Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак

Здесь есть возможность читать онлайн «Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2004, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каменданцкі час для ластавак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каменданцкі час для ластавак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды.

Каменданцкі час для ластавак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каменданцкі час для ластавак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Зноў з Арманда тыдзень не размаўляем. Паказала яму заметку

ў “Известиях” , ну, тую, “Аресты в Гаване” . Ты ведаеш, што ён сказаў? “Правільна. Усіх трэба расстраляць” . Як жыць далей, га?

Ліда глядзіць на мяне так, быццам я зараз пакажу ёй выйсце — гэткую трыумфальную арку, якая не ператворыцца ў новую пастку. Ейны Арманда неяк падвозіў мяне ў мікрараён з прыгожай назвай Барка-дэ-Ора, што значыць Залаты Карабель, дзе жыве Ірына, з якой мы, нягледзячы на розніцу ва ўзросце, пасябравалі. Якраз грукатаў трапічны лівень, на аўтобусным прыпынку безнадзейна стаяла сям’я з маленькай дзяўчынкай, — Арманда давёз іх да самога дома, не узяў ні песа: “Каб дзяўчо не захварэла!” А тых, у Гаване, — расстраляць…

— Ён думае, — усхліпвае Лідка, — што на тыя восемдзесят песа, якія

выдае мне штомесяц, можна пражыць! Ён і не ўяўляе, што ўсе прадукты ў ягонай лядоўні — з савецкіх суднаў. Ён лічыць, дурненькі, што ўсе на Кубе жывуць так, як мы! Вох, наспеў час зрабіць яму “асобы перыяд” : тархету ў рукі — і марш у краму па мандада! Будзе яму тады “socialismo o muerte…”

Я ўявіла сабе паважнага Арманда Лопеса ў той чарзе за дзіцячым абуткам (па тархеце — дзве пары ў год), з-за якой не спала мінулую ноч. Крама “La Habanera” , што значыць “Гаванка” , якраз па суседству з намі. З вечара натоўп запоўніў вуліцу, жанчыны сядзелі проста на тратуары, у дзве гадзіны ночы была першая пераклічка, а шостай раніцы — другая, да адкрыцця падаспелі дзве паліцэйскія машыны, але шкло ў вітрыне ўсё роўна высадзілі. Час ад часу да нас у дом заносілі непрытомных жанчын, звычайна цяжарных. Суткі без вады, ежы і сну, на спякоце — якім адважным камуністам трэба для гэтага быць, таварыш Лопес!

Прыйшоў, нарэшце, доўгачаканы ліст ад сястры. Канверт быў ускрыты і груба заклеены, зразумела, ніякіх стужак у ім не выявілася. Так што Новы год мы сустрэлі досыць сціпла: некалькі апельсінаў, бутэлька “Habana Club” . Рэйнальда чухаў патыліцу, а на мяне напаў істэрычны рогат: якраз тыдзень таму ў мяне скралі расчоску, — расчоскі ў Сант’яга не купіць! — і я вырашыла не расчэсвацца год, да паездкі на Беларусь, а табе, каханы, для поўнага камплекту — яшчэ адна цытата з Ніцшэ: “Толькі там, дзе канчаецца дзяржава, пачынаецца чалавек” .

…Корань усіх войнаў і непаразуменняў у свеце — толькі ў розніцы перагорнутых адбіткаў на сятчатцы вока, бо кожны — кожны! — бачыць свет па-свойму, стварае свой ўласны фільм на экране камунальнага кінатэатра. Для аднаго гэта — трылер з жахамі, для другога — камедыя пра бананавы рай, для трэцяга — антычная трагедыя року, для чацвёртага — сентыментальная “мыльная” опера і г.д. Розніца культур і індывідуальнага досведу змяншаюць нашыя шанцы на ўзаемаразуменне. Але я ўсё ж такі хацела выратаваць нашае каханне, amigo mio, няхай яно ўсяго толькі лісцік, намаляваны на цаглянай сцяне, што ўзвышаецца насупраць закратаванага акенца. Нават калі ты, не паслухаўшыся мяне, занёс нашыя заручальныя пярсцёнкі ў краму venta libre — на дваццаць шэсць даляраў заважылі тыя вузенькія абадкі, якраз хапіла табе на вентылятар, бо ў тым тваім Чарнобылі, зразумела, без яго не абысціся; нават калі ты паказаў мне на вуліцы маладую негрыцянку, якая ішла той вульгарна-зазыўнай хадой, моцна віхляючы сцёгнамі, як большасць тутэйшых жанчын: “Яна ходзіць як каралева! Нельга параўнаць з табой!” ; нават калі твая маці пасля чарговай нашай з ёю спрэчкі ( “Я хацела навучыцца ў цябе камунізму…”“Не хапала мне яшчэ быць настаўніцай дурноты!” ) ледзь не кінулася да мяне з кулакамі, і толькі крык Карыны: “Abuela! Mama no se tocan!” [ 61 61 Abuela! Mama no se tocan! (ісп.) — Бабуля! Маму нельга чапаць! ] ацверазіў яе, — я ўсё яшчэ спадзявалася на нешта, я шукала спосабу падмануцца, хаця ўсё было зразумелым desde el princípio. [ 62 62 Desde el prinсípio (ісп.) — з самага пачатку. ]

Каханне — проста скрылёк апельсіна пад нагамі маршыруючага натоўпу.

Апельсінавае дрэўца раскашуе. Шчаслівае сваёй прыгажосцю, яно расце проста пасярэдзіне пакоя, у паціа — адпаведнага паняцця ў нас няма, гэта жылая частка дома пад адкрытым небам, нешта накшталт унутранага дворыка.

— Як жа ж можна — без даху над галавой! А што калі маньяк які залезе!?

— Супакойся, ты не ў “Саўку” , — Ірына пражыць на патэльні зеленаватыя кававыя зярняты. — Зараз вячэраць будзем, дый заначуеш у мяне — бач, які дождж.

Кафляная падлога ідзе пад ухіл, і ў доме суха. Што за раскоша, Госпадзі, пасля майго ластаўчынага гнязда — спаць пад апельсінавым дрэўцам! Пад зоркамі!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак»

Обсуждение, отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x