• Пожаловаться

Генрых Далідовіч: Сярод лесу, сярод поля

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч: Сярод лесу, сярод поля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2007, ISBN: 978-985-6852-13-1, издательство: Кнігазбор, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Генрых Далідовіч Сярод лесу, сярод поля

Сярод лесу, сярод поля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сярод лесу, сярод поля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Восьмую кніжку серыі склалі апавяданні Генрыха Далідовіча, якія яшчэ не выходзілі ў асобнай кнізе, і літаратурныя нататкі празаіка, напісаныя ў мінулым, ХХ-ым, стагоддзі і якія разам, у адной падборцы, таксама друкуюцца ўпершыню.

Генрых Далідовіч: другие книги автора


Кто написал Сярод лесу, сярод поля? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сярод лесу, сярод поля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сярод лесу, сярод поля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ажыўлены бацька – рослы, з кучмай не зусім паслухмяных грэбеню русява-рыжаватых валасоў (яны, сыны, удаліся ў чарнявую маці), негаваркі, звыклы думаць-разважаць сам-насам i слухаць іншых – у адзін дзень пакідае работу ў кузні, i яны ладуюць новую шпакоўню. Якая радасць там, дзе бацька пазначыць вугалем ці крэйдай, пілаваць нажоўкай, хоць яна не слухаецца, скача ці рэжа крыва, а пасля забіваць цвікі ў дошчачкі малаточкам, што таксама непаслухмяны – то цвік гне, то па руцэ, якой трымаеш цвік, смаляне! Потым бацька прыб'е на бярозе той домік – колькі не глядзі, шпакоў няма i няма. Ажно крыўдна, a назаўтра яны ўжо тут – збіраюць па агародзе, што пахне цвілым, плесневым холадам, сухую траву, пер'е, носяць у сваё жытло, a неўзабаве яна – усярэдзіне, а ён сядзіць побач i падбадзёрвае свістам-песняй.

Цяплее. Поле сушэе, шарэе i ўсмоктвае ў сябе ваду; выпырсквае каля плота маладзенькая, яшчэ не пякучая крапіва (хутка з яе i буракоў ды костачкі з кубельца будзе спажыўное варыва), на заплесненых узгорках імкнуцца ўвысь дзьмухаўцы, падбел i ўжо хутка зацвітаюць, спрасоння лётае, басавіта гудзе адзінокі бухматы, ахаладнелы i агаладалы за зіму чмель. Пасля дажджу змываюцца цвіль i плесень, а тыя прасторы, дзе жыта, нібы накрытыя зялёнай коўдрай, ажно ўпіваешся вачыма той зеленню. Ужо не толькі курэй, але i авечак, карову i цяля, каня не ўтрымаць у цесным хляве, усе рвуцца на сонечны двор, а з яго на загуменне i не хочуць вяртацца ў цесныя, з утаптаным, але ўсё роўна з высокім подсцілам загарадкі.

Ды не заўсёды за яснотай i прыгрэўкам выцепліваецца. Бывае, раптоўна хмурэе, сцюдзёнее i ашмоццем падае мокры снег, а то нават i закружыць, замяцеліць ім. Пасля можа задоўжыцца яшчэ сіверны дождж, а з ім i непрыемны сыры холад. Перастае цурчэць бярозавы сок, нават абвісае ледзяшамі, пакутуюць паўраскрытыя, прыбеленыя пупышкі-кветкі на слівах, a яблыні ўвогуле застылыя – як i зімой, ні кветак, ні лісця. Паніклі не толькі прылётныя на першы цёплы подых шпакі, але i перазімаваныя тут вёрткія (асабліва каля курынага карытца), гавэндзістыя вераб'і. Як толькі ўз'юшаная непагадзь усё ж мусіць здацца, зноў, але больш падвысіцца, паблакітнее неба, заласкавее, заярчыць i пальецца цяплом сонца, абкінецца празрыста-зялёненькім вэлюмам i пачне апушвацца лісцем наша бяроза, – маці (невысокая, бацьку па плячо, рухавая, рупная, гаваркая i пры добрым настроі жартаўлівая i песністая), Генік і яго сястрычка Ганначка (па-янкавінскаму Гандзя, Гандзячка) з узнёслым настроем ідуць у гародчык. Сястра яшчэ малая, але, як тая мурашачка, нязграбна ды ўвішна турзае да сябе i ад сябе граблі, ссоўвае леташняе лісце i бадыллё, ён з маці рыдлёвяць яшчэ ўвосень угноеную, цяпер пасыпаную попелам, пакуль што цяжкаватую зямлю, ускапанае маці раўняе, выгладжвае, выбірае затоеныя ў зіму белыя карэньчыкі, якія пазней ажывуць, пырснуць сваёй недагледжанай, але магутнай пустазелістай сілай... Вецер абвявае раллю i яна зверху сушэе.

