• Пожаловаться

Генрых Далідовіч: Сярод лесу, сярод поля

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч: Сярод лесу, сярод поля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2007, ISBN: 978-985-6852-13-1, издательство: Кнігазбор, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Генрых Далідовіч Сярод лесу, сярод поля

Сярод лесу, сярод поля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сярод лесу, сярод поля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Восьмую кніжку серыі склалі апавяданні Генрыха Далідовіча, якія яшчэ не выходзілі ў асобнай кнізе, і літаратурныя нататкі празаіка, напісаныя ў мінулым, ХХ-ым, стагоддзі і якія разам, у адной падборцы, таксама друкуюцца ўпершыню.

Генрых Далідовіч: другие книги автора


Кто написал Сярод лесу, сярод поля? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сярод лесу, сярод поля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сярод лесу, сярод поля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тады не хадзілі з Івенца (былы раённы цэнтр) аўтобусы. Генік чэпаў у Налібакі, дзе яго па дарозе аднаго разу перасустрэў дзіўны воўк, пехатою. Але, трэба сказаць, быў шанец не паўзці па заснежаным шляху, а пад'ехаць. За Налібакамі – вялікі сенакос Шубін, дзе ўлетку яшчэ ў часы ВКЛ i царскай Pacii касілі i прадавалі сена. Сенажацілі i пры савецкай уладзе – толькі цяпер для калгасаў. Цёплай часінай туды было цяжка дабрацца, а вось узімку, калі балоты замярзалі, досвіткам імкнуліся на Шубін гусенічны трактар, а за ім – грузавікі. Трактар аблапошваў снег, цягнуў за сабой трохкутнія, з бярвенняў сані, дзе звычайна на дашчаным посціле сядзелі грузчыкі. Вось Генік, як i іншыя дзецюкі, падпільноўваў гэты «гусінец», каб скокнуць з сапханага на ўзбочыну снегу, з гурбаў на насціл i пад'ехаць да Налібак. Генік аднойчы таксама падлавіў момант, гойснуў, a насцілу на санях не было, i ён завіснуў на перакладзіне... Ад таго, што мог скуліцца i зламацца пад бярвеннем ды снегам i вёрсты тры брыкаўся, змагаючыся за жыццё, Генік яшчэ тады, у юную часіну, адчуў: ёсць Яна, СПАГАДНАЯ СМЕРЦЬ... Ці вось яшчэ такі выпадак: Генік з маладой маці ідзе ў Ніўнае – у калгасную кантору, размаўляюць, вітаюцца са знаёмцамі. Насустрач паўзе лесавоз, які валачэ бярвёны з Налібацкай пушчы ў Мінск. Вось жа трэба, каля Геніка і яго маці лена-стомлена рухаўся, хістаўся па баках, стагнаў-крахтаў лесавоз, а пасля зусім нечакана на ім трэснуў ланцуг – i бярвенне паляцела ўніз. Генік здолеў адчайна i спрытна гойснуць убок, у канаву, упаў гварам уніз , i на яго тут жа абвалілася, накрыла цяжкое бярвенне. I так перакрыжоўвалася, што гэты цяжар нават не шкрабануў Геніка. Ён некалькі гадзін ляжаў пад таўшчэзнымі камлямі, але не быў пашкоджаны, толькі на адчайнароспачны голас маці плакаў... Яго дасталі, калі праз некалькі гадзін з'явіўся кран, паднялі ім бярвенне, i з-пад яго выпаўз ён, Генік... Маці, як казала, у той дзень зусім ссівела ...

Калі снегу было няшмат, то яны, хутарскія дзеці, расчышчалі яго на поплаве, дзе вясной спрабавалі плаваць у начоўках, i каталіся па лёдзе на каньках (на драўляных калодачках з прымацаваным да ix спаднізу тоўстым дротам), гулялі ў янкавінскі хакей (ганялі, забівалі кіямі ў вароты бляшанку з-пад кансерваў) альбо начэплівалі на загадзя ўвосень усаджанае пасярод поплава, на копанцы, бярвенца кола, мацавалі да яго жэрдку , а да яе прывязвалі санкі. Хтосьці садзіўся на ix, a хтосьці піхаў перад сабой тую жэрдку – кола круцілася, a санкі ўсё больш несліся са свістам ветру за вушамі.

