Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак

Здесь есть возможность читать онлайн «Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2004, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каменданцкі час для ластавак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каменданцкі час для ластавак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды.

Каменданцкі час для ластавак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каменданцкі час для ластавак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не адпускаючы рукі Рэя (ён рэгістраваў свой дыплом фізіка-ядзершчыка, хадзіў па павестку ў войска), я шпацыравала па вуліцах рэвалюцыйнае Гаваны, шырока раскрытымі вачыма пазірала на аварыйныя "ролс-ройсы” без шкла і дзверцаў, на апранутых у вульгарна-яркія крымпленавыя штаны і такія ж кашулі азызлых кубінак з бігудзі на галаве, на дзяцей, нягледзячы на спапяляючую спякоту, абутых у чорныя, мілітарысцкага тыпу чаравікі мясцовай вытворчасці, і ўва мне расло пачуццё нерэальнасці ўсяго гэтага, — нібыта мы, штодзень пераводзячы гадзіннік назад у нашым плаванні па Атлантыцы, нейкім непапраўным чынам зрушылі час, сталёвы вінт “Тараса” скамечыў кволыя косткі стрэлак, звар’яцелыя орды даўно адышоўшых у небыццё дзён узялі цыферблат штурмам, Зямля дала зваротны ход, — і мяне нейкім ветрам занесла ў каланіяльную дзірку на досвітку навукова-тэхнічнай эры.

La libertad. Пэўна, яе, свабоды, дамагаюцца дзеля адзінай мэты: адразу ж апынуцца ў палоне новай залежнасці. І што чакае маю Радзіму, якая свабодай трызніць?

На трэці дзень знаходжання ў Сант’яга-дэ-Куба (радзіма майго мужа і — “калыска рэвалюцыі” : недалёка ад нашага дома, што па вуліцы Агілера, знаходзяцца слынныя казармы Манкада) я пачала пакутаваць ад “сіндрому зняволенага” , добра знаёмага па студэнцкіх будатрадах: немагчымасці пабыць у адзіноце. Унутраных дзвярэй у большасці кубінскіх дамоў няма, як няма і аніякіх агароджаў звонку: усё расхінута насцеж, пранізана духам сумеснага вулля. Мая “спальня” адгароджана ад “залы” толькі шырмай з кавалка бруднае драпіроўкі; “зала” па-тутэйшаму — нешта сярэдняе паміж вітальняй і гасцёўняй, сюды ўваходзяць з вуліцы, прычым, аніякіх табе ганкаў ды прыступак: выкладзеная кафляю падлога проста пераходзіць у тратуар. Адвячоркам Феліпа ўключае тэлевізар у сваёй “зале” і расхінае верхнюю, з дошчачак, частку дзвярэй. Прахожыя спыняюцца, каб утаропіцца ў чарговы бразільскі серыял (тут ніхто нікуды не спяшаецца!), і, абапершыся на нашую раму, шумна каменціруюць уцёкі нявесты багача Мансерата ў бардэль; парачкі мілуюцца ледзь не над галавой Феліпы, якая раскінулася на канапе пад плюшавым дыванком з безгустоўным пейзажам (гэты дыванок Рэй купіў у адэскім ГУМе, і дакладна такі ж самы, да майго жаху, вынес адтуль пад кашуляй ягоны сябра. “У вас столькі тавараў, вы не збяднееце!” — прастадушна патлумачыў ён мне; дарэчы, гэтыя дэкаратыўна-прыкладныя лубкі ды яшчэ пластмасавыя ружы, таксама “echo en la URSS” , [ 17 17 Echo en la URSS (ісп.) — зроблена ў СССР. ] складаюць стандартны набор мясцовага інтэр’ера — іх можна пабачыць амаль у кожнай хаце). Цудоўнае жытло (раней тут, здаецца, быў нейкі склад) бацька Рэя (таксама Рэйнальда) атрымаў “за заслугі перад рэвалюцыяй” ; зараз Рэйнальда-viejo [ 18 18 Viejo (ісп.) — стары. ] (Божа, як ён абражаецца, калі я так яго называю!) жыве непадалёку з маладзенькай прыгажуняй, але сувязяў з дзецьмі не парывае; час ад часу сям’я збіраецца разам: прыязджае з Гаваны старэйшы сын Эрнеста і заглядвае дачка Марго, якая за выкананне інтэрнацянальнага абавязку ў Анголе нядаўна заахвочана асобнай кватэрай (з жахам успамінаю яе расказ пра тое, як яна, хірург-афтальмолаг, рабіла ў той Анголе аперацыі пры дапамозе... манікюрнага набора, які я калісьці падарыла ёй, — бо медыцынскіх інструментаў там не было). Стары дом тады задаволена рыпіць пашкоджанымі рэўматызмам суставамі, звыкла ўдыхае смурод газніцы задымленымі лёгкімі, — але, далібог, не падабаюцца яму гэтыя чужаніцы, ластаўкі, што заляцелі сюды з невядомых краёў, асабліва старэйшая “савеціка” , ці як там яе ( “Адкуль вы прыехалі?”“З Беларусі” . — “Як-як? Руса? Савеціка?” [ 19 19 Руса? Савеціка? (ісп. — Rusa?Sovietica?) — Руская? Савецкая? ]) — з ейным прыездам нешта змянілася, нешта стала не так, як трэба…