У «добры» (спрыяльны) дзень» матуля дае ім, дзецям, апускаць у загадзя падрыхтаваныя ёй раўчучочкі днямі замочанае i цяпер крыху падсушанае насенне морквы, буракоў, гароху, а пазней летняга часнаку, цыбулі, агуркоў i гарбузоў. Маці ведае «ўрадныя» дні, як бацька знае, калі араць, сеяць увосень жыта, а вясной – авёс, садзіць бульбу.

Лецее. Вакол – на зямлі, на кустоўі i дрэвах – ужо ўгусцелая зелянота. Поплаў высахнуў i на ім усё больш шчодрыцца мурог, а ля копанкі, дзе ўвечар заліваліся сваімі спевамі жабы i дзе хутка будзе шмат хвастатых апалонікаў, малажаданая дружная асака (яе, жорсткую, з неахвотай есць жывёла). Па баках поплава шыкуюць дзьмухаўцы, ад ix у вачах ажно жаўціць. Абліліся бела-ружовай квеценню яблыні, i пры ix удзень ажно гул ад галодных пчолаў. Геніку i Ганначцы – строгі наказ: «пасвіць» ад катоў, варон i ястраба куранят. Па-сапраўднаму пасвілі i свіней. Бывала, на рахманай мацёры Генік i катаўся. А якая была радасць, калі аднойчы іхняя кошка ім, дзецям, на велізарную ўцеху выносіла з цёмнага гумна на светлы двор сваіх кацянят. Яны былі непрывыклыя да прасторы i яркасці, нязграбна тыцкаліся, блыталіся нават у траве пры плоце i жаласна мяўкалі! I якія былі шчырыя дзіцячыя слёзы, калі бацька пакідаў самае «лоўчае» на мышэй кацяня (кошка выносіла яго першым), a астатнія раздавалі...

Генік i Ганначка праполвалі i праполвалі грады, вырывалі дружнае, невядома адкуль узніклае пустазелле, каб яно не глушыла тое, што яны садзілі.

Першая, часамі ўжо i ў траўні (маі) навальніца – як удзень, дык пры ахмурэнні, а потым пры ацемніванні, пасяродку ажно счарнелае неба, плыве свежы подых, падаюць першыя цёпльм кроплі, прыпырсквае лёгкі дожджык, высвечваюцца першыя амаль бачныя маланкі i чуецца далёкі няблізкі рахманы гром, а потым у гэтую часіну альбо пазней яны набліжаюцца, i вось ужо дзіўны агонь жагнае неба, a дзіўны грукат грыміць, а пасля хлынае дождж. Калі навальніца ўночы, то – перасцярожлівы пошум дрэў яшчэ з маладой лістотай, блакітнае блісканне ўвысі і, можа, першы грозны перуновы ўдар, ад якога кудысьці далёка коцідца рэха. Могуць быць першыя неспакойныя, перасцерагальныя штуршкі прыгаршч вады ў шыбіны. Пасля той першай страшнай ночы прырода нібыта ўлягалася, цішэла. Прыпякала, прыпарвала, а за тыдзень – трава па пояс, летняе рознаквецце. Значыць, наступае часіна для сенакосу. У Амшарку i далей дастаюць загорнутыя ў розныя прамасленыя анучкі косы i пачынаюць кляпаць ix. Генік любоўна назіраў, як бацька з пашанотай клаў на вострую бабку трошкі ўжо сточаную касу i не проста біў па яе вастрыі малатком, a выводзіў сваю музыку. Не кожны мог музыканіць – значыць, i не кожны здольваў дагледзець Яе Вялікасць Сялянскую Касу, якая ва ўмелых руках вытварала цуды, калі выбрывала да карэньчыкаў траву i спрыяла назапасіць харч для жыццёдайных для селяніна Божых стварэнняў, якіх чамусьці вырашылі назваць жывёлінамі!..

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сярод лесу, сярод поля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сярод лесу, сярод поля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Генрых Далідовіч: Міланькі
Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч: На новы парог
На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч: Свой дом
Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч: Кліч роднага звона
Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Сярод лесу, сярод поля»

Обсуждение, отзывы о книге «Сярод лесу, сярод поля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.