Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак

Здесь есть возможность читать онлайн «Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2004, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каменданцкі час для ластавак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каменданцкі час для ластавак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды.

Каменданцкі час для ластавак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каменданцкі час для ластавак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але... ці не ілюзія тая свабода? Смерць — дзверы, якія заўсёды адкрытыя... Вось толькі — куды? У зіхаценне касмічных зорак, у царства Духу, які вее, дзе захоча? Альбо — назад, у ракавай пухлінай пашкоджаную матку?

Так, народ, які баіцца будучага, не нараджаецца. Ён ператвараецца ў літапедыён — мёртвы, скамянелы плод. Такі народ-агорафоб забывае, што ён — нашчадак славутага старажытнага роду; ягоны шлях — таптанне на месцы, вычэрчванне цыркулем канцэнтрычных-канцэнтрацыйных кругоў, прадрапванне ржавай голкай заезжанага дыска.

Невыпадкова ў тых жа міфах матчына лона — гэта адначасова і сімвал магілы, а пажыццёвая духоўная залежнасць ад маці — метафара смерці.

Так, смерці.

Учора, ранкам свайго правалу, Вікторыя вынырнула са сну, вынесеная нарастаючай хваляй трывогі, якая неўзабаве перайшла ў паніку. Панічны страх, страшнейшы за смерць, насылаецца лясным богам Панам, так, прынамсі, лічылі старажытныя грэкі; чалавек, які падпаў пад уладу гэтага страху, бяжыць і бяжыць, уцякаючы невядома ад чаго, пакуль у рэшце рэшт не ўпадзе мёртвы. Сучаснаму чалавеку бегчы няма куды, ён заціснуты ў вузкі пенал гарадской кватэры, і таму накручвае кіламетры ўнутры сябе. Сэрца Вікторыі шалёна калацілася, мышцы былі напружаныя, бы ў марафонца. Толькі вось куды бегчы? І ці далёка ўцячэш ад самой сябе? Апранулася, хацела выпіць кавы — і не змагла: пальцы дрыжэлі, кава расплюхалася на стол.

Вікторыя стаяла ўжо ў вітальні, калі яе раптам працяла вострае, як удар электратоку, адчуванне-упэўненасць: я не магу пакінуць кватэру, мне страшна.

Некалькі разоў яна падыходзіла да дзвярэй і адступалася. Нарэшце, стомлена апусцілася на зэдлік у вітальні.

Што рабіць, Божа, што рабіць?

Праз чвэрць гадзіны мусіў пачацца фэст, а яна сядзела, спалоханая мышка-нарушка, і як ні выклікала з найдалейшых закануркаў сваёй істоты Упэўненую Пані, тая не азывалася на яе воклічы, нібы памерла. Страх — яна цяпер толькі зразумела — наступаў прадумана, можна сказаць, па плану, у яго злосных нападах праглядалася свядомая воля: спачатку выцесніў яе з натоўпу дэманстрантаў, потым — з душных аўдыторый, электрычак і аўтобусаў. Апошнім часам яна пазбягала наведваць вялікія крамы, дзе было далёка да выхаду, і купляла ўсё ў ларках ды камерцыйных палатках, а ў залах пасяджэнняў заўсёды садзілася з краю, недалёка ад дзвярэй. Якую памылку яна зрабіла, пазбягаючы “небяспечных” сітуацый! Бо варта было ёй адступіць, аддаючы ворагу новы кавалачак сваёй тэрыторыі, як казланогі бажок рабіўся нахабным, патрабаваў ад яе новых і новых уступак. Страх гнаў яе, бы зграя паляўнічых сабак — параненую жывёліну, ён несся па следу яе крыві, пакуль не загнаў ва ўласную нару. Сёння яе жыццёвая прастора звузілася да памераў кватэры, заўтра яна, нібыта шчыгрынавая скура, сціснецца да памераў ложка, дзе Вікторыя будзе дрыжэць пад коўдрай ад страху, а потым, потым — да магілы, месца апошняга супакаення.

Пэўна, яна памылілася, калі вырашыла змагацца з фабіяй ў адзіночку. Можа, цяпер яшчэ не позна? Яна патэлефануе БМС, так, зараз жа патэлефануе… І — кінула слухаўку, бо ўявіла вышэшы за чалавечы рост плот райпсіхдыспансера, бляклыя цені ў зашморганых байкавых халатах і шлёпанцах, раўнадушныя да ўсяго навокал, загружаныя “калёсамі” … уявіла Загадчыка, які з гідлівым спачуваннем працягвае ёй сетку апельсінаў… Не, толькі не гэта! А тады — што? — спытаў спакойны і разважлівы, быццам чужы, голас унутры яе. І сам сабе адказаў: дзверы, якія заўсёды адкрытыя.

У студэнцкія гады, у кінатэатрах, Вікторыя заўсёды садзілася побач з дзвярамі, над якімі гарэлі чырвоныя літары надпісу: “ВЫХАД” . І на кінасеансе жыцця ўсядзець магла толькі з краю, таму і трымала ў лядоўні сярод упаковак з лекамі адну, чырвона-жоўтую, па сканчэнні тэрміну годнасці замяняючы яе на новую (БМС, дурненькі, верыў што ў яе бяссонніца і выпісваў чарговы рэцэпт).

Што ж, яна выйдзе праз адкрытыя дзверы, бо смерць настолькі не страшная, што дзякуючы ёй нішто для нас не страшна. Гэтай афірмацыі больш за тры тысячы год, і аўтар яе не дурнейшы за Фрэйда — Луцый Аней Сенека.

Вікторыя адкрыла лядоўню, узяла ўпакоўку транквілізатараў. Вось і яна, як той раб, што прасіў у Калігулы смерці... А колькі гадоў змагалася, не жадаючы прыняць “каштоўнасці адносін” ! Колькі сіл паклала! Марная барацьба... Што ж, усяго толькі яшчэ адзін суіцыд у зводцы мясцовай статыстыкі... Яна паклала таблеткі ў сумку. І — так стала раптам лёгка на душы, нібыта вось тут, у сумцы, пашпарт са свежанькай — яшчэ чарнілы не прасохлі — візай ва ўсе краіны свету, ды яшчэ — білет на трансатлантычны рэйс: шчасліва заставацца, панове, выбачайце, калі што не так! І нават вораг быццам бы сцішыўся, разгубіўшыся перад яе новай свабодай, так што Вікторыя, не даючы сабе часу жахнуцца прычыне раптоўнай палёгкі, падхапіла сумку, начапіла акуляры з зацемненымі шкельцамі (каб схавацца, няйнакш, — нібыта ў дзяцінстве, заплюшчыўшы вочы: “А цяпер — шукайце мяне!” ) і выйшла з кватэры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак»

Обсуждение, отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x