Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак

Здесь есть возможность читать онлайн «Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2004, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каменданцкі час для ластавак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каменданцкі час для ластавак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды.

Каменданцкі час для ластавак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каменданцкі час для ластавак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І чым даўжэй працягнецца яе чароўны сон, тым лепш.

Так, жыццё без кахання — не-жыццё. Без яго ўвесь свет адно вязніца. Бо гэта не Бог, не д’ябал, а сіла самога жыцця ўздзейнічае на нас, то захінаючы і баронячы, то бязлітасна ўтоптваючы ў зямлю. Жыццё, зразумела, зацікаўлена ў сваім працягу. І, калі хочаце, каханне de verdad [ 66 66 Es tan corto el amor y tan largo el olvido (ісп.) — Каханне такое кароткае, а забыццё такое працяглае. ] — гэта біялагічна ўбудаваны ў падкорку механізм адурманьвання сябе, які мае на мэце адно працяг чалавечага роду.

Але калі мы ўхіляемся ад любві да жыцця, мы пачынаем любіць смерць.

Вольга пакуе дзве пульхныя валізкі: сярэдніх памераў і вельмі вялікую (раз у два гады саўкубінкам дазваляецца наведаць радзіму; тыя месяцы, што мая сяброўка правядзе дома, у нашым родным горадзе, буду вартаўніцай яе кватэры на другім паверсе сучаснага будынка ў Абель-Сантамарыя — вось і знайшла сабе “працу” , гаротніца!). У першай валізцы — адзенне-шчоткі-ручнікі, мая гаспадыня плюхаецца на яе з размаху сваімі сарака пяццю кагэ (гэта ў трыццаць восем год!), — уф, ледзь зачынілася! Я збіраюся выканаць той жа трук і з другой валізкай, агромністай, але дзікі, нейкі нечалавечы віскат Вольгі апярэджвае мяне:

— Не садзі-і-іся!

Цьфу, цьфу, цьфу, ну хіба ж так можна? Што ў цябе там — выбухоўка? Лістоўкі кубінскага Супраціўлення? Вольга адкідвае накрыўку: валізка даверху запоўненая ярка-чырвонымі каробачкамі — сотні каробачак! Асцярожна (чорт яго ведае, што там) бяру адну ў рукі; немудрагелісты надпіс гулліва паведамляе: “CONDOM” .

— Ну, што яшчэ з гэтай доўбанай краіны на продаж павязеш?

Вольга ахайна зачыняе валізку, зацягвае рамяні.

— Раніцай была ва універсітэце, за заробкам ездзіла, дык у нас на

падрыхтоўчым факультэце, уяўляеш, забастоўка, — паведамляе яна. — Студэнты выкідваюць з вокнаў сумкі, падручнікі, бо падфак, дзе яны ўжо год праходзяць узмоцнены курс рускай мовы, — за-чы-ня-ецца! Так! Кубінцы больш не будуць вучыцца ў СССР.

Вось гэта навіна! Значыць, мы — апошнія ластаўкі, якія заляцелі ў гэты спякотны край! Больш яркія мулаты не стануць вывозіць з Беларусі дурнічак-нявест!

— Няўжо Кубе больш не патрэбны спецыялісты?

— Патрэбны, вядома. Але тутэйшае кіраўніцтва баіцца “прамыўкі

мазгоў” , і не без падстаў: тыя, хто пабываў у Саюзе, пачынаюць думаць па-іншаму. На падфак прыехала дама з Міністэрства адукацыі: у СССР, маўляў, вам пагражае небяспека, там бастуць, страляюць. Тады ўзняўся адзін з хлопцаў-інтэрнацыяналістаў: “А калі вы нас у Анголу пасылалі, вы не думалі пра небяспеку? Я нічога не баюся, бо спаў пад кулямі, трупы сяброў знявечаныя ў Гавану адпраўляў.”

…Адшумеў, адшаргатаў лівень, і святло ў Абель-Сантамарыя раптам пагасла: яшчэ адна “таямніца” рэвалюцыі. Горы на гарызонце здаюцца імпрэсіяністычна размытым пейзажам, праваруч у смузе мільгацяць аддаленыя агні Сант’яга. Бронзавы Дон-Кіхот тымае на вастрыі кап’я ўжо цэлы стэарынавы сталактыт, а Вольга паліць цыгарку за цыгаркай і ўсё расказвае, расказвае…

Гісторыя Вольгі, расказаная, калі ў Абель-Сантамарыя пагасла святло

Слушна пісаў адзін заезджы журналіст з “Камсамолкі” : нашы дзяўчаты бягуць сюды ад шэрай будзённасці. Так, горш за ўсё была менавіта шэрасць. Маці ўсё жыццё працавала за капейкі на дрэваапрацоўчым камбінаце; бацка памёр рана — ад гарэлкі. Брат таксама спіўся, сеў у турму. Пасля гэтага і маці стала заглядваць у шклянку. Жылі мы ў бараку, клазет на вуліцы, суседзі — такія ж пралетарскія сем’і: мат-перамат, бойкі, ваніты. Ты ж ведаеш наш Залінейны раён — рабочую ўскраіну. Дарэчы, ты трапна заўважыла тады ў кнігарні: у нас на радзіме нават неба амаль заўсёды аднаго колеру: шэрае, азызлае, здаецца, вось зараз харкне табе ў твар сухотнай макротай, як амністыраваны зэк.

Паступіла ў педінстытут. Узрадавалася, дурніца: ну, вырвалася, нарэшце! Але ж у інтэрнаце тое самае: гарэлка, безграшоўе і — шэрасць. Дый ад думкі, што цераз пяць год у родную залінейную школу вяртацца, дзе з кожным годам за парты садзіцца ўсё больш напаўдэбільных дзяцей алкаголікаў, моташна рабілася. Песня, памятаеш, была ў тыя гады папулярная: “Куба далека — Куба рядом…” Яна і аказалася побач, хе-хе, бліжэй няма куды: у маім ложку. Хорхе быў найлепшы дыск-жакей у інстытуце; слухалі з ім рок, джаз — “балдзелі” . Ну, а што быў ён чорным ажно да сінечы… дык хоць зялёным у крапінкі, толькі б не тая класічная трыяда беларускай жанчыны з рабочай ускраіны, якая была мне з дзяцінства наканавана: гарэлка, пабоі, мацяршчына. Калі спахапілася, што зацяжарала, пераваліла ўжо месяцы за тры. Пазычыла грошай, сунула ўрачысе “на лапу” , тая паабяцала зрабіць аборт, а сама ў той дзень на працу не выйшла. Мяне ўжо ў аперацыйную ўзялі, маску далі, “паплыла” я, і раптам чую роў урача: “А гэтая, халера яе вазьмі, як тут апынулася?!” Пакінулі мяне да раніцы на ложку ў калідоры — раздыхацца пасля наркозу. Ляжу, плачу. Той урач, што аборт мне рабіць адмовіўся, якраз уночы дзяжурыў. Паслухаў, як я скуголю. “Супакойцеся, жанчына. Калі ўжо гэтае дзіця такое непажаданае на свеце, я зраблю вам. Заўтра знойдзеце мяне” . Усю ноч над тымі словамі думала, а раніцай знайшла-такі таго ўрача, каб сказаць: не трэба.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак»

Обсуждение, отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x