нарэшце, атрымаць адказ на сподачку з блакітнай аблямовачкай. Вось якой я займалася работай-не-работай, — калі б у той час я была знаёмая з адпаведнымі тэкстамі, я б ведала таму дакладную назву: не-дзеянне, але тэксты тыя я прачытаю і знайду ўжо знаёмымі шмат гадоў пазней і буду яшчэ здзіўляцца нечаканаму дэжа-вю. Сама таго не ведаючы, у Абель-Сантамарыя я практыкавала падыход да вырашэння праблем, які прымяняецца ў дзэнскіх манастырах: заставайся адзін, проста будзь у сваім целе, расслабся, ад цябе нічога не чакаюць, еш, спі, ні аб чым не хвалюйся, — імітацыя мацярынскага ўлоння, няйнакш, — о, там мы ведалі адказы на ўсе пытанні, і зноў будзем іх ведаць — потым, а тут, тут усё, што мне трэба ведаць, будзе адкрыта ў належны час — але не раней! І гэты час, я тое дакладна адчувала, захінаючы на ноч драўляныя дошчачкі жалюзі з нацягнутай паверх іх moscitero [ 69 69 Moscitero (ісп.) — супрацьмаскітная сетка. ], — гэты час ўжо блізка. Таму, бесклапотная, але ўнутрана гатовая бачыць і чуць, — проста глядзі, як рэчы самі сабой адбываюцца, — я спала да паўдня, потым запарвала сабе чай, — між іншым, чай, калі верыць усходняй легендзе, упершыню вырас на гары Та, дзе медытыраваў на працягу дзевяці год, адвярнуўшыся тварам да сцяны, нейкі вялікі дзэнскі манах, дык каб не засынаць, ён адрэзаў сабе павекі і кінуў цераз плячо, з іх потым і выраслі парасткі чаю, — але той манах, пэўна, як і іншыя самазабойцы плоці, ставіў перад сабой задачу выскачыць з клеткі праз адтуліну ў столі, я ж не замахвалася так высока, дый хто з нас гатовы заплаціць такую цану нават за поўнае і канчатковае вызваленне? І таму я запарвала чай, каб піць яго, атрымліваючы вялікую асалоду, з грузінскім варэннем з грэцкіх арэхаў, улюбёным ласункам І.В.Сталіна, як запэўніла мяне Дзінора, разлічваючыся за апошняе маё вязанне пяццю слоікамі таго варэння, якія і складалі ўсю маю ежу ў Абель-Сантамарыя. Амаль што акрыды ды дзікі мёд.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак»

Обсуждение, отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x