Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак

Здесь есть возможность читать онлайн «Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2004, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каменданцкі час для ластавак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каменданцкі час для ластавак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды.

Каменданцкі час для ластавак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каменданцкі час для ластавак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адбылося тое ў час адпачынку Рэйнальда, які мы праводзілі ў Communidad Artística — пасёлку мастакоў на беразе мора, у доміку, крытым пальмавым лісцем, — ягонага гаспадара, вядомага скульптара, тэрмінова выклікалі ў Гавану рабіць статую нейкага дзеяча рэвалюцыі, — увесь дзень мы то ляжалі на пляжы, то гулялі па парку гігантаў — так Рэй называў невялічкую пляцоўку паміж гор, наскрозь прадзьмутую ветрам, дзе высечаныя са скал велічэзныя дыназаўры і птэразаўры замерлі ў паставах, якія сведчылі аб тым, што містычны транс смерці выхапіў іх з самага віру жыцця: пачвара з перапончатымі крыламі ўпівалася ў загрывак звераяшчару, за іхнім паядынкам прагна назірала трэцяя істота, з выпнутымі з пашчы ікламі, — паядынак той працягваўся вечна, хаця пясок — пясок, у які ператвараецца з цягам часу ўсякая кроў, ужо сачыўся з іх пор; гэта было царства ветру і пяску, вецер па начах варушыў старонкі каменных кніг, быццам наўмысна забытых кімсьці ў нішы скалы. “Там штосьці напісана! Што? Што?”“У нашего друга скульптора спроси” , — Рэй прыцягваў мяне да сябе. — “Пачакай, сюды нават аўтобусы не заходзяць, глядзі — вось прыпынак, вось металёвая шыльдачка, а на ёй нічога няма!”“И правда — совсем пустая… а позавчера в клетках были цифры…” О, я дык ведала, у чым справа: гэта вецер здзімаў з яе тэкст! Вячэраць мы хадзілі ў маленькі рэстаранчык на беразе — сангрыя з лёдам, нязменны рыс з мікраскапічнымі кавалачкамі свініны (у восемдзесят песа абышоўся нам тады той райскі адпачынак, у палавіну месячнага заробку Рэя! больш ніводнага разу так і не выбраліся на пляж — дарагавата; Куба — “адзін суцэльны пляж” толькі для турыстаў).

…Разам з намі за столікам — вядомы кераміст з жонкай-расіянкай, якая трымае на каленях васьмімесячнага Пашку, асуджанага тут называцца Пачкай (праз месяц я сустрэну гэтага кераміста ў нашым консульстве — ён будзе прасіць савецкае грамадзянства). З кампаніяй “савецікас” хоча выпіць Куэльяр, “кароль каралаў” , так называюць яго ў Парыжы, дзе ўжо двойчы выстаўляліся ягоныя эбанітавыя статуэткі афрыканскіх бажкоў, упрыгажэнні з чорнага карала і панцыра чарапахі ды распісаныя мясцовымі пейзажамі ракавіны, дарэчы, ён сам за імі нырае шторанку з лодкі, — вось толькі самога мастака ў Парыж не пускаюць. “А ты застаўся б у Парыжы, Куэльяр?”“Навошта мне Парыж, chica [ 49 49 Chica (ісп.) — дзяўчынка. ]? Я малюю толькі на тых ракавінах, якія сам з мора здабыў. Яны жывыя.”“Так, прырода ў вас найпрыгажэйшая ў свеце. Вось недалёка адсюль кактусы квітнеюць, белыя дамы, басейны…”“Гэта “Bañario-del-Sol” — гатэль для замежных турыстаў.”“А дзе адпачываюць кубінцы?”“Кубінцы, chica, едуць у “Kazonal”, пяцьдзесят камэ ад Сант’яга, тыпавыя блочныя пяціпавярхоўкі без вады і электрычнасці.”“Без вентылятара, маці Божая! Але чаму, чаму?! Садавіну вы атрымліваеце па картках, на цудоўных вашых пляжах адпачываюць іншыя. Дзе ж тая Куба для кубінцаў, пра якую крычаць газеты?”“Баста! — Рэй пляскае ў далоні. — Vamos a bailar!” [ 50 50 Vamos a bailar! (ісп.) — хадзем танцаваць! ]

Трымаючыся за рукі (нават маю вартую жалю пародыю на лацінаамерыканскі танец зычлівыя кубінцы сустрэлі “бурными, продолжительными аплодисментами” ), мы выходзім пад гарачыя трапічныя сузор’і. З шоргатам з-пад ног шугаюць яшчаркі з хвастамі дагары. Бераг усыпаны арагавелымі пласціністымі шкілецікамі нейкіх веерападобных марскіх істот. Дзе тыя зеленавокія глыбакаводныя прыгажуні, што трымалі ў жамчужных пальчыках гэтыя вееры? Даўно скамянелі, ператварыліся ў пясок і мора вынесла на бераг іхнія высмактаныя часам бясполыя рэшткі. І я баюся гэтага ветру, які шапаціць у маіх венах, быццам золаташукальнік, перасыпаючы пясок марных надзей, неспатоленых жаданняў, і, раз'юшаны, нічога не знаходзіць, акрамя жменькі праху, у які ператворыцца з часам маё трапяткое цела, — захіні мяне ад гэтага ветру смерці, каханы, пакуль пясок не прасачыўся ў нашыя косці… Што за вецер вынес мяне на арбіту зусім новых, не падобных на ранейшыя, адчуванняў? Дзесьці ўнізе жывата раптоўна ўспыхнула дрыготкае святло і, працяўшы цела балюча-соладкай маланкай, згасла. Ад глыбіннай, перадсмяротнай тугі, якая агарнула мяне пасля гэтага дзівоснага іскрыста-пранізлівага пульсавання, я заплакала. “Что случилось, что?”“Ах, мне блага…”“Дурочка, тебе хорошо! Ну, наконец-то…” Так мой лацінаамерыканскі Пігмаліён выляпіў з зашуганага саўковага падлетка жанчыну, вось толькі не ведаю, на шчасце ці на бяду, таму што ствараў ён, як сапраўдны мастак, для душы, а не для публікі, калі пад публікай мець на ўвазе тых беларускіх мужчын, з якімі, пасля нашага развітання з Рэем, мне давялося мець справу, вось тут дык і высветлілася, што мой муж няправільна мяне зарыентаваў: я і ад тых, у сэрцы вынашаных (бо кахала!), чакала трапяткой увагі да адчуванняў майго цела, да ягонага “добра” , а што атрымала, дый не толькі ў ложку, — не варта пра тое. Пачуцці сталай жанчыны нельга скамечыць, як кавалак сырое гліны, і кінуць зноў на ганчарнае кола; тое здолее зрабіць у свой час толькі Ідэальны Каханы — Той, ад Якога я яшчэ дзяўчынкай так прагна жадала паразы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак»

Обсуждение, отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x