Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак

Здесь есть возможность читать онлайн «Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2004, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каменданцкі час для ластавак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каменданцкі час для ластавак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды.

Каменданцкі час для ластавак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каменданцкі час для ластавак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Барочная вітая брамка гудзе і павольна ад’язджае ўбок. Пранізліва-барвовыя кветкі азаліі нацэлены на мяне ва ўпор, нібыта бяссонна-пільныя зоркі маёй радзімы, — тут я на яе тэрыторыі. Даволі буйная яшчарка нахабна перабягае мне дарогу. Што ж, хутка высветліцца, ці добрая гэта прыкмета.

Віцэ-консул СССР у Сант’яга-дэ-Куба Дзмітрый Уладзіміравіч разглядвае мой недарэчны замежны пашпарт, ганарліва ўпрыгожаны дзвюма візамі: кубінскай — на пастаяннае месца жыхарства, і савецкай — на тры месяцы, — разглядвае так грэбліва, быццам перад ім тлустая яшчарка. Залатая фікса ў ягоным роце пагардліва паблісквае.

— Ну и что? Срок вашей частной поездки истек. Почему вы до сих пор

здесь?

— А дзе ж мне быць?

— Как это — где?!— роблена здзіўляецца дыпламат. — В СССР, конечно.

— І што ж, дазвольце спытаць, мне там рабіць?

— Как это — что?! Ожидать разрешения советской стороны на

постоянное проживание на Кубе.

— Але ж тое даўно мне дазволена. Гэта кубінская віза на ПМЖ

спазнілася, яна дагнала мяне ў Адэсе, за гадзіну да адплыцця парахода, — а без гэтай візы АВІР не мог выпусціць мяне з краіны інакш, чым у госці на тры месяцы, хаця адпаведныя паперы на пэ-эм-жэ аформіў.

— Однако ответ на наш запрос, действительно ли вам разрешен выезд

из СССР на постоянное место жительства, до сих пор не получен. Так что поезжайте домой и ждите.

— Але ж лагічней пачакаць тут, ці не так?

— Но ведь ваши три месяца истекли!

Мы абое цудоўна разумеем, што ўсё тое — гульня, і я не магу адмовіць сабе ў прыемнасці крыху падкалупнуць чужую маску за краёчак, які незнарок адклеіўся.

— Добра, — згаджаюся з прытворнай пакорлівасцю. — Я гатовая ехаць

дадому, — за кошт консульства, вядома?

Кадэбэшнік расцягвае губы ў нарматыўна-плакатную ўсмешку, якая павінна выявіць, што ён змяніў гнеў на міласць. Залатая фікса паблісквае ўжо досыць прыязна.

— Мой долг был вас предупредить.

— Дзякуй. Можна ісці?

Апошні пагляд на інтэр’ер кабінета, дзе самое кандыцыянаванае паветра прасякнута эманацыямі абавязку — як заўсёды, паказушнага. Аднак, калі трымацца набору недарэчных альтэрнатыў (варыянтаў “SOСIALISMO O MUERTE!” ), віцэ-консул не жартуе: яны маюць права мяне дэпартаваць. Гэта можа значыць — хто ведае? — развітанне з маёй маленькай, з Карынай. Яшчэ адно развітанне.

Дзікунская жарсць кубінцаў да нейлонавых стужак і пластыкавых кветак (пры неверагоднай, да вар’яцтва даводзячай прыгажосці жывых!) дазволіла мне купляць трохгадовай Карыне раскошна ілюстраваныя кніжкі. Але ж… да казак пра Папялушку і сястрыцу Алёнушку патрабаваўся сінхронны пераклад на іспанскую.

Карына год пражыла на Кубе з Феліпай. Загарэлае чарцяня, якое адразу ж ўшчаперылася наманікюранымі кіпцямі ў поўсць ГУМаўскага мядзведзя, не звяртаючы асаблівай ўвагі на матчына ўзрадаванае квахтанне, мала нагадвала бледную, вечна прастуджаную дзяўчынку, якую летась Рэй адвёз у Сант’яга. Менавіта яе квітнеючы выгляд прыводзіў ён у сваё апраўданне, калі я накінулася на яго з папрокамі. “Ты ні слова не сказаў тады, у якіх умовах мусіць жыць нашая дачка! Без глытка свежага паветра! Без нармальнай ежы!”“Но она живой и здоровый!” О, гэтая кубінская логіка! Першая наша буйная сварка, на жаль, несла ў сабе насенне ўсіх наступных.