Зімой былі i іншыя радасці – скажам, калi ацельвалася карова i калі хутка зноў можна было паспрабаваць малака, смятаны, калі, надзяўбаўшыся гліны пад печчу i пачуўшы вясну, пачыналі несціся куры. Здараліся зімовыя начныя туманы, i Генік раніцай колькі разоў не мог ca свайго хутара трапіць у вёску, блукаў узбоч яе, дык каб не блытацца, шлях да цэнтра яе ўтыкалі хваёвымі ці яловымі галінкамі.

...Шмат з таго жыццёвага кругабегу забылася ці не зусім помніцца, у які год што было, але, бывае, штосьці зусім неспадзявана i ярка ўсплыве з памяці. Як, да слова, аднойчы зімовай месячнай ноччу бацька паклікаў яго на двор i паказаў на блізкую нагонку: па ёй ішла вялізная гайня ваўкоў. Hi адзін сабака i на хутары, i ў вёсцы нават не абзыўнуўся ад вусцішу. Ці як да ix завітвалі цыганы, анучнікі, жабракі, бабыль Адвард. Маці карміла ix, пакідала на начлег, а яны прыносілі навіны, a анучнік з Івенца, Шлёмка, i Адвард дастаўлялі тое, што прасілі.

Каб цяперашняму Геніку пра ўсё тое, хутарское, напісаць як след, то, мабыць, не хопіць для гэтага яго жыцця. A ўвекавечыць словам свой «родны кут» трэба, іначай ён, неапеты, будзе безымянны, усяго толькі яшчэ аднымі нейкімі полем, лесам, людзьмі, вёскаю...

2004-2005

ЛІСТКІ ЗАПІСНЫХ КНІЖАК (1980-1996)

I (1980-1986)

Кажуць, маяк свеціць праз кожныя пяць секунд. Шмат часу, канечне, ён свеціць марна, без патрэбы. Але вось дзіва i цуд: прыходзіць міг, калі некаму няможна абысціся без кароценькіх пяці секунд святла!

* * *

Пры ўсёй нашай стрыманасці, нават i некаторай непачцівасці да народнай памяці ў нас цяпер [ 1 1 Сустракаючы словы «сёння», «цяпер» i інш., чытачу трэба ўяўляць не год альбо дзень, калі ён чытае гэта, а той час, калі аўтар пісаў гэтыя радкі, калі была адпаведная атмасфера для яго эмоцый i разваг. Для гэтага выдання аўтар лічыць патрэбным не «падпраўляць» сябе. Таму, калі захочацца ўведаць, калі напісаная пэўная нататка, зазірні, шаноўны чытач, у пачатак ці канец раздзельчыка: там пазначаны час, калі аўтару зажадалася напісаць менавіта такое. Адпаведна, старэйшыя могуць адразу ж успомніць тую рэчаіснасць і, безумоўна, у многім дапоўніць аўтара. ] аднак выходзіць нямала цікавых кніг па гісторыі, культуры роднага народа. Напрыклад: «Слоўнік мовы Скарыны», «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы», «Гістарычны слоўнік беларускай мовы», «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы», «Беларуская народная творчасць», «Жывапіс Беларусі XII – XVIII стагоддзяў», шматлікія выданні выдавецтва Белэнцыклапедыі i г. д.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сярод лесу, сярод поля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сярод лесу, сярод поля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Генрых Далідовіч: Міланькі
Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч: На новы парог
На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч: Свой дом
Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч: Кліч роднага звона
Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Сярод лесу, сярод поля»

Обсуждение, отзывы о книге «Сярод лесу, сярод поля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.