Трымаючы за руку Карыну, я ступаю на расплаўлены спякотай асфальт. Дом падазрона пазірае ўслед. Мы накіроўваемся ўніз па Агілера, да плошчы Далорэс, міма вялікіх вітрын, у якіх разгублена нікнуць убогія сувеніры, міма мяшкоў са смеццем, выстаўленых ля кожнага дома ў чаканні басурэры [ 20 20 Басурэра (ісп.— basurera) — смеццяўборачная машына. ] — у іх ужо гаспадараць пацукі, маленькага рынку, дзе прадаюцца тыя ж нікому непатрэбныя сувеніры, плеценыя капелюшы ад сонца ды спекулянты прапаноўваюць з-пад палы вянозных куранят, міма мулаткі-марожаншчыцы з плямамі дэпігментацыі на голых руках, кавярні, аплеценай барочнымі карункамі агароджы, аперэтачных балконаў, на якіх пажоўклыя матроны п’юць каву пасля сіесты, — там-сям з-пад асфальта яшчэ вытыркаюцца іржавыя рэбры рэек (да рэвалюцыі ў Сант’яга хадзілі трамваі!) — наш шлях ляжыць да кнігарні, якая, калі ўжо гаварыць пра дом, і стала ім, маім сапраўдным Домам у гэтай краіне. Калі я, зацікавіўшыся вітрынай, расфарбаванай дакладна як гастраном у нашым райцэнтры перад Новым годам (снежная баба з носам-моркаўкай, абавязковае зайчаня) упершыню ўвайшла сюды, кроў кінулася мне ў твар і на вачах выступілі слёзы (штосьці такое зрабіла гэтая чортава спякота з маёй і без таго надта лабільнай вегетатыкай) — і было з чаго: на паліцах стаялі кнігі — і якія! Песцілі зрэнкі ізумрудная вокладка Крысты Вольф і графітавая — Кафкі, густы ультрамарын Цвейга плаўна перацякаў, нібы колеры навальнічнага неба, у стрыманы фіялет Пруста. Тады, напрыканцы васьмідзесятых, такія кнігі у Мінску купіць было немагчыма. Маладая жанчына з круглым, славянскага тыпу тварам і русымі валасамі да плеч звярнулася да мяне: “Заходьте, пажалста!” Няўжо родная трасянка?! Як яна абражала мой слых у Беларусі! А тут — тут я гатовая была кінуцца на шыю Лідзіі Руцэвіч, сіньёры-адміністрадоры гэтай суверэннай Касталіі ў дзяржаве перманентна ўзбуджанай плоці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак»

Обсуждение, отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x