Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сярод лесу, сярод поля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сярод лесу, сярод поля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Восьмую кніжку серыі склалі апавяданні Генрыха Далідовіча, якія яшчэ не выходзілі ў асобнай кнізе, і літаратурныя нататкі празаіка, напісаныя ў мінулым, ХХ-ым, стагоддзі і якія разам, у адной падборцы, таксама друкуюцца ўпершыню.

Сярод лесу, сярод поля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сярод лесу, сярод поля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Ягоныя дзве сястры i два браты пабачылі свет ужо не ў землякопцы, a ў цывілізацыі – побач, у хатцы (пад адной саламянай страхой з хлевам, гумном i дрывотняй), а самая малодшая сястрычка – ужо зусім сучасна-культурная, нарадзілася ў вёсцы, пры электрычнасці). Зямлянка, калі пакінулі яе, доўгі час заставалася як склеп-спрат, пакуль не абсунулася сама па сабе. Урэшце яе, каб не падалі туды i не калечыліся дзеці, зраўняў з зямлёй бацька, зусім па-сялянску не падумаўшы, што для кагосьці i чагосьці тут, на хутары, мог бы пасля быць музейны куточак. Дык, выходзіць, тая зямлянка i не была. Засталася толькі ў Генікавай паўсвядомай дзіцячай памяці. Больш – у сталых снах, якіх не заўсёды зразумееш i ад якіх, бывае, часамі вельмі цяжка – як ад памяці, што ты аднекуль з цяжкога выблытаўся i ўцалеў... Тая зямлянка з усіх Дойлідавых дзяцей засталася ў памяці, можа, найперш, Геніка-першынца. Малодшыя яе, тое паўдраўлянае, паўземлевае адмысловае жытло амаль не помняць. Так што i Генік – хутаранец-бывалец, «дзікун» Налібацкай пушчы». Так, ён – сын Яе Вялікасці Налібацкай Пушчы, хоць спазнаць у ёй шмат чаго не спазнаў.

Цяжка сказаць, калі Генік пачаў пазнаваць, усведамляць свой той, на думку i старэйшых, звычайны, адлучаны ад свету i сумнаваты, а пазней блаславёны ім жа хутар. Спачатку ён толькі бачыў i чуў, як усё ўспрыймае кожная жывая істота, убіраў у сябе, як тая ж зямля ўбірае начную цёмнасць, расістасць, сусвітанак, сонечнае святло, вецер, дождж, снег, каб жыць i пладаносіць альбо, наадварот, пуставаць. Затым неяк нечакана, а на самай справе – непазбежна незвычайна свядомае адкрыццё: у адзін зімова-вясенні час вільгатнее вецер, выпадаюць туманныя ночы, настае адліга – цёпла дзень-другі, сселы снег ідзе на звод – спачатку слёзіцца, на прыгрэўку знікае, сцякае пад старую снежную коўдру, вадзіца збіраецца i точыць сабе ручаіначку. Чаму i як – гэта яе адзін сакрэт! Выбіваецца, змагаецца за свой жыццёдайны pyx! I гэтага не спасцігнуць нікому i ніколі... I не толькі ў снежным свеце, але i ў іншым – па сваіх законах у лясных, пясчаных, спякотных мясцінах...

Зямля яшчэ не адталая, вада без яе сокаў, але ўсё роўна настойваецца водарны пах; у вадзе, што здолела выбіцца наверх, весела купаюцца чарнаватыя (любілі зімою грэцца ў цёплым коміне, дык абпэцкаліся сажаю) вераб'і. Яе, гэтую ваду, з задавальненнем першы п'е певень ды кліча асвяжыць горла i курэй. Па тым, калі ганаркі курыны цар апусціць сваю свяшчэнную дзюбу ў вясновую вільгаць, многае значыла: калі ён рана нап'ецца вадзіцы, то i рана вол ускубе, наесца травіцы. Першыя вясновыя сакавітыя травінкі – паратунак для жывёлы, а з яе выжываннем, моцаю – ужо не надзея, a мажлівасць акрыяць i селяніну...

Яшчэ праз некалькі дзён поле абапал Амшарка стракацее: вакол чэзлы снег, а сярод яго, на ўзвышках, праталіны. У такія часіны, блізка каля Звеставання (Дабравешчання), бывала па-рознаму: здаралася, першыя з далёкіх, як старыя людзі казалі, цёплых турэцкіх берагоў прыляталі сюды пажыць, вывесці дзетак буслы, а то i нечакана, калі вясна зацягвалася i змрочыла больш, чым зімой, праніклівым холадам, зляталі з непрытульнага краю. Ды не, мабыць, зусім нечакана i самымі першымі заяўляліся жаўранкі. Адзін з ix, ледзь бачна хвалюючыся крылцамі, адзінока нізка вісеў над праталінамі і... не тужлівіў, a ўзбуджана спяваў!.. «Абспеўвае поле!» – радасна казала маці, што тады Геніку было зусім не зразумела, што такое – «абспеўваць поле?» Ён толькі пазней зразумее, што ў словах малаадукаванай маці – розум Сялянскай Энцыклапедыі... Вось, да слова, яна казала такое: да не адспяванага жаўронкамі поля нельга было чапаць зямлю, бо «яна пры родах». Як i нельга было ў рукі браць насенне: на тое прыйдзе свой час. Альбо: «Ой, якое маладое неба!» Гэта – яшчэ зімой, калі яно пачынае хораша выблакітнівацца i напаўняцца лёгкімі вандроўнымі аблачынкамі. Адкрытая зямля, першая зелянота вельмі цешылі: за асабліва белую на хутары зіму засумоўвалі вочы па яркасці.

А яшчэ праз колькі туманіста-парнаватых начэй – ужо не ручаінкі, што цяклі з пагорачкаў уніз, a ў лагчынах на полі там i там вока вады, а на самым нізкім сярод ворыўнай зямлі поплаве, на старым, яшчэ асеннім лёдзе, – возера. Па ім, куды з розных бакоў збеглася вада-таліца, пры ветры нават адна за адной бягуць хвалі, i для палевіка-лесавіка Геніка – гэта дзівоснае мора (адзін з яго сваякоў жыў «за морам»). Не адзін i не два разы Генік з хутарскімі сябрамі спрабаваў па ім паплаваць (якое гэта вялікае жаданне для вясковага хлопчыка – пакатацца па вадзе i ўзляцець у неба!) Плавалі ў начоўках – дык не адзін раз i перакульваўся з ix у сцюдзёную ваду, за што строга ўшчувала нават маці (яна ніколі на ix, дзяцей, не падымала рукі, самае вялікае магла толькі хлістануць ручніком). Бярог Бог. Не прастуджаўся, хоць іншыя хваробы прычэпліваліся часта.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сярод лесу, сярод поля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сярод лесу, сярод поля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Сярод лесу, сярод поля»

Обсуждение, отзывы о книге «Сярод лесу, сярод поля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x