Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак

Здесь есть возможность читать онлайн «Алена Брава - Каменданцкі час для ластавак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2004, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каменданцкі час для ластавак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каменданцкі час для ластавак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды.

Каменданцкі час для ластавак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каменданцкі час для ластавак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта скрыгоча колцамі па асфальце вазок паштальёна, па-тутэйшаму —cartero, у якім ён развозіць газеты і лісты; гук той, пачуты яшчэ здалёк, шторанку кідае мяне да верхняй паловы дзвярэй, якая складаецца з гарызантальных дошчачак, прымацаваных да драўлянае рамы на манер жалюзі (ніжняя, шкляная частка дзвярэй, матава пафарбаваная, як у лазні), — рывок, дошчачкі тырчма, у прарэзы адразу ж сігае чорны кудлаты дымішча: малюпасенькі дом наш — ну, далібог, ластаўчына гняздо! — лепіцца дахам да балкона іншага будынка, а з усіх трох бакоў заціснуты паміж мужчынскай цырульняй, фотасалонам ды нейкім складам (і сцены з тымі мае агульныя — глухія), — дом наш адзіным сваім вочкам, тым самым, па-турэмнаму закратаваным дошчачкамі, утрапёна глядзіць на вар’ятню аўтамабільнай дарогі, ад якой адасоблены ўсяго толькі вузенькім, двое ледзь разыдуцца, тратуарчыкам; і калі я, захінаючы далонню вочы ад нясцерпнага сонца, чакаю таго паштальёна з ягоным вазком, літаральна ў двух кроках ад мяне ўверх па Агілера з ровам і віскатам нясуцца аўто — іржавыя, пакамечаныя, з выбітым шклом і страчанымі на нейкіх фантастычных рысталішчах дзверцамі, бразгочуць усімі фібрамі сваіх цудам ацалелых душ, але галоўнае, галоўнае — дымяць, халера іх бяры, рухавікі ў іх не ў парадку ці паліва абы-якое (тут ачышчанае паліва каштуе фантастычных грошай), ці тое і другое разам, але а восьмай гадзіне наш гараж-альтанка-гняздо перапоўнены ўжо густымі клубамі дыму, у гэтым “букеце” хіба толькі О2 і няма; я ўжо не кажу пра тое (падумаеш, дробязь!), што, пачынаючы з той жа восьмай гадзіны раніцы, трэба напружваць галасавыя звязкі, перакрыкваючы ашалелы роў матораў (потым, у Беларусі, я даволі доўга буду пераадольваць звычку размаўляць крыкам), — і так да прыцемкаў.

Дзякуй Богу, паштальёны тут выходзяць на працу рана, пакуль той інфернальны аркестр яшчэ толькі настройвае інструменты дзесьці па аўтазапраўках. Праціснуўшы руку паміж дошчачкамі, я магу, добрая сеньёра, паляпаць па плячы Арланда, пабалакаць з ім пра цэны на рыс і фасолю ў магазінах venta libre [ 9 9 Venta libre (ісп.) — свабодны гандаль. ], адначасова прагна назіраючы за павольнымі рухамі яго цёмных і вузлаватых, быццам карэнішча юкі, рук. Але, на жаль, вазок зноў коціць не Арланда, а маладзён у белай гуайяверы [ 10 10 Гуайявера — лацінаамерыканская даўгая мужчынская кашуля, якую носяць навыпуск. ], — пэўна, ён нарадзіўся не пад паштальёнскай зоркай, і яна яму не спрыяе, бо пакуль ён замяшчае Арланда, я не атрымала ніводнага ліста з дому — ніводнага! І сёння хлапец толькі разводзіць рукамі. Што ж, грэх вінаваціць зоркі ў тым, што на маёй радзіме, якую я пакінула назаўсёды (слова, у якое немагчыма паверыць), на маёй радзіме, дзе прастору крояць размашыста і няскупа, даючы велічэзныя прыпускі на швы, а будынкі не налязаюць адзін на другі нібы дэкарацыі з пап’е-машэ ў правінцыйным тэатры, — на маёй радзіме пра мяне забыліся.

Ад гэтага горка, як ад здрады.

У калысцы заварушылася Карына, — я ўкладваю ў яе ручку віверон — здаецца, менавіта так Феліпа называе бутэлечку з соскай — і раптам слупянею, уражаная жывым прамяністым пульсаваннем чужой мовы: “vivir” азначае “жыць” , таму “viveron” , пэўна — крыніца жыцця? Ці можна даць лепшае найменне рэчы для дзіцячага кармлення? (Потым, ў час вучобы ў Escuela de Idiomas — школе моў для іншаземцаў, — я зразумею, што маё “адкрыццё” было вынікам мясцовага акцэнту: класічнае іспанскае “beberon” паходзіць ад “beber” (піць), а не ад “vivir” ; але прыгажосць гэтай памылкі застанецца са мной надоўга, як, дарэчы, і чароўнае фанетычнае падабенства тых дзеясловаў). У чужой хуткай гаворцы, дзе словы горача дыхаюць адно аднаму ў патыліцу, як навабранцы на ганку ваенкамата, такое вось мільгаценне сэнсаў і фанем, як ні дзіўна, заўважаеш куды часцей, чым у роднай мове; урэшце, так яно і мае быць, бо фраза засціцца туманнай слюдою звычкі, і толькі ўдумаўшыся ў якое-небудзь слоўка, знаёмае, як блакітная жылка на скроні ва ўласнага дзіцяці, раптам адчуеш усёй скурай яго зіхоткую спрадвечнасць (так-так, менавіта — скурай, пад паверхняй якой струменіцца кроў ў сасудах; я на ўсё рэагую вегетатыкай, у мяне можа ўзняцца тэмпература ў адказ на геніяльны радок, а сэрца ад якога-небудзь чароўнага дыялектызму пачынае біцца, бы рыбіна ў руцэ; магчыма, вегетатыўная нервовая сістэма і вібрыруючая тканка мовы — рэчы аднаго парадку, і з’яўляюцца ўсяго толькі знешняй абалонкай чагосьці іншага.)

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каменданцкі час для ластавак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак»

Обсуждение, отзывы о книге «Каменданцкі час для ластавак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x