Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак

Здесь есть возможность читать онлайн «Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2004, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каменданцкі час для ластавак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каменданцкі час для ластавак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды.

Каменданцкі час для ластавак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каменданцкі час для ластавак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Amigo, yo te agradesco por sufrir conmigo.

Intento ver me libre y no contigo… [ 56 56 Amigo, yo te agradesco por sufrir conmigo. Intento ver me libre y no contigo…(ісп.) — Сябар, я ўдзячная табе за тое, што пакутуеш cа мной. Я спрабавала ўбачыць сябе свабоднай і не з табой… ]

Яна ўважліва глядзіць на мяне цьмянымі пацеркамі вачэй. Кубінская шушара. Яе вусы пажадна варушацца.

— Прэч! — я замахваюся на яе кнігай, якую чытала пры святле

газавай лямпы, але яна і вусам не вядзе, быццам разумеючы, што з нагой, да калена замураванай у гіпс, я не зраблю ёй шкоды. Яна сядзіць ля сцёкавай адтуліны ў падлозе, з якой выслізнула, у паўметра ад калыскі Карыны.

— Пайшла прэч!

Імкненне кінуць у начную госцю кнігай хутка згасае, — а раптам яна адскочыць проста ў калыску? Крычаць? Пабудзіць Феліпу? Але ж Феліпы, Божа мой, няма дома, сёння ў яе начное дзяжурства ў CDR і яна са стрэльбай за плячыма патрулюе наш квартал! Асцярожна, абапіраючыся рукамі, спрабую спусціцца з ложка; мой “іспанскі боцік” бразгаецца на падлогу з глухім грукатам, востры боль прымушае на момант страціць прытомнасць. Калі я прыходжу ў сябе — пацучыхі ўжо няма.

Пералом нагі на паўтара месяца выратаваў мяне ад хлебных чэргаў, якія былі сапраўдным пеклам (тры вочкі на падняцце); норма — каля двухсот грамаў хлеба на душу, блізка паўдня ля булачнай, да якой прыпісаны нашыя тархеты, выстройваецца натоўп сотні ў тры (два слупкі без накіду, адно вочка зняць); больш нідзе ў горадзе, акрамя гэтай булачнай, хлеба нашай сям'і не прададуць; машына, на якой прывозяць наздраватыя і надзвычай лёгкія боханы (пад скарыначкай — больш пустаты, чым мякішу), — тая машына ўсяго адна, і калі яна ад’язджае за чарговай партыяй, чарга чакае пад пякучым сонцам (восем слупкоў з накідамі); іншым разам замест хлеба выдаюць галеты — сухое нясмачнае пячэнне з шэрай мукі аж па пяць штук на брата (паварочваем работу на сподні бок — колькі дадуць за гэты каўнерык?). Не мне з маім sindromo climático [ 57 57 Sindromo climático (ісп.) — кліматычны сіндром. ], як называюць тутэйшыя ўрачы мае прыступы галавакружэння і млосці да страты прытомнасці, цягацца з мажнымі мулаткамі, якія нават час чакання ў чарзе выкарыстоўваюць для таго, каб завесці шашні з прахожымі мужчынамі альбо голасна распавесці таваркам, “як той Педра мне ўставіў” . Я заўважыла: сабраўшыся разам, кубінкі гавораць, як правіла, пра секс, а беларускія жанчыны — пра ежу і спосабы яе прыгатавання. Мне здаецца, што кулінарнае самазадавальненне маіх абдзеленых каханнем суайчынніц (у час знаходжання ў лякарнях мяне заўсёды прыводзіла ў нейкі сакральны жах колькасць ўжытай імі ежы) — проста варыянт сублімацыі. Абжорствам падсвядома замяшчаецца паўнавартасны коітус, якога многія з іх пазбаўлены па прычынах альбо фрыгіднасці, альбо адзіноты, альбо таго сумнага факта, што нашыя мужчыны сублімуюць сваё лібіда найчасцей праз алкаголь. У кубінцаў іхняя сексуальнасць выліваецца натуральным, самой прыродай прарытым рэчышчам; можа, таму ў іх столькі дзіцячай наіўнасці і даверу да жыцця (і ніводнага п’янага на вуліцах, хіба што ў дні карнавалаў)? Я ніколі не сублімавала свой эрас праз вішнёвы кампот, а вось паспрабуй, нават маючы поўны камплект вытанчаных пяшчотаў у ложку, замест хлеба есці банеата ( мясцовая агародніна накшталт рэпы), як гэта раіць мне свёкар, частуючы мярзотным варывам у сваім заканурку, — вось тут міжволі ацэніш свяшчэннадзейства беларусак над шкоднымі, па сутнасці, марынадамі ды варэннямі, затое якімі смачнымі!

Мяне здзіўляла, як пры непасрэднасці кубінцаў у сексуальным жыцці — ніякіх там неўрозаў, сублімацый, спароджаных культурай, — яны не бачаць ілжывасці тых форм, у якія заціснута іх грамадскае жыццё, не разумеюць, што злучаюцца яны, як жывёлы ў заапарку, пад уважлівым наглядам вартаўніка. Ці, можа, усяму віною колер вачэй? Іхнія карыя — лепшыя святлафільтры, чым мае зялёныя; магчыма, яны створаны прыродай так, што затрымліваюць не толькі лішак сонечных промняў, але і тое, што непажадана бачыць. Урэшце, такім чынам створаны вочы ўва ўсіх людзей.

Цяпер я ведаю, як трэба пісаць дадому: прывязваючы да кожнага сказа маленькі, але важкі сатырычны грузік. Прыкладна так. Давайце, дзеці, паслухаем казку і пасмяёмся з Алесі Прамудрай (а то ж! Пэўна, лічыла сябе такой, ідыётка), якая прэе ў гіпсе пры трыццаці сямі па Цэльсію ў месяцы кастрычніку. Ляжыць, красуня, не ў стане нават узяць з лядоўні шклянку вады. А дзе ж яе каралевіч? Ды ў войску, змагаецца з Кашчэем Бессмяротным, у сэнсе — імперыялізмам амерыканскім. Адно шчасце: наведваюць небараку сяброўкі — Ліда, Ірына ды Вольга, то лустачку хлеба, то пачак цыгарак прыцягнуць. Але што да вас, сваякі мае ў Беларусі, дык праўду пра тое вы мусіце зведаць няхутка, у свой час, ніяк не раней. Не трэба, вох, дзеці, не трэба кідаць у агонь жабчыну скуру раней прызначанага тэрміну, бо заканчваецца тое вельмі блага. Хаця куды ўжо, куды горш…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак»

Обсуждение, отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x