Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак

Здесь есть возможность читать онлайн «Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2004, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каменданцкі час для ластавак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каменданцкі час для ластавак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды.

Каменданцкі час для ластавак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каменданцкі час для ластавак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Alésia, abre! [ 11 11 Alésia, abre! (ісп.) — Алеся, адчыні! ]

Феліпа ўваходзіць у дом са сваёй палатнянай сумкай, — ажно з пяці гадзін шторанку яна выпраўляецца ў прадуктовыя чэргі, інакш тут не прыдбаеш нават жменькі сухога гароху, з якога мы гатуем суп-чычара. Свякроўка, аднак, заўсёды выглядае вясёлай; нешта спяваючы, яна выкладвае на стол наш тыднёвы мандада: прадукты і тавары першай неабходнасці, якія адпускаюцца па тархеце, гэта значыць, картцы (тархета тут — асноўны дакумент, без яе проста аддасі Богу душу ад голаду): адну лібру рыса, невялічкія пакункі з чорнай фасоляй і гарохам, пачак цыгарэт, пачак запалак, трошкі цукру, трошкі кавы — маці Божая, і з гэтым мы маем пратрымацца тыдзень?! Але тое яшчэ не ўсё: Феліпа ўрачыста разгортвае асобную паперку — маўляў, вось яно, глядзі! — нашы з ёю два танюткія, напаўпразрыстыя, быццам пялёсткі ружы, нармаваныя “біфштэксы” памерам з дзіцячую далоньку, — віртуозы, нічога не скажаш, напрактыкаваліся адразаць мяса! І, нарэшце, ласунак для Карыны — самотны апельсін на дне сумкі.

— La vida es la lucha [ 12 12 La vida es la lucha (ісп.) — Жыццё гэта барацьба. ], — уздыхае свякроўка і пачынае распавядаць, як цяжка было ўгаварыць Розу з лаўкі прадаць ёй гэты апельсін — бо толькі для цяжкахворых! Па спецыяльных тархетах!

На донцы нашага з Феліпай “віверона” , у сэнсе — кававаркі (вось дзе сапраўдная крыніца жыцця, без жартаў!) засталася яшчэ кропля, аддаю рэшткі кавы свякрусе (заслужыла!), а сабе заварваю другі раз гушчу: тут не снедаюць, кава мусіць падтрымаць нашыя сілы да абеду, які складаецца звычайна з талеркі рысу і жменькі фасолі альбо гароху. Нават запалкамі тут карыстаюцца не так, як дома: калі будзеш чыркаць запалкай аб пачак, нічога не атрымаеш: тонкая, што рыбіна костка, запалка проста зломіцца, — напачатку я такім чынам звяла іх багата, потым прыстасавалася прыціскаць падушачкай пальца галоўку запалкі да бакавіны пачака. Пакуль я з руплівасцю пітэкантрапа намагаюся здабыць агонь, газніца астывае. Уф! Усё трэба пачынаць з пачатку. La vida es la lucha!

Ніколі не думала, што звычкі адыгрываюць такую значную ролю ў жыцці. Дык вось чаму людзі баяцца перамен: яны ўчэпіста трымаюцца за свой уласны вобраз, сатканы са звычак. Разарві, пераблытай гэтыя ніці, — што застанецца ад чалавека? Варта паставіць пытанне: ці існую я насамрэч?

Феліпа раскладвае ежу па бляшанках і слоіках: у паперы нічога захоўваць нельга — зжаруць прусакі, па-тутэйшаму — кукарачы, яны тут велічэзныя, бр-р, каля пяці сантыметраў у даўжыню, у доме іх — процьма, трэскаюць усё, нават ношанае, з пахам чалавечых выпарэнняў адзенне; калі пачвара ўпершыню выслізнула з маёй бялізны, падрыхтаванай для мыцця, — закрычала нема, а зараз нічога, прызвычаілася. Каштуючы светла-карычневую “каву” (mierda яно і ёсць mierda, адпаведна — дзярмо), спрабую зразумець, чаму ў бананава-цукрова-кававым раі апельсіны атрымліваюць толькі цяжкахворыя, кава і цукар — па тархетах, але загаварыць пра гэта з Феліпай — значыць абразіць яе патрыятычныя пачуцці, градус якіх, я заўважыла, расце адваротна прапарцыянальна зніжэнню карткавых нормаў. Вось і зараз рука свякроўкі са стараннасцю выдатніцы выводзіць “самапіскай” , зробленай з пластмасавага футарала для тэрмометра, дату чарговага ліста да сястры ў вёску:

“29 de Julio Año 30 de la Revolución” [ 13 13 29 de Julio Año 30 de la Revolución (ісп.) — 29 ліпеня года 30-га ад Рэвалюцыі. ].

Ішоў апошні год дзесяцігоддзя, што змяніла свет, у якім мы выраслі. Ноч перад адплыццём “Тараса Шаўчэнкі” на Кубу мы з Рэйнальда правялі ў ленінскім пакоі адэскага рабочага інтэрната; літары з пенапласту, з якіх калісьці складаўся вялізны, на ўсю сцяну, тэкст “маральнага кодэкса” , часткова паадклейваліся і валяліся ў калідоры ўпокат, як і самі п’яныя “СРОИТЕЛИ МУНИЗМА” , — нікчэмныя літары, што раптам выпалі са звыклага ім слова. Якое ж новае слова можна было скласці з гэтых самотных літар? СВАБОДА!

Нам здавалася тады, што той, хто гаворыць пра яе, ужо свабодны чалавек (гэта сёння, 25 лютага года 12-га ад абвяшчэння Незалежнасці, я не магу лічыць свабодным таго ўрача, які тыдзень таму стаяў ля майго ложка і, замест выканання сваіх абавязкаў, пырскаючы слінай, лаяў урад і мас-медыа (асабліва — газеты!), праецыруючы свой архетып ворага на пацыентку, што таксама недзе там друкавалася, а на той момант ляжала з тэмпературай пад сорак і лімфавузламі быццам арэхі, — але доктара тое мала цікавіла: ён дэманстраваў, што ён — чалавек свабодны.) Тады мы яшчэ не разумелі, што па-сапраўднаму свабодны чалавек проста не заўважае гэтага, бо свабода з’яўляецца натуральным станам ягонага арганізма. Але нават тое каламутнае, з падазроным пахам чагосьці знаёмага (тыпаграфскай фарбы? гумы першамайскіх шарыкаў і айчынных прэзерватываў?) паветра — якім асвяжаючым яно было пасля задушлівых балотных выпарэнняў, чым мы дыхалі ў сценах школы, універсітэта, рэдакцый беларускае “глыбінкі” , куды раз’язджаліся на практыку! “Кураторы на местах” патрабавалі ад нас дзелавітага пустабрэхства, узведзенай у ранг прафесіі крывадушнасці; нашыя металізаваныя лінатыпам радкі мусілі быць падобнымі да маршыруючых па асфальтавых дарожках стадыёна шэрагаў дзябёлых цётак з павязаным пад дубальтовым падбароддзем у кожнай піянерважацкім гальштукам. Тлусты шрыфт загалоўкаў нагадваў прусакоў, укормленыя статкі якіх пасвіліся на пажыцях нашага “Другога Інтэрнацыянала” , у сэнсе — універсітэцкага інтэрната- “двойкі” , дзе жыло шмат студэнтаў з замежжа; тэкставыя — петыт і часопісны рублены — прыпадабняліся ланцужкам добрасумленных мурашоў, апантаных месіянскай ідэяй узвядзення сусветнага мурашніка; нанпарэль глядзелася лічынкамі мух, — параўнанні множыліся да бясконцасці, але лягчэй ад гэтага не станавілася. Я знайшла паратунак у вершах, якія пісаліся пераважна ў стол; калі б псіхіятру давялося пабачыць мае тагачасныя тэксты, ён, пэўна, адзначыў бы прагрэсіруючы аутызм, які пышна квітнеў за наглуха зачыненымі аканіцамі рымскае вілы маёй свядомасці, — я неслася на крылах шызафрэнічных вобразаў у нейкія крывава-чорныя нябёсы, дзе жыццё было, па сутнасці, немагчымым. Вердыкт, вынесены рэдакцыяй аднаго саліднага часопіса, куды я адважылася даслаць свае творы, быў справядлівы: “Паэзія, заснаваная не на рэальнасці.” Але засноўваць што б там ні было на той псеўдарэальнасці, якая раілася навокал, размнажаючыся з хуткасцю насякомых, я не жадала. Усе каштоўнасці гэтага свету былі мёртвыя, нібыта праспіртаваныя вантробы ў слоіках, якія грувасціліся на стэлажах кафедры хірургіі, куды нас ганялі адпрацоўваць “ваенку” . Самым страшным было тое, што і на сабе я пачынала адчуваць тую ж маску, нябачную плеўку, у якую было герметычна запакавана ўсё — ад бацькоўскіх павучанняў да па-правінцыйнаму нявіннай гульні ў “бутэлечку” , якой мы цешыліся на вечарынках у гонар нашых паўналеццяў, і нават тыя нясмелыя пацалункі, якія ўсхваляваныя гульцы дарылі адно аднаму за зачыненымі дзвярыма, не пранікалі ў нашыя сэрцы з-за той плеўкі. Свет, у якім мы былі абавязаны стаць шчаслівымі, быў забруджаны крывадушнасцю, як радыяцыяй. І мне любой цаной хацелася здзерці абрыдлую маску, нават калі б дзеля гэтага спатрэбілася сарваць з сябе і самую скуру.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак»

Обсуждение, отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x