Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак

Здесь есть возможность читать онлайн «Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2004, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каменданцкі час для ластавак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каменданцкі час для ластавак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды.

Каменданцкі час для ластавак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каменданцкі час для ластавак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А страх — гэта крах. Крах кар’еры Упэўненай Пані. Крах сям’і і кахання. Падсвядомасць — нарэшце ты ўцяміла! — усё успрымае лі-та-раль-на, пераносны сэнс пераводзіць у прамы. Ты баялася ўпасці ў вачах БМС, у вачах “паважаных людзей” — страціць “прэстыж” , аскандаліцца ( “усё павінна быць прыстойна!” ) — нездарма дэман страху мучыў цябе менавіта сярод тых, хто ведаў тваё “не-я” — фальшывую маску. Падсвядомасць перавяла твой страх на сваю мову, прымітыўна-цялесна-дзіцячую: ты баялася ўпасці ў прамым сэнсе слова. А што яму яшчэ заставалася рабіць, таму навязліваму суфлёру пад сцэнаю? Ён паслухмяна выконваў мамін загад: быць дасканалай! Выконваў аўтаматычна, слепа і глуха, нягледзячы на тое, што прага дасканаласці ёсць, па сутнасці, сцэнар самазнішчэння. І ты, паслухмяная маміна дачка, забівала сябе: ты змагалася са сваім целам, якое, дарэчы, паводзіла сябе абсалютна нармальна — проста рэагавала на адсутнасць кіслароду ў паветры, і ўсё! — а ты змагалася з уласным сэрцам і сасудамі — вось гэтая маніякальная заклапочанасць і была ў табе ненармальнай. З целам не трэба змагацца, бо яно — мудрае, яно старажытнейшае за свядомасць і само ведае, калі, у які момант яму лепш вызваліцца ад свайго назойлівага ментальнага двайніка, звесці сваю жыццядзейнасць да мінімуму. І зноў жа, цела само ведае (ад Бога, бо вырашаць тое — толькі Боскае права, не нашае), калі яму наогул пакінуць гэты свет.

Але цябе вучылі перамагаць, і ў той жа час унушалі, што ты — нікчэмнасць, ні на што не здатная. Тая ж трагедыя адбылася і з народам, да якога ты належыш. У выніку паспяхова выхавалі самагубцаў. (Ці не тое ж робіць сучасная рэклама, патрабуючы ад чалавека “быць дасканалым” , што б там ні было?) Аднаму нас не вучылі і не вучаць: быць самімі сабой. Убогая і няшчасная твая крывадушнасць у вартай жалю спробе выглядаць пераможцай чаго б гэта ні каштавала — нават за кошт жыцця, як высвятляецца, — твая труслівая ўсмешка і “бесклапотная” балбатня на іх сходках, калі ўнутры ўсё скалыналася ад трывогі, — вось гэта і было падзеннем! А што да твайго страху, дык гэта — страх выкрыцця тваёй хлусні. Гэта сігнал глыбіннай нязгоды гуляць у бяздарнай п’есе. Крык адчаю дзяўчынкі, якую ты ў сябе затуркала, загнала ў вугал за крэслам і падаконнем — акурат як тое рабіла мама! — і таксама, як і мама, ты яе ў сабе не любіш, не любіла. Яна, тая няшчасная дзяўчынка, настойліва даводзіла, што ты жывеш не сваё жыццё, але мы не чуем голасу праўды, не можам дачуцца, пакуль не загонім саміх сябе ў тупік, дзе застаецца толькі выпіць упакоўку транквілізатараў альбо накінуць зашмаргу на шыю.

Між іншым, тыя “ключыкі” , якія ты ўвесь час падбірала, не спрацоўвалі менавіта таму, што немагчыма вызваліць сваё сапраўднае “я” з унутранага канцлагера, над якім пануе Упэўненая Пані. Але яна, дзякуй Богу, нарэшце правалілася. Мамін праклён збыўся, і страх... знік. Учарашні дождж змыў у сцёкавую канаву тваё фальшывае жыццё. Нібыта хвалі ўсясветнага патопу альбо каляплодныя воды, сышоў і пакінуў цябе нованароджанай для жыцця без страху.

Без страху!

Абдымі ж тую дзяўчынку, якая жыве ў табе, палюбі яе, бо ніхто, акрамя цябе, не можа гэта зрабіць.

І яшчэ... даруй маме. Яна таксама — ахвяра, бо пражыла не сваё жыццё.

Некранутая чырвона-жоўтая ўпакоўка плюхаецца на дно пакунка для смецця; туды ж ляцяць граматы з подпісам Загадчыка, лісткі настольнага календара з датамі пасяджэнняў і нарад… Свабодная! Яна нарэшце — свабодная! Вікторыя паднімаецца, каб адчыніць акно — ёй чамусьці не хапае паветра — і ледзь паспявае плюхнуцца назад у крэсла, каб не ўпасці, бо ў вачах становіцца зноў цёмна ад лютага болю. У псіхааналітычнай сваёй Адысеі яна зусім забыла пра лекі, якія трэба было неадкладна прыняць яшчэ, пэўна, гадзіну таму, — урачы ж папярэджвалі! Павольна, сабраўшы ўсе сілы і пакрываючыся ад слабасці ліпкім потам, Вікторыя дабіраецца да дзвярэй і расчыняе іх насцеж. Калідор палаца культуры, звычайна ажыўлены, сёння пусты; з вялікай залы наплываюць густыя хвалі гукаў — відавочна, там ідзе нейкае “мерапрыемства” . Яна вырашае рухацца туды і амаль ужо дасягае, спыняючыся на кожным кроку, дзвярэй у пакойчык за сцэнай, калі ўспамінае пра тэлефон. Прасцей было пазваніць проста з кабінета — вахцёрцы, напрыклад, тая б збегала ў аптэку. Вікторыя аглядваецца: зваротны шлях здаецца даўжэзным — а ўсяго якіх-небудзь метраў дзесяць! — ды і дзверы ў грымёрку побач, у двух кроках, і яна цягнецца да іх, і раптам перастае адчуваць левую руку, — рука нямее ад пляча да кончыкаў пальцаў, як у паркавай статуі, здаецца, зараз пойдзе трэшчынкамі і асыплецца на падлогу, але правая — правая рука ўжо схапілася за дзвярную ручку, і Вікторыя ўцягвае непаслухмянае цела ў пакой. Там, як на бяду, нікога няма, толькі за кулісамі цепліцца нейкае жыццё, і тады яна робіць яшчэ некалькі крокаў і аказваецца на вялікай сцэне за кулісай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак»

Обсуждение, отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x