Карына з ранку да вечара насілася па доме (не пад калёсы ж аўтобусаў яе выпускаць!), — Феліпа называла яе terrеmoto — землятрус; зухавата танчыла ламбаду і конга; падкладала сабе пад сукню рыззё, робячы грудкі, як у танцоўшчыц “Тropicana” — слыннага мясцовага мюзікла; фарбавала вусны памадай і — ані слоўка не разумела з маіх “дочанька-даражэнькая” . Затое па-іспанску яна гаварыла правільна і хутка. “Оуе” , звярталася яна да мяне, за год забыўшыся на самое слова “мама” . Калі з ёй спрабавалі завесці гаворку па-руску ці беларуску, яна смяялася, бы з дзіўнае гульні. Спачатку я ліла слёзы над моўнай безданню, што тая сястрыца Алёнушка над цёмнай ракою; Рэй склаў для мяне штосьці накшталт размоўніка, пераважна з ужываннем лексікі забараняльна-дазвольнай; была завучана і дальнабойная фраза, якая выкатвалася, нібы антыбіётык рэзерву, у безнадзейных выпадках: “Мама з татам забяруць мядзведзя і паедуць назад у Беларусь” . Карына хітравата паблісквала вочкамі і прыціскала да сябе el oso з досыць парадзелай ужо поўсцю.

Менавіта Карына дала мне першыя ўрокі іспанскай мовы. Спыніўшы яе хуткую гаворку на незразумелым слове, я патрабавала: “enseña!” [ 33 33 Enseña! (ісп.) — Пакажы! ] — і пальчык дачушкі паказваў на адпаведны прадмет. “Como se llama?” [ 34 34 Como se llama? (ісп.) — Як гэта называецца? ] — пыталася я, тыцнуўшы, у сваю чаргу, на кубак ці чаравік, і атрымлівала правільны адказ. Дзяўчынцы відавочна падабалася гэтая гульня з дурнічкай-матуляй, якая не ведала, як называюцца самыя простыя рэчы. “Mami, трэба казаць не “aсostate”, а “acuéstate,” [ 35 35 Acuéstate (ісп.) — кладзіся (спаць). ]— папраўляла мяне мая маленькая настаўніца, беспамылкова арыентуючыся ў граматычных формах дзеясловаў. У хуткім часе я ўскладніла заданне: “Vamos a llamar eso…” [ 36 36 Vamos a llamar eso…(ісп.) — Давай называць гэта… ] — і паўтарала па складах назву прадмета на роднай мове. І дзівосная ж у яе была памяць! Ці ўсе дзеці без выключэння валодаюць такім скарбам? Прайшло два месяцы нашых рэгулярных заняткаў, і Карына загаварыла на своеасаблівай трасянцы, якая вельмі хутка ператварылася ў два правільныя моўныя патокі. Надышоў дзень, калі я рызыкнула абмеркаваць з ёю праблему грамадзянства. “Хто ты: кубана альбо савеціка?”— “Yo soy cubana-cubanita-cubanona,” [ 37 37 Yo soy cubana-cubanita-cubanona (ісп.) — Я кубінка-кубіначка-кубінішча. ]— пасля такога гарэзлівага, але досыць ўпэўненага адказу маленькая гітана з распушчанымі па плячах валасамі заспявала тутэйшы нацыянальны гімн, а потым, раскідаўшы свае кніжкі, выцягнула часопіс з партрэтам на вокладцы: “Mira, mira! Eso es Fidel! Patria o muerte!” [ 38 38 Mira, mira! Eso es Fidel! Patria o muerte! (ісп.) — Глядзі, глядзі! Гэта Фідэль! Радзіма або смерць! ] Я не прыдумала нічога разумнейшага, акрамя як запытацца, раскрываючы на першай старонцы рускі буквар: “А гэта хто?” — “Abuelo…” [ 39 39 Abuelo…(ісп.) — Дзядуля… ] — няўпэўнена зірнула на мяне мая ідэалагічна падкаваная ў іншай кузні дачка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак»

Обсуждение, отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x