Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак

Здесь есть возможность читать онлайн «Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2004, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каменданцкі час для ластавак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каменданцкі час для ластавак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды.

Каменданцкі час для ластавак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каменданцкі час для ластавак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі, у які момант рэчаіснасць быццам бы паплыла перада мной, паверхневы яе пласт пачаў адклейвацца, як пераводная карцінка, і за ім выявіліся краты вязніцы? Перадусім гэта адбылося яшчэ ў Беларусі са светам узаконеных штампаў і фальшывых вобразаў, падрыхтаваных на патрэбу натоўпу, да якіх я мела непасрэднае дачыненне. Дурненькая, я спадзявалася, што здолею выскачыць праз каханне да мужчыны. Каханне бароніць ад жаху і голай абсурднасці існавання, яно бароніць нават ад хвароб, перад ім адступаюць вірусы і пухліны (сама ўпэўнілася!), — гэта таму, што каханне дае нам веру ў тое, што мы бессмяротныя, як багі. Закаханы не захварэе ў зачумленым горадзе, ён можа прайсці па вяроўцы, нацягнутай над пляцам, і не ўпасці. Дык што ж гэта за магутная сіла, пад апекаваннем якой ён знаходзіцца? Без сумневу — Боская сіла ісціны, так можа дзе йнічаць толькі Той-Хто-Абуджае-Нас. Але чаму, чаму тады ісціна прымае такі недасканалы выгляд: мужчыны з вартай жалю смяротнай гліны, які да таго ж яшчэ і безнадзейна дурны, бо дазваляе розным міфатворцам сабе ашукваць? Але па-іншаму, па-іншаму, унушала я сабе, ісціна проста не можа прабіцца ў тваю паўцемру (прасцей было б, калі б у табе жыла поўная цямрэча!), менавіта з-за тваёй недасканаласці Бог не можа з’явіцца перад табой у іншым выглядзе, — узгадай лёс небаракі Семелы, дачкі фіванскага цара Кадма, якая прасіла магутнага Зеўса — і дапрасілася-такі! — паказацца ёй ува ўсім бляску ягонай славы. (Між іншым, хіба не сімвалічна, што менавіта ў Семелы, якую ў літаральным сэнсе спаліў агонь ісціны, нарадзіўся найвялікшы падманшчык і дарыцель ілюзій Дыяніс?). Што ж, няхай будзе так, Бог наўмысна хавае свой вобраз і вымушае задавальняцца зярняткам ісціны. Але чаму ж гэтая “ісціна” напрыканцы ўцягвае нас у пастку? А потым, потым, калі мы, прыціснутыя цяжарам лёсу, павольна пачынаем цверазець, — няўжо гэта яна, “ісціна” , здзекліва хіхікае ў нас над галавой, як малпа, што разгойдваецца на прутах клеткі?

Усё так: закаханы, як лунацік, як п’яны, можа прайсці па вяровачцы, нацягнутай над пляцам; але варта яму прачнуцца, як адразу ж з’яўляецца блазен, каб цераз яго пераскочыць. Дык што ж гэта за д’ябальская сіла, зацікаўленая ва ўсеагульным і поўным падмане? І ці можна назваць яе ісцінай? Калі я, адурманеная каханнем, гуляла з маім amigo па вуліцах Мінска, увесь свет здаваўся мне цудоўным і поўным шчасця. Зараз я таксама кахаю, але — інакш: я бачу, як нашыя жывыя сэрцы паступова скурчваюцца, пакрываюцца зморшчынамі, сохнуць ад спрэчак і крыўд, і ў рэшце рэшт становяцца падобнымі да тых драцяных каркасаў у форме сэрцаў, якія вісяць у вітрынах крамаў на Энрамада ў Дзень Святога Валянціна, з прыклеенай да кожнага стралой з фольгі. Не, я не хацела б станавіцца цвярозай! Мая ранейшая слепата захінала мяне, яна была коканам, у якім ўтульна спала, быццам зародак у мацярынскіх водах, мая душа. На жаль, вярнуцца назад у матчына лона яшчэ нікому не ўдалося.

…Штодзень на працы я бачу праз акно кабінета адну і тую ж п’янюжку, апранутую ў нязменныя спартовыя штаны і вязаную шапачку, з нязменным пластыкавым пакетам ў руцэ, куды яна збірае бутэлькі. Колькі ёй год? Трыццаць? Пяцьдзесят? Тут — ейная “тэрыторыя” , у закуточку паміж сценамі трох металічных гаражоў увесь час збіраюцца жадаючыя “падлячыцца” , і ёй звычайна перападае па некалькі глыткоў з кожнае бутэлькі. Потым яна сядзіць на лаўцы ля аўтавакзала, і я, ідучы міма, бачу яе вочы, зацягнутыя ружовай плеўкай, як у нованароджанага, дый тварык у яе такі ж барвовы і зморшчаны. Я ніводнага разу не заўважыла ў гэтых вачах і ценю трывогі. Яна блажэнная, як немаўля. Вось я і думаю, ці ж не ёсць самое ап’яненне — неўсвядомленае вяртанне ва ўзрост немаўляці да вечнай абароненасці ля матчыных грудзей? Я часцяком бачу, як яна экстатычна смокча з гарла: задзёрты дагары твар, прыжмураныя вочы — ну як тое дзіця ў радзільні! І калі дадумаць да канца, дык ці не ёсць ўсё гэта — прыхаванае жаданне вярнуцца ў асалоду небыцця? Вырвацца — хаця б часова! — з жыцця, якое ёсць — не-жыццё?

Маё ап’яненне каханнем мусіла хутка скончыцца. Es tan corto el amor y tan largo el olvido, [ 65 65 Es tan corto el amor y tan largo el olvido (ісп.) — Каханне такое кароткае, а забыццё такое працяглае. ] кажуць кубінцы. Паўднёвыя сузор’і ваяўніча глядзелі на мяне скрозь папярочныя прарэзы бананавага ліста, як скрозь забрала; дый самі зоркі здаваліся прымацаванымі спехам, як папала, і з-пад гэтага тэатральнага рэквізіту пацягнула злавесным скразняком. Куды было бегчы ад той сілы, якая раней захінала мяне, а цяпер душыць і плюшчыць маё жыццё, бы какосавы арэх? Усё правільна: той, хто пакінуў агульнае для ўсіх лона маці-прыроды і адважыўся нарадзіцца, той пазбаўлены абароны, ён сам-насам з холадам і цямрэчай Сусвету. Выйсце, вядома ж, было: канчаткова звар’яцеўшы ад страху, проста разбіць сабе галаву аб жалезнае днішча клеткі, але я не магла сабе тое дазволіць: за маю руку трымалася дзяўчынка, яна яшчэ знаходзілася ў палоне маскараднага дыму і блішчынкі, прыклееныя да мантыі факіра, прымала за зоркі, яна крала ў мяне пудру і памаду, каб уключыцца ў агульную гульню прытворства, — не, страшэнным грахом было б кінуць яе ці выхапіць раней належнага тэрміну з выратавальнага сну дзяцінства.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак»

Обсуждение, отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x