Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак

Здесь есть возможность читать онлайн «Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2004, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каменданцкі час для ластавак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каменданцкі час для ластавак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды.

Каменданцкі час для ластавак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каменданцкі час для ластавак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён вырастае побач са мной так раптоўна, што я ўздрыгваю. На ім сіняя уніформа паліцэйскага. Ён з прыязнай усмешкай назірае за Карынай, пэўна, ужо даўно. Ён кліча яе да сябе. Дзеці на Кубе не баяцца незнаёмых — тут усе адно аднаму с в а е — асабліва калі незнаёмы мае дзівосную пістолу, “mami, mira, que grande!” [ 41 41 Пістола, mami, mira que grande! (ісп. — pistola) — пісталет, мама, глядзі, які вялікі! ] Ён сказаў… што ён сказаў спачатку? Урэшце, гэта неістотна. Ягоныя вочы часта-часта міргаюць, і таму твар пад казырком фуражкі здаецца безабаронным, хаця ён і спрабуе нацягнуць на яго выраз непахіснасці. Карына бразгоча перад ім сваёй свіннёю-скарбонкай і хутка лапоча пра тое, што мусіць назбіраць “muchоs pesos” , [ 42 42 Muchos pesos (ісп.) — шмат песа. ] каб паехаць з маці ў Беларусь. Ён разумее не адразу. “Belarusía? Donde está eso? Ah, Unión Soviéticа…” [ 43 43 Belarusía? Donde está eso? Ah, Unión Soviética…(ісп.) — Беларусь? Дзе гэта? А, Савецкі Саюз… ] Ён працісквае две манеткі ў ружовую шчылінку. “Puede ser, tú te quedas con nosotros, Carina…” [ 44 44 Puede ser, tú te quedas con nosotros, Carina…(ісп.) — Магчыма, ты застанешся з намі, Карына… ] — кажа ён з той жа прыязнай усмешкай, зірнуўшы ў мой бок. Ягоная думка мне цалкам зразумелая.

Па мясцовым заканадаўстве мая дачка лічыцца грамадзянкай Кубы, хаця і нарадзілася ў Беларусі. Я не маю права вывезці яе адсюль без дазволу мужа. Многія мае суайчынніцы, даўно скасаваўшы шлюб, вымушаны жыць тут, бо бацька дзяцей, найчасцей, каб адпомсціць былой жонцы, не падпісвае адпаведныя паперы на іх выезд за межы Кубы. Застаецца адно: чакаць, пакуль сын альбо дачка дасягне паўналецця… Вось дзе сапраўдная пастка.

“Арманда ніколі не дазволіць забраць Дзімку, — неяк прагаварылася Ліда. — Таму асабліва і не рыпаюся” .

Дык вось яны, карані “рэальнай ілюзіі” . Урэшце, адзінае, у чым я ўпэўнена, як у тым, што на Кубе ніколі не выпадзе снег, — гэта каханне Рэйнальда. Хіба можа Зайчаня зрабіць мне балюча?

Здалёк Касцільё-Дэль-Мора здаецца свечкай, якая аплывае ад спякоты на грувасткім кандэлябры скалы. Рэй атрымаў трое сутак звальнення з войска, і мы, нарэшце, выбраліся паглядзець наваколле Сант’яга. Ад задухі ў аўтобусе (лепш не ўзгадваць, як мы ў яго заходзілі: паліцыянты запускалі, бы жывёлу, цераз калідор, утвораны двума металёвымі бар’ерамі, але напрыканцы натоўп рушыў уперад, аўтобус не здолеў зачыніць дзверы — так і ехаў з жывымі гронкамі цел, што звісалі з падножак), ад двайнога нясцерпнага бляску мора і сонца мае бедныя зрэнкі цьмянеюць, свядомасць туманіцца прыступам млосці, і вось ужо скалы па збочынах дарогі здаюцца мне радамі рымскага цырка, а гнуткае лісце пальмаў у прыпарнай смузе — апушчанымі долу вялікімі пальцамі сенатараў, што аддаюць загад неўтаймаванаму сонцу дабіць мяне, пераможанага гладыятара. “Крепость Дель Морро, — амаль крычыць мне ў вуха Рэйнальда, — у аўтобусе шум, віскат, бы сапраўды вязуць скаціну, — был построен в средневековье, чтобы защищать владения испанцев от пиратов, а теперь стал единственный в мире — о, да-да, единственный! — музей пиратов” . Па стромкім схіле ўверх між тым караскаецца, чапляючыся каранямі і голлем за голы камень, падбіраючыся да крэпасці ўшчыльную, нейкая звар’яцелая расліннасць, — не іначай, як душы старажытных карсараў, што ўвасобіліся ў сухапутнае воінства пальмаў і кактусаў, паўсталі з марскіх глыбіняў і працягваюць штурм цытадэлі, каб, у рэшце рэшт, узяць яе і завалодаць сваёй, цяпер ужо музейнай, зброяй.

Скала навісла над намі, як выпнутае ўперад падбароддзе легіянера. Чорны, гарачы, як негрыцянская падпаха, калідор — і мы ў крэпасці. Дзіўная зброя, цудам ацалелыя сцягі, пазелянелыя манеты. Драўляны Хрыстос з кроплямі драўлянае крыві ў малельні. Партрэт піраткі з русалчынымі валасамі, у белых брыджах і з карабінам, што яшчэ дыміцца ад стрэлу. Бляск мора ўсюды гоніцца за мной, зрэнкі паражоныя ім скрозь шчыліны байніц, і зноў я, знямоглая, слепну, быццам ад бялюткага снегу, што ляжыць некрануты на ўскрайку беларускага лесу, і не ведаю ўжо, ці сапраўды існуюць: каменны правал калодзежа з барочным, у завітушкі, крыжом над ім (крыкні ўніз што-небудзь! ну, крыкні ж! чый дзівосны голас табе адкажа?), паўнаважныя, як гарбузы, гарматныя ядры, чарнаскурая нявеста ў бялюткім строі, шлейф ейнае пышнае сукні нясуць двое негрыцят, хлопчык ды дзяўчынка, дзеля зручнасці прымацаваўшы ягоны край да абруча, з-за гэтага нявеста ў абручы вымушана драбнютка перабіраць нагамі побач са сваім, колеру безмесяцовае ночы, жаніхом. Пэўна, іхнія продкі, вечнасць таму прывезеныя сюды з Афрыкі ў труме карабля, вось так жа ўважліва пазіралі навокал, аглядаючы каменную выспу, ву-унь яна, праваруч ад крэпасці, там быў калісьці рынак рабоў (адсюль, дарэчы, і ідзе перавага чарнаскурага насельніцтва над белым у арыентальнай правінцыі Кубы), — але з тых часоў усё перамяшалася ў адным, гатовым вось-вось узарвацца тыглі: наскальны жывапіс і камп’ютэрная графіка, плашчаніца Хрыста і гуманітарныя прасціны хоспісаў, пот канкістадораў і пыл атамнага распаду, хутка марнеючыя, як чалавечае жыццё, садзікі Адоніса і апельсінавыя гаі вострава Хувентуд, набраныя буйным шрыфтам перадавіцы “Гранмы” і кабалістычныя знакі, якія чэрцяць на сценах цытадэлі вецер ды час, сонца Сант’яга-дэ-Куба і асляпляючы снег Беларусі, Саціа-Юга і жалезнае стагоддзе… Калі хімічная рэакцыя, нарэшце, адбудзецца і ўсё закруціць небывалы смерч, я, пэўна, не здолею выбрацца з гэтай касмічнае варонкі, так і буду ашалела насіцца па коле, як матацыкліст на забаву публіцы носіцца па вертыкальнай сцяне балагана. Тады, Рэйнальда, адшукай мяне ізноў, як ты ўжо зрабіў аднойчы, пераадолеўшы тысячы марскіх міль, — хіба не дзеля таго, каб вызваліць мяне з майго стэрыльнага, як нелюбоў, дзявоцтва, у якім я пакутавала, шчыльна спавітая страхамі ды комплексамі? Дапамажы мне знайсці сябе. Вызвалі мяне ад мяне самой. Адкажы мне: чаго я хачу на самай справе?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак»

Обсуждение, отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x