Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак

Здесь есть возможность читать онлайн «Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2004, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каменданцкі час для ластавак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каменданцкі час для ластавак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды.

Каменданцкі час для ластавак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каменданцкі час для ластавак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Схаваная занавесам, Вікторыя глядзіць ў залу. Боль у галаве быццам бы сціхае, і нават зрок яснее, так што яна можа разгледзець твары ў першым радзе. Вось уціскаецца ў крэсла Загадчык, бачна, як ён нервуецца, як лісліва шэпча нешта на вуха Куратару — ці не пра яе звальненне? І перад гэтымі людзьмі яна баялася “упасці” ? Іх ухваленні цаніла вышэй за ўласнае пачуццё годнасці? Вікторыі так смешна, што яна фыркае, бы дзяўчынка. Ды яны самі — ахвяры страху, кожны з іх трасецца за сваю пасаду, хоча выглядаць пераможцам, а як жа, усе яны баяцца падзення, выкрыцця сваіх патаемных слабасцей ды заган. Яна баялася тых, хто сам баіцца!

Я смяюся з цябе, дурны, бязглузды страх! Я буду апранацца ў яркія файныя строі. З усмешкай я буду ісці наперад, насустрач лёсу. Я пачну ўсё з пачатку, бо я толькі сёння нарадзілася...

Вікторыя заплюшчвае вочы, заспакоена пасміхаецца скрозь слёзы (што гэта — няўжо салёныя камянюкі пад павекамі расталі?), і, здаецца, боль зусім праходзіць, і нават рука робіцца зноў гарачая і жывая. На сцэне дзяўчынка (ці не тая самая, якую яна бачыла ў скверыку з сяброўкамі? так, яна!) усё з той жа ненатуральнай усмешкай, з якой некалькі гадзін таму працягвала руку па цыгарку, чытае нейкія бяздарныя вершы, завучаным жэстам прыціскаючы да грудзей пухлявыя ручкі. Вікторыі шкада яе: які шлях давядзецца прайсці той, каб зразумець: рукі да сэрца можна прыціскаць толькі тады, калі яно сапраўды баліць!

Яна хоча штосьці вельмі важнае сказаць дзяўчынцы, якая ўжо скончыла сваё чытанне, але тут у галаве нібыта лопаецца вогненны шар, чырвона-аранжавыя кругі плывуць перад вачыма, і Вікторыя паспявае яшчэ падумаць: вось будзе гжэчна грымнуцца ў непрытомнасці перад усёй гэтай выглянцаванай публікай! — а потым дашчаны насціл сцэны перастае быць апорай...

Чым ад людзей далей, тым спуск круцейшы.
Як вышчараны лесвіцы прыступкі!
Мой Цень — ён там, хаваецца унізе,
Я асвятляю да яго дарогу.
Падземны вецер мкнецца патушыць
Малы агеньчык, што нясу ў далонях.
Смяротнаму стварэнню не пазбегнуць
Адвечнай бойкі з несмяротным злом.
Іду адна —
Ужо шмат тысячагоддзяў.
Але мой Цень — старэйшы за мяне.
Я ведаю: ён — там, на самым дне...
На жаль, кароткае жыццё ў свечкі:
То гасне, то перамагае цемру
Ды неабдымны сон пачвар трывожыць.
І толькі час адкрые таямніцу:
Імя другое Ценю ёсць Святло.

КАМЕНДАНЦКІ ЧАС ДЛЯ ЛАСТАВАК

У канверце — каляровы фотаздымак: смуглявае немаўля, ручкі-ножкі ў “перавязачках” , чорныя валосікі кучаравяцца (Карына таксама нарадзілася кучаравай і надта вялікай, — нягледзячы на апошняе, выскачыла хуценька, ледзь акушэрка паспела мой яблычак пунсовы заморскі на рукі падхапіць,— як жа ты рвалася, дачушка, ў гэтую бойню! “Que niña mas linda! [ 3 3 Que niña mas linda! (ісп.) — Якая прыгожая дзяўчынка! ] А второй будет мальчик,” — казаў тады твой татка, радасна скочучы — бо ж Зайчаня! — з іспанскай на рускую). Сын Рэйнальда — ён мог быць і маім сынам! — ляжыць на вялікім махровым ручніку (малайчына, Феліпа, захавала для ўнучыка мой колішні дарунак) і ўсміхаецца блазнавата-бессэнсоўна, як могуць усміхацца толькі немаўляты, перад якімі жыццё па правілах гульні вось-вось пачне разгортваць свае яркія цацкі-прынады, спакусліва шамацець стракатымі паперкамі ласункаў, завабліваць і гэтую даверлівую душу туды, дзе, апавітая ружамі і драпежным плюшчом, прыхавана клетка, — каб потым, калі чарговая ахвяра трапіць у пастку, адразу ж перастаць прыкідвацца і паддобрывацца, як той хітры палітык пасля выбараў; вось тут і ўключаецца святло, дзяжурны кінамеханік, пазяхаючы, адкідвае прэч стужку з прывабнымі карцінкамі, а тое месца, куды зачараваны глядач толькі што з захапленнем пазіраў, аказваецца прымацаванай да голай сцяны прасцінай у плямах абы-як пазамыванай месячнай крыві і спермы, з прарэхамі, якія ён сослепу — ах! — прымаў за зоркі, — але гэта калі яшчэ будзе, гадоў праз …наццаць, а пакуль што ён, небарака, усміхаецца так, быццам бы можа ўсяго гэтага пазбегнуць. (Зрэшты, цалкам магчыма, што і пазбегне, бо, як ягоны бацька, мае шанец так і застацца ва ўзросце немаўляці да скону: тады ён — шчасліўчык, бо пражыве жыццё ў клетцы і не заўважыць гэтага.) На фотаздымку бачны вугал камоды, на ёй ляжыць ракавіна, та самая, спіралепадобным рогам дагары, — малюнак, нанесены на яе адпаліраваную паверхню разцом мастака, вядома, адсюль не разгледзіш, але я цудоўна памятаю яго: плошча Далорэс з пальмай, што трымціць на адной назе, як Алісія Алонса ў віртуозным па, каланіяльных часоў кавярня з выявамі даўно памёрлых ідальга. Мы часцяком сядзелі там з мастакамі з Communidad Artística [ 4 4 Communidad Artística (ісп.) — Мастацкае аб’яднанне. ], — менавіта ў гэтай кавярні ў хуткім часе пасля майго прыезду чарнаскуры Куэльяр і падарыў мне тую ракавіну ( “Esa cosa bella — para muchacha hermosa!” [ 5 5 Esa cosa bella — para muchacha hermosa! (ісп.) — Гэтая прыгожая рэч — для вабнай дзяўчыны! ]), Рэй проста ашалеў ад рэўнасці і дарунак адабраў, а раніцай паімчаў у Парке-дэ-Сэспедес і купіў там яшчэ адну ракавіну Куэльяра, з дакладна такім жа малюнкам: “Если ты меня бросаешь, мы будем смотреть одинаковый эль пайзахе” . Не, mi vida, ты памыляўся, mi corazón [ 6 6 Mi vida, mi corazón (ісп.) — маё жыццё, маё сэрца. ], зусім не аднолькавы мы будзем бачыць пейзаж. Прасціна ў кінатэатры камунальная, а праектар у кожнага свой, партатыўны, так бы мовіць, ужыўлены ў падкорку пры нараджэнні — не, раней! Бачыць адзін і той жа пейзаж мы, каханы, асуджаны з табой па-рознаму, як былі асуджаны па-рознаму вымаўляць гукі, вітацца з сябрамі, гатаваць снеданне і вячэру, выказваць радасць і адчай, і тыя словы пяшчоты, якія мы шапталі адно аднаму, з галавой выдавалі нашую чужароднасць. Мы былі замураваныя кожны сам у сябе, як твой сын — у сваё маленства, як гук — у спіральныя выгібы ракавіны. Я падношу яе, шурпатую, халаднаватую, да вуха. Роў дагістарычных пачвар, спевы анёлаў, енк з берагоў падземных рэк гудуць у ёй. Вецер, які гайдае залаты човен Месяца, што плазам, рожкамі дагары, апускаецца ў Атлантычны акіян, лятучыя крокі прывідаў у сярэдневяковай крэпасці з напаўсатлелымі пірацкімі сцягамі гудуць у ёй. Што яшчэ? Пазыўныя “радыё гусанас” за шчыльна зачыненымі дзвярыма, тупат маршыруючых і крыкі “Viva!” [ 7 7 Viva! (ісп.) — Жыве! ], стогны цяжарных, што трацяць прытомнасць у цісканіне хлебных чэргаў, гудуць у ёй. Que mas? [ 8 8 Que mas? (ісп.) — Што яшчэ? ] Не то скрыгат зубоўны, не то нажом па шкле — гук брутальна ўрываецца ў мой сон, але ён, гэты гук, спаталяе мой слых больш, чым усе мелодыі свету…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак»

Обсуждение, отